Палітыка Бурундзі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 28: Радок 28:
Больш, на жаль Беларусь і Бурундзі нічога не аб’ядноўвае.
Больш, на жаль Беларусь і Бурундзі нічога не аб’ядноўвае.


{Зноскі}}
{{Зноскі}}


{{Бурундзі ў тэмах}}
{{Бурундзі ў тэмах}}

Версія ад 11:32, 4 верасня 2020

П’ер Нкурунзіза. У маладосці фізрук. Трохразовы прэзідэнт Бурундзі (2005-2020). covid-дысідэнт.

Бурундзі — прэзідэнцкая рэспубліка з аўтарытарнай формай кіравання. Цягам апошніх 15 гадоў (2005-2020) краінай кіраваў П’ер Нкурунзіза, што праявіў сябе класічным дыктатарам, калі ў 2015 задушыў спробу дзяржаўнага перавароту і масавыя пратэсты, ідучы на трэці тэрмін. У 2020 Нкурунзіза нечакана памёр, што вывела Бурундзі (рэдкі выпадак!) у топ сусветных навін, бо прэзідэнт быў covid-дысідэнтам.

Сталіцамі сённяшняй Бурундзі лічацца два гарады: ад колішняй сталіцы Бужумбуры (больш за 1 млн. жыхароў) адміністрацыйныя функцыі перайшлі да горада Гіцега (каля 50 тыс. жыхароў), куды цягам 2019-2022 маюць перабрацца ўсе галіны ўлады. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (1 ліпеня 1962). Дзяржаўныя мовы — французская, кірундзі і англійская.

Дзяржаўны лад

У 1992 была прынята першая дэмакратычная Канстытуцыя. У 1998 былі прыняты некаторыя змены — пашырана колькасць месцаў у параменце, уведзены пасады віцэ-прэзідэнтаў. На рэферэндуме 2005 была прынята новая Канстытуцыя, згодна з якой Бурундзі з'яўляецца дэмакратычнай прэзідэнцкай рэспублікай са шматпартыйнай сістэмай. У краіне зарэгістравана каля двух дзясяткаў палітычных партый. Таксама Канстытуцыя замацоўвае этнічны і гендарны баланс пры размеркаванні пасадаў ва ўрадзе: 60 % — хуту, 40 % — тутсі; 30 % ад агульнага ліку пасадаў — жанчыны.

Выканаўчая і заканадаўчая ўлады

Урад складаецца з 19 міністраў і 7 віцэ-міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з Нацыянальнага сходу (ніжняя палата — 123 дэпутаты, старшыня — Геласе Нбаберабе (з 2020)) і Сената (верхняя палата — 43 дэпутатаў, старшыня — Рывер'ен Ндзікурыё).

Аўтарытарызм па-бурундзійску

Тым не менш, як і многія афрыканскія краіны, Бурундзі аказалася ў закладніках аўтарытарызму. Абраны ў жніўні 2005 прэзідэнтам П’ер Нкурунзіза стаяў на чале дзяржавы на працягу 15 гадоў да сваёй смерці ў чэрвені 2020. У палітычным жыцці з таго самага 2005 года дамінуе прапрэзідэнцкая партыя «Нацыянальны савет у абарону дэмакратыі — Сілы ў абарону дэмакратыі» (СНДД/ФДД), прадстаўнікі якой займаюць большасць урадавых крэслаў, ім належаць вышэйшыя пасады ў ключавых міністэрствах — знешніх зносін і міжнароднага супрацоўніцтва, унутраных спраў і грамадскай бяспекі, юстыцыі і фінансаў; а таксама большасць месцаў у парламенце, урадзе і органах мясцовага самакіравання. Іншадумства пераследуецца: так Жэрве Руфьікіры, старшыня Сената ў 2005—2015, вымушаны быў пакінуць пасаду, а затым краіну, пасля таго, як выступіў супраць замаху П'ера Нкурунзізы на трэці тэрмін.[1]

Палітычныя партыі

Найбольш уплывовыя апазіцыйныя партыі — Партыя за нацыянальны прагрэс (УПРОНА), якая прадстаўляе ў асноўным інтарэсы народнасці тутсі; Фронт за дэмакратыю ў Бурундзі (ФРОДНБУ) — адпаведна хуту. Інтарэсы радыкальна настроенай часткі тутсі адлюстроўвае Партыя нацыянальнага адраджэння (ПАРЕНА). Маецца таксама звыш дзясятка невялікіх партый, якія ў палітычным плане ў асноўным асацыююцца з УПРОНА і ФРОДНБУ.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Бурундзі дзеліцца на 18 правінцый[2], у складзе якіх 117 камун падзяляюцца на 2638 collines. У перакладзе з дзяржаўнай французскай collines азначае "ўзгорак". Дарэчы, у рускай версіі Вікіпедыі так і скалькавана: "2638 холмов", аднак мы лічым мэтазгодным пакінуць найменне самай дробнай адзінкі без перакладу.

У 2000 годзе сталічныя правінцыя Бужумбура падзялілася на дзве правінцыі — Бужумбура-Мэры і Бужумбура-Рураль, што азначае Бужумбура гарадская і сельская адпаведна. У 2015 з дзвюх камун Бужумбуры-Рураль і трох камун правінцыі Буруры ўзнікла апошняя, 18-я правінцыя —Румонге.

Адносіны з Беларуссю

Вось што агульнага адшукалася ў Беларусі і Бурундзі:

  • геаграфічная даўгата і сонечны час (з усходняй Беларуссю)
  • блізкасць ў алфавітным спісе краін
  • падобныя стылі дзяржаўнага кіравання

Больш, на жаль Беларусь і Бурундзі нічога не аб’ядноўвае.

Зноскі