Розніца паміж версіямі «Плошча Незалежнасці (Мінск)»

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
|месцазнаходжанне = Мінск
|від месцазнаходжання2 = Раён
|месцазнаходжанне2 = [[Маскоўскі раён, (Мінск)|Маскоўскі]]
|sort =Незалежнасці плошча
|на карце = Independence square, Minsk.svg
|ранейшыя назвы =Плошча Леніна
|від найбліжэйшых = Станцыі метро
|найбліжэйшыя =[[станцыя метро Плошча Леніна, (Мінск)|Плошча Леніна]]
|карта =Беларусь Мінск Цэнтр
|на карце openstreetmap =
}}
{{Іншыя значэнні|Плошча Незалежнасці}}
'''Плошча Незалежнасці''' ({{lang-ru|площадь Независимости}}, да 1991 года — '''плошча Леніна''') — цэнтральная і найбуйнейшая [[плошча, архітэктура|плошча]] [[Мінск]]а. Размешчана ў пачатку [[Праспект Незалежнасці, (Мінск)|праспекта Незалежнасці]].
 
== Забудова ==
На заходнім баку плошчы размешчаны [[Дом урада (Мінск)|Дом урада]] (1929—1934, архітэктар [[І. Лангбард]]) з [[Помнік У. І. Леніну (Мінск)|помнікам У. І. Леніну]], [[Касцёл Святых Сымона і Алены|касцёл Святых Сімяона і Алены (Чырвоны касцёл)]] (1908—1910, архітэктар [[Т. Пайздэрскі]] пры ўдзеле архітэктараў [[У. Марконі]], [[Г. Гай|Г. Гая]]), былыя даходныя жылыя дамы [[Дом Абрампольскага|Абрампольскага]] (1912, архітэктар [[С. Гайдукевіч]]) і [[Дом Уніхоўскага|Уніхоўскага]] (пачатак XX ст., архітэктар [[Г. Гай]]), на паўночным баку знаходзіцца [[Гасцініца «Мінск»|гасцініца «Мінск»]] (1958, архіт. [[Г. Баданаў]]). На ўсходнім баку [[будынак Мінскага гарвыканкама]] (1964, архітэктары [[С. Мусінскі]], [[Г. Сысоеў]]), [[інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна]] (1984, архітэктары [[Ю. Грыгор'еў]], [[Д. Кудраўцаў]]) і выхад [[Станцыя метро Плошча Леніна|станцыя метро «Плошча У. I. Леніна»]], [[галоўны корпус БДУ|галоўны корпус]] [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] (1962, архітэктары [[А. Духан]], [[М. Бакланаў]], інжынер [[Н. Мароз]]), на паўднёвым баку знаходзіцца [[будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта|будынак]] [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта]]<ref name="ЗП"/> (1931, архітэктары [[І. Запарожац]], [[Г. Лаўроў]]; 1990, архітэктары [[Г. Заборскі]], [[В. Нікіцін]], [[І. Марчанка]], інжынер [[Г. Басінкевіч]])<ref name="archives">[http://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh/kultura-belarusi/arhitekturnyj-ansambl-glavnoj-magistrali-minska-prospekta-nezavisimosti/obzornaya-spravka Архитектурный ансамбль главной магистрали Минска - — проспекта Независимости]</ref>. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы [[гандлёвы цэнтр «Сталіца»]] і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.
 
== Гісторыя ==
Плошча пачала забудоўвацца ў пачатку [[1930-я|30-х]] гадоў [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] па праекту архітэктара [[І. Р. Лангбард]]а як галоўная плошча сталіцы і першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны [[Дом урада (Мінск)|Дом Урада БССР]] і пастаўлены [[Помнік Леніну (Мінск)|помнік Леніну]]. З [[1934]] г. на плошчы праводзіліся парады [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]].
 
Падчас [[Акупацыя Беларусі нацыстамі|акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі]] помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). [[Дом урада, (Мінск)|Дом Урада]] і [[Чырвоны касцёл]] апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]].
 
Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым [[генеральны план Мінска|генеральным плане Мінска]]. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — [[праспект Сталіна (Мінск)|праспект Сталіна]] (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да [[Цэнтральная плошча (Мінск)|Цэнтральнай плошчы]], на ёй з [[1950-я|50-х]] гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі.
[[Файл:Independence Square in Minsk in winter.jpg|300пкс|thumb|Мінгарвыканкам і вежа кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна]]
 
З [[1984]] г., з пачаткам будаўніцтва на [[Кастрычніцкая плошча, (Мінск)|Кастрычніцкай плошчы]] [[Палац Рэспублікі ў Мінску|Палаца Рэспублікі]], плошча Леніна зноў стала месцам правядзення святочных дэманстрацый працоўных і ваенных парадаў<ref name="ЗП"/>.
 
[[Файл:БГПУ 1.jpg|міні|злева|Плошча Незалежнасці ўначы]]
У [[1991]] г. плошча перайменавана ў плошчу Незалежнасці. У [[1990-я]] гг. была прапанавана канцэпцыя рэканструкцыі плошчы Незалежнасці. На конкурс распрацавана 12 прапаноў, з якіх выбралі два прынцыповыя кірункі. У час грамадскага абмеркавання і горадабудаўнічых саветаў гэтыя кірункі былі ўхвалены. Канцэпцыю рэканструкцыі плошчы распрацоўваў праектны інстытут «[[Мінскпраект]]» сумесна з інстытутамі «[[Мінскграда]]», «[[Мінскінжпраект]]» і «[[Мінскметрапраект]]». Першая чарга рэканструкцыі была завершана ў 2002 годзе. Зменена транспартная схема плошчы, рух аўтатранспарту быў спрамлены, два падземныя пераходы, створаныя ў час рэканструкцыі, у будучыні мусілі стаць часткай падземнага гандлёвага цэнтра. Было прадугледжана будаўніцтва некалькіх [[паркінг]]аў на прылеглай да плошчы тэрыторыі<ref name="archives"/>.
 
<!--У [[2002]]—[[2006]] гг. плошчагодзе былаадкрыты рэканструявана. Рух аўтатранспарту быў спрамлены, пад зямлёй былі пабудаваныпадземны гандлёвы цэнтр [[Сталіца (гандлёвы цэнтр)|«Сталіца»]] із паркінгпаркінгам. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным [[фантанТры буслы|святломузычным фантанам]]ам.
 
<!--У [[2002]]—[[2006]] гг. плошча была рэканструявана. Рух аўтатранспарту быў спрамлены, пад зямлёй былі пабудаваны гандлёвы цэнтр [[Сталіца (гандлёвы цэнтр)|«Сталіца»]] і паркінг. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным [[фантан]]ам.
-->
{{зноскі}}
 

Навігацыя