Розніца паміж версіямі "Міхаіл (Ермакоў)"

Jump to navigation Jump to search
46 байтаў дададзена ,  1 год таму
Скончыў Кіеўскае рэальнае вучылішча (1881), Кіеўскую духоўную семінарыю (1883), Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1887). 19 чэрвеня 1887 года пастрыжаны ў манаства з імем Міхаіл, пазней — рукапаложаны ў іерадыякана і іераманаха. У 1887—1888 гадах выкладчык Свяшчэннага Пісання Кіеўскай духоўнай семінарыі. Са снежня 1888 года па 1890 год інспектар Арлоўскай духоўнай семінарыі. У 1890 годзе прызначаны в.а. інспектара (з 1891 года інспектар) Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Узведзены ў сан архімандрыта ў 1891 годзе.
 
У студзені—кастрычніку 1893 года — рэктар Магілёўскай духоўнай семінарыі, з кастрычніка 1893 года па 1898 год — рэктар Валынскай духоўнай семінарыі. 31 студзеня 1899 года рукапаложаны ў епіскапа Ноўгарад-Северскага, вікарыя Чарнігаўскай епархіі. У 1899—1903 гадах епіскап [[Ковенскае вікарыяцтва|Ковенскі]], вікарый Літоўскай епархіі, у 1903—1905 гадах — епіскап Омскі і Сяміпалацінскі. 9 снежня 1905 года пераведзены на пасаду епіскапа Гродзенскага і Брэсцкага (з 1912 года — архіепіскап Гродзенскі і Брэсцкі).
 
У 1915 годзе разам з клірам Гродзенскай епархіі эвакуіраваўся ў Расію, пражываў у [[Масква|Маскве]]. Удзельнік Усерасійскага Памеснага сабора 1917—1918 гадоў. У маі 1921 года прызначаны патрыярхам [[Ціхан (Патрыярх Маскоўскі)|Ціханам]] Экзархам ва Украіне з узвядзеннем у сан мітрапаліта. Актыўна выступаў супраць пашырэння абнаўленцтва на [[Украіна|Украіне]].

Навігацыя