Універсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Картка ўніверсітэта |назва = Гуманітарна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна Длуга...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:38, 30 верасня 2020

Гуманітарна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове
польск.: Uniwersytet Humanistyczno-Przyrodniczy im. Jana Długosza w Częstochowie
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Humanistyczno-Przyrodniczy im. Jana Długosza w Częstochowie
Міжнародная назва Jan Dlugosz University in Czestochowa
Заснаваны 1971
Тып педагагічны ўніверсітэт
Рэктар Ганна Выпых-Гаўронская
Рэктар Anna Wypych-Gawrońska[d][1]
Студэнты 5 500
Размяшчэнне Чэнсахова
Юрыдычны адрас вул. Вашынгтона 4/8,
42-217 г. Чэнстахова, Польшча
Сайт ujd.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гуманітарна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове (польск.: Uniwersytet Humanistyczno-Przyrodniczy im. Jana Długosza w Częstochowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Чэнстахове.

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1971 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа ў Чэнстахове. З 2004 года носіць імя Яна Длугаша.

Універсітэт мае права выдаваць дыпломы аб заканчэнні першай (бакалаўр), другой (магістр) і трэцяй (доктар) ступеняў вышэйшай адукацыі. З красавіка 2007 года рашэннем Цэнтральнай камісіі па пытаннях ступеняў і званняў мае права праводзіць хабілітацыю па гуманітарных навуках (гісторыя).

Універсітэт мае 6 факультэтаў, уключае 15 інстытутаў і 64 падраздзяленні і кафедры. У ім працуюць больш за 650 чалавек, у тым ліку каля 450 навукова-педагагічных работнікаў, з якіх 35 - прафесары. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 5 тысяч студэнтаў (стацыянарныя, завочныя і паслядыпломныя формы навучання) па больш чым 40 напрамках і 34 праграмах паслядыпломнай адукацыі.

Факультэты

  • Гуманітарны
  • Грамадскіх навук
  • Права і эканомікі
  • Дакладных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук
  • Навук аб здароў'і
  • Мастацтваў

Спасылкі

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/db46d396-2d15-4421-801c-e9db04debfb2 Праверана 17 верасня 2022.