Павел Свірыд: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др арфаграфія, перанесена: Памёр ў → Памёр у з дапамогай AWB |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Асоба}} |
{{Асоба}} |
||
{{цёзкі2|Свірыд}} |
|||
'''Па́вел Свіры́д''' ({{ДН|||1886}} — {{ДС|1|11|1948}}, [[Рэгенсбург]], [[Германія|Заходняя Германія]]) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст. |
'''Па́вел Свіры́д''' ({{ДН|||1886}} — {{ДС|1|11|1948}}, [[Рэгенсбург]], [[Германія|Заходняя Германія]]) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст. |
||
Версія ад 15:09, 13 верасня 2020
Павел Свірыд | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, юрыст |
Дата нараджэння | 1886 |
Дата смерці | 1 лістапада 1948 |
Месца смерці | |
Член у |
Па́вел Свіры́д (1886 — 1 лістапада 1948, Рэгенсбург, Заходняя Германія) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст.
Біяграфія
У 1930-х працаваў у Навагрудку. У 1941 узначаліў Беларускі Нацыянальны Камітэт у Навагрудку, пасля быў старшынём Наваградскага акруговага суда, што аб'ядноўваў міравыя суды Баранавіцкай, Ганцавіцкай, Навагрудскай і Слонімскай акруг.
У чэрвені 1942 узначаліў аддзел школьніцтва Цэнтральнага Бюро Беларускае Народнай Самапомачы, у жніўні таго ж года браў удзел ва Усебеларускім Праваслаўным Саборы на якім быў абраны ў Прэзідыум Сабору, на якім была абвешчана Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква.
Удзельнік Другога Усебеларускага Кангрэса 27 чэрвеня 1944, на якім быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады (кіраваў юрыдычнымі і рэлігійнымі справамі).
Ад лета 1944 — на эміграцыі ў Германіі. Выкладаў у польскай гімназіі Рэгенсбурга (Заходняя Германія)
У жніўні 1945 БЦР пасылала некалькі разоў свайго прадстаўніка ад царкоўных спраў у Францэнсбад дзеля паўстырымання епіскапату ад ліквідацыі БАПЦ[1].
Павел Свірыд быў удзельнікам XII (аднаўленчага) Пленума БЦР (9 мая 1945, Эльванген)[2].
Памёр у шпіталі пасля доўгай хваробы і цяжкай аперацыі[3].
Спасылкі
Зноскі
- ↑ Волаціч, М. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (Выбраныя часткі) / Мікола Волаціч [Вацлаў Пануцэвіч] // Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост: Крыніцазнаўчае дасьледваньне / Укл., прадм. А. Любіча; бібліягр. Л. Юрэвіча. — Мн.: Кнігазбор, 2007. — 336 с. — С. 120. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 12). — ISBN 985-6824-52-4
- ↑ Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск, 2009. — 428, [12] с.: іл. — (Серыя «Гісторыя эміграцыі»; Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 16)
- ↑ Сьв. памяці Павал Сьвірыд // Бацькаўшчына. — 1948. — № 39 (42). — 12 сьнежня. — С. 3.