Міхась Стрыгалёў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
афармленне
Радок 1: Радок 1:
{{пісьменнік}}
{{пісьменнік}}
'''Міхась Стрыгалёў''' (''Міхаіл Лаўрэнцьевіч Стрыгалёў'', {{ДН|25|5|1938}}, вёска [[Недайка]], [[Буда-Кашалёўскі раён]], [[Гомельская вобласць]]) — беларускі [[паэт]], [[перакладчык]].
{{цёзкі2|Стрыгалёў}}
'''Міхась Стрыгалёў''' (''Міхаіл Лаўрэнцьевіч Стрыгалёў'', {{ДН|25|5|1938}, [[вёска Недайка]], [[Буда-Кашалёўскі раён]], [[Гомельская вобласць]]) — беларускі [[паэт]], [[перакладчык]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 10: Радок 9:


Перакладае на [[Беларуская мова|беларускую]] з [[комі-пярмяцкая мова|комі-пермяцкай]] і [[Руская мова|рускай моў]].
Перакладае на [[Беларуская мова|беларускую]] з [[комі-пярмяцкая мова|комі-пермяцкай]] і [[Руская мова|рускай моў]].

{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==
Радок 17: Радок 14:


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Стрыгалёў}}
{{DEFAULTSORT:Стрыгалёў Міхась}}
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]

Версія ад 18:28, 21 ліпеня 2020

Міхась Стрыгалёў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Лаўрэнцьевіч Стрыгалёў
Дата нараджэння 25 мая 1938(1938-05-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 2005(2005-12-22) (67 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Аляксандр Міхайлавіч Стрыгалёў
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Міхась Стрыгалёў (Міхаіл Лаўрэнцьевіч Стрыгалёў, 25 мая 1938, вёска Недайка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Недайскай сярэдняй школы (1955) год працаваў у мясцовым калгасе імя Ф.Энгельса, скончыў энергетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1961). Быў старшым інжынерам-электрамеханікам вайсковай часці (Уральская ваенная акруга, 1961—1965), інжынерам трэста «Уралмантажаўтаматыка», старшым інжынерам лабараторыі трэста «Пермгаррамбуд» у Пярмі (1965—1969). Скончыў завочна Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве (1969). Працаваў літкансультантам Пермскай абласной пісьменніцкай арганізацыі СП РСФСР (1970—1971), загадчыкам фальклорна-выдавецкага аддзела пермскага Дома народнай творчасці (1971—1972), рэдактарам шматтыражнай газеты трэста «Будтэрмаізаляцыя» «За коммунистический труд». З 1978 г. жыве ў Барысаве. У 1980—1982 гг. — сцэнарыст кінастудыі «Беларусьфільм». З 1980 г. кіруе літаратурным аб’яднаннем «Бярэзіна» пры барысаўскай аб’яднанай газеце «Камуністычная праца». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1988 г.

Творчасць

У друку выступіў упершыню ў 1956 г. (шматтыражная газета Беларускага політэхнічнага інстытута «Советский инженер», верш "Ну и погодка"). Пісаў на рускай, беларускай мовах. У Пермі выйшлі зборнікі паэзіі «Хмель» (1966), «Цвет времени» (1971), калектыуны зборнiк перакладаў «Четыре ветра: Поэзия народов Прикамья» (1970), у Мінску — кнігі паэзіі «Белая Русь» (1967), «Ростань» (1974), «Чырвоныя казармы» (1978), «Кола фартуны» (1981), «Дзевяты кардон» (вершы і паэма, 1990), "Третья стража" (1999); пасля смерцi - "Яшчэ да снегу" (2008)', "Белый монах" (2012). Пераклау на рускую мову (сумесна з А.Стрыгалевым) кнiгу М.Мятлiцкага "Бабчын" (1997).

Перакладае на беларускую з комі-пермяцкай і рускай моў.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).