Здзіслаў Францавіч Стома: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:
| Сайт =
| Сайт =
}}
}}
{{Цёзкі2|Стома}}
{{Цёзкі2|Стома (значэнні)|Стома}}
'''Здзіслаў Францавіч Стома''' ({{ДН|17|8|1907|4}}, {{МН|Мінск||Горад Мінск}} — {{ДС|21|7|1992}}, {{МС|Мінск||Горад Мінск}}) — беларускі савецкі [[акцёр]] тэатра і кіно. [[Народны артыст СССР]] (1968). Дзед беларускага музыканта і публіцыста [[Алесь Мікус|Алеся Мікуса]].
'''Здзіслаў Францавіч Стома''' ({{ДН|17|8|1907|4}}, {{МН|Мінск||Мінск}} — {{ДС|21|7|1992}}, {{МС|Мінск||Мінск}}) — беларускі савецкі [[акцёр]] тэатра і кіно. [[Народны артыст СССР]] (1968).


== Сям’я ==
== Сям’я ==
Радок 29: Радок 29:


== Прозвішча ==
== Прозвішча ==
Прозвішча «Стома» (''Stoma''), паводле думкі літоўскага даследчыка З. Зінкявічуса, выказанай у кнізе «Vilnijos lenkakalbių pavardės» (Прозвішчы польскамоўных жыхароў Віленскага краю, 2012), паходзіць ад літоўскага ''stuomuo'' «тулава чалавека; камель дрэва»). Блізу Нарачы ёсць вёска Стомы, паміж Шаркаўшчынай і Полацкам — вёска Стоміна, яшчэ адно Стоміна — каля Смаленска.
Прозвішча «Стома» (''Stoma''), паводле думкі літоўскага даследчыка З. Зінкявічуса, выказанай у кнізе «Vilnijos lenkakalbių pavardės» (Прозвішчы польскамоўных жыхароў Віленскага краю, 2012), паходзіць ад літоўскага ''stuomuo'' «тулава чалавека; камель дрэва»). Блізу Нарачы ёсць вёска [[Стомы]], паміж Шаркаўшчынай і Полацкам — вёска [[Стоміна]], яшчэ адно Стоміна — каля Смаленска.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 45: Радок 45:


== Асабістае жыццё ==
== Асабістае жыццё ==
У 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава.
У 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава. Дзед беларускага музыканта і публіцыста [[Алесь Мікус|Алеся Мікуса]].


== Выбраныя ролі ў тэатры ==
== Выбраныя ролі ў тэатры ==

Версія ад 17:13, 20 ліпеня 2020

Здзіслаў Францавіч Стома
Дата нараджэння 4 (17) жніўня 1907(1907-08-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1992(1992-07-21) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Месца працы
Прафесія
Кар’ера 19291986
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды Народны артыст СССР— 1968
IMDb ID 0831682
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Здзіслаў Францавіч Стома (4 (17) жніўня 1907, Мінск — 21 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1968).

Сям’я

Файл:Франц Стома.jpg
Франц Стома

Нарадзіўся ў сям’і Франца Стомы, сына Язэпа, і Юзафы з Круглікаў, дачкі Паўла. Бацькі Франца Стомы былі сялянамі на Віцебшчыне, дзед быў ляснічым у пана.

У Мінску Франц Стома ў дарэвалюцыйны час працаваў поварам у вядомым рэстаране «Акварыум» (цяпер на яго месцы Дом прафсаюзаў).

У сям’і Франца і Юзафы Стомаў, апрача Здзіслава, нарадзілася сямёра дзяцей, з іх двое (Чэслаў і Ганна) памерла ад шкарлятыны ў час Першай сусветнай вайны, калі бацька быў на фронце, іншыя — Віктар, Франц, Леанарда, Алена.

Прозвішча

Прозвішча «Стома» (Stoma), паводле думкі літоўскага даследчыка З. Зінкявічуса, выказанай у кнізе «Vilnijos lenkakalbių pavardės» (Прозвішчы польскамоўных жыхароў Віленскага краю, 2012), паходзіць ад літоўскага stuomuo «тулава чалавека; камель дрэва»). Блізу Нарачы ёсць вёска Стомы, паміж Шаркаўшчынай і Полацкам — вёска Стоміна, яшчэ адно Стоміна — каля Смаленска.

Біяграфія

Здзіслаў Стома навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Мінску. З 1929 пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатра. Пазней у Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатр Украінскай ССР.

З 1940 года — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Падчас Другой сусветнай вайны быў у эвакуацыі.

У яго акцёрскім даробку — каля 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Валодаў прыродным талентам.

З 1949 года здымаўся ў кіно.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.

Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.

Асабістае жыццё

У 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава. Дзед беларускага музыканта і публіцыста Алеся Мікуса.

Выбраныя ролі ў тэатры

Зноскі

  1. Стомма Здислав Францевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Алег Астапенка. Нявольнік Мельпамены: дакументальная аповесць пра народнага артыста СССР Здзіслава Стому. Мінск : Беларусь, 1991. 125, [2] с., [8] л. іл., партр. ; 22 см

Спасылкі