ФК Славія Мазыр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ Шасцілоўскі
→‎Статыстыка выступленняў: абнаўленне звестак
Радок 346: Радок 346:
|-
|-
| [[Сезон 2019 ФК Славія-Мазыр|2019]] || [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019|Вышэйшая]] (Д1) || '''8''' || 30 || 10 || 7 || 13 || 35–40 || '''37''' || style="background:#cc9966"| [[Кубак Беларусі па футболе 2019/2020|Паўфінал]] ||
| [[Сезон 2019 ФК Славія-Мазыр|2019]] || [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019|Вышэйшая]] (Д1) || '''8''' || 30 || 10 || 7 || 13 || 35–40 || '''37''' || style="background:#cc9966"| [[Кубак Беларусі па футболе 2019/2020|Паўфінал]] ||
|-
| [[Сезон 2020 ФК Славія-Мазыр|2020]] || [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020|Вышэйшая]] (Д1) || ''' ''' || || || || || – || ''' ''' || [[Кубак Беларусі па футболе 2020/2021|1/8 фіналу]] ||
|-
|-
|}
|}

Версія ад 01:12, 5 кастрычніка 2020

Славія
ФК Славія Мазыр (2014).png
Поўная назва КСУП «Футбольны клуб „Славія-Мазыр”»
Заснаваны 1987
Горад Мазыр, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 5353
Дырэктар Андрэй Васілец
Галоўны трэнер Міхаіл Марціновіч
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2019 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Славія-Мазыр»беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. Зараз выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў створаны пад назвай «Палессе» ў 1987 годзе. З 1995 па 2005 год выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі пад назвай МПКЦ (Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр), а з 1998 года — «Славія». Спыніў існаванне пасля няўдалага для клуба сезона 2005 года, які скончыўся вылетам у Першую лігу.

Напачатку 2006 года, у выніку аб’яднання гомельскага ЗЛіНа і «Славіі» быў створаны новы клуб – «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднанні за аснову была ўзята каманда ЗЛіН, пры гэтым новы клуб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаванне. З пачатку 2007 года клуб выступаў пад назвай «Мазыр». Па заканчэнні сезона 2007 кіраўніцтвам горада было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія-Мазыр». У 2011 годзе клуб заняў першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і заваяваў права выступаць у наступным сезоне ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сезоне 2012 мазырскі клуб доўгі час ішоў у зоне вылету, але сумеў пазбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сезоне 2013 «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноў вылецела ў Першую лігу.

У сезоне 2014 змяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнер Юрый Пунтус зрабіў стаўку на шэраг ветэранаў і перспектыўных маладых ігракоў (многія перайшлі да Пунтуса з яго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ»). У выніку «Славія» хутка стала аднім з лідараў лігі. У сярэдзіне сезона мазыране разам з мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртанне ў Вышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».

У сезоне 2015 «Славія» захавала склад папярэдняга сезона, узмацніўшыся шэрагам маладых ігракоў з ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у Вышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. У многім гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыран Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расійскі клуб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.

Сезон 2016 «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы з «Мінскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў з лікам 6:2.

Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезона каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад «Нафтанам» і «Іслаччу», якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезона «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер Юрый Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам Міхаіла Марціновіча «Славія» саступіла ў апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.

Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў Ігара Кастрова і Максіма Слюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з «Энергетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе перша радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.

Сезон 2019 у Вышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сезона вынікі сталі пагаршацца. Тым не менш, паспяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок.

Эмблемы

Папярэднія назвы

  • 1987—1994: «Палессе»
  • 1995—1997: МВКЦ
  • 1998—2005: «Славія»
  • 2006: «Мазыр-ЗЛіН»
  • 2007: «Мазыр»
  • з 2008: «Славія-Мазыр»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на верасень 2020 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
16 Беларусь Бр Міхаіл Бараноўскі Капітан каманды 1983
84 Беларусь Бр Мікалай Раманюк 1984
4 Малдова Аб Віктар Мудрак 1994
5 Расія Аб Ягор Патапаў 1993
6 Украіна Аб Юрый Панця 1990
17 Расія Аб Юрый Недашкоўскі 1986
21 Беларусь Аб Кірыл Паўлючак 1984
29 Беларусь Аб Сямён Шасцілоўскі 1994
31 Беларусь Аб Ігар Тыманюк 1994
44 Беларусь Аб Уладзіслаў Малькевіч 1999
7 Гана ПА Франсіс Нарх 1994
8 Беларусь ПА Яўген Барсукоў 1990
9 Беларусь ПА Аляксандр Катляроў 1993
Паз. Імя Нар.
11 Беларусь ПА Дзмітрый Крывашэеў 1998
13 Малдова ПА Ігар Кастроў 1987
18 Беларусь ПА Уладзіслаў Жук 1994
20 Беларусь ПА Андрэй Чухлей 1987
33 Сербія ПА Марка Стаянавіч 1998
66 Беларусь ПА Максім Мякіш 2000
88 Беларусь ПА Аляксандр Раеўскі 1988
99 Беларусь ПА Глеб Шаўчэнка 1999
14 Беларусь Нап Ілья Васілевіч 2000
23 Расія Нап Іслам Тлупаў 1994
28 Расія Нап Мікіта Мельнікаў 1997
70 Гана Нап Дэніс Тэтэх 1997
77 Украіна Нап Максім Слюсар 1997

Рэзервовы склад

Паз. Імя Нар.
Беларусь Бр Дзмітрый Кунец 2000
Беларусь Аб Мікалай Дулуб 2000
Беларусь Аб Мікалай Кісялёў 1998
Беларусь Аб Іван Лузан 1997
Беларусь Аб Максім Патапаў 2003
Беларусь Аб Данііл Пруднік 2004
Беларусь Аб Ілья Рабешка 2002
Беларусь Аб Станіслаў Рэвуцкі 1999
Беларусь Аб Андрэй Чупін 2001
Беларусь Аб Улас Шуляк 2001
Паз. Імя Нар.
27 Беларусь ПА Уладзіслаў Полаз 2001
Беларусь ПА Дзяніс Арахоўскі 2002
Беларусь ПА Юрый Васіленка 2004
Беларусь ПА Аляксандр Дыгун 2001
Беларусь ПА Дзмітрый Юрчанка 1998
Беларусь Нап Дзмітрый Аўрамчук 2003
Беларусь Нап Мікіта Жулега 2004
Беларусь Нап Аляксандр Рафаловіч 2000
Беларусь Нап Даніла Слесарчук 2001

Трансферы

Зіма 2019—2020

Прыйшлі ў клуб

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
13.01.2020[2] Аб Беларусь Іван Лузан1 Беларусь Хімік
31.01.2020[3] ПА Гана Джэймс Катэй Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Кайзер Чыфс
06.02.2020[4] Бр Беларусь Мікалай Раманюк Беларусь Гарадзея
06.02.2020[4] ПА Беларусь Аляксандр Катляроў Латвія Елгава
10.02.2019[5] Аб Беларусь Ігар Тыманюк Беларусь Рух
19.03.2020[6] Аб Беларусь Уладзіслаў Малькевіч2 Беларусь БАТЭ
19.03.2020[6] ПА Беларусь Максім Мякіш2 Беларусь БАТЭ
19.03.2020[6] Нап Беларусь Ілья Васілевіч2 Беларусь БАТЭ

1 З арэнды
2 У арэнду

Пакінулі клуб

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
06.12.2019[7] Бр Украіна Радзівон Сямук Беларусь Тарпеда-БелАЗ
16.12.2019[8] ПА Беларусь Ігар Ражкоў Беларусь Арсенал
17.12.2019[9] ПА Украіна Ігар Варанкоў Беларусь Арсенал
08.01.2020[10] ПА Беларусь Вадзім Курловіч Беларусь Спадарожнік
14.01.2020[11] Аб Украіна Андрэй Сарокін
17.01.2020[12] ПА Украіна Дзмітрый Варабей завяршыў кар’еру
06.02.2020[13] Нап Беларусь Арцём Пятрэнка Беларусь Рух
Аб Беларусь Сямён Калыбенка1 Беларусь Хімік
Аб Беларусь Юрый Яркоў
ПА Беларусь Назар Пачапскі
Нап Беларусь Міхаіл Ганчар
Нап Беларусь Арцём Гвоздзь

1 Раней — у «Хіміку» ў арэндзе

Лета 2020

Прыйшлі ў клуб

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
26.06.2020[14] ПА Беларусь Яўген Барсукоў Беларусь Смалявічы
08.07.2020[15] Аб Беларусь Кірыл Паўлючак Беларусь Гарадзея
10.07.2020[16] Аб Малдова Віктар Мудрак Арменія Алашкерт
24.07.2020[17] ПА Сербія Марка Стаянавіч Сербія Смедарава
17.09.2020[18] Нап Расія Іслам Тлупаў Расія Том
24.09.2020[19] Аб Беларусь Сямён Шасцілоўскі Беларусь Гарадзея

Пакінулі клуб

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
18.06.2020[20] ПА Гана Джэймс Катэй
02.07.2020[21] ПА Беларусь Валерый Сянько Беларусь Арсенал
07.07.2020[22] ПА Беларусь Максім Мякіш1 Беларусь БАТЭ
08.07.2020[15] Аб Беларусь Дзяніс Кавалеўскі Беларусь Белшына
10.07.2020[23] ПА Беларусь Аляксандр Ануфрыеў Беларусь Мінск
16.07.2020[24] Бр Беларусь Яўген Іваненка2 Беларусь Гомель
ПА Беларусь Іван Барысевіч2 Беларусь Асіповічы

1 З арэнды
2 У арэнду

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 7 15 5 6 4 18–22 16 1/32 фіналу
1992/93 Другая (Д2) 2 30 22 5 3 54–14 49 1/32 фіналу
1993/94 Другая (Д2) 2 28 19 5 4 48–18 43 1/16 фіналу
1994/95 Другая (Д2) 1 30 24 3 3 106–17 51 Чвэрцьфінал Выхад у Першую лігу
1995 Першая (Д1) 2 15 11 3 1 44–9 36 Пераможца
1996 Першая (Д1) 1 30 24 4 2 64–17 76 1/8 фіналу
1997 Першая (Д1) 6 30 12 7 11 39–30 43 Чвэрцьфінал
1998 Вышэйшая (Д1) 6 28 12 9 7 41–36 45 Фіналіст Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 2 30 20 5 5 74–25 65 Пераможца
2000 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 5 2 78–25 74 Фіналіст
2001 Вышэйшая (Д1) 7 26 13 5 8 49–27 44 Чвэрцьфінал
2002 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 6 14 38–61 24 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 7 17 29–64 25 1/16 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 12 30 9 4 17 32–51 31 1/8 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 5 19 14–60 11 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 4 26 11 10 5 44–24 43 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 13 26 4 6 16 26–44 18 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 13 26 6 5 15 33–62 23 1/16 фіналу
2009 Першая (Д2) 13 271 5 8 14 23–41 23 1/8 фіналу
2010 Першая (Д2) 9 30 10 7 13 33–44 37 1/16 фіналу
2011 Першая (Д2) 1 30 22 5 3 53–15 71 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2012 Вышэйшая (Д1) 10 30 7 6 17 22–58 27 1/8 фіналу
2013 Вышэйшая (Д1) 12 32 5 8 19 24–47 23 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2014 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 55–38 60 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2015 Вышэйшая (Д1) 10 26 7 5 14 33–50 26 1/8 фіналу
2016 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 8 13 33–49 35 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 8 18 26–50 20 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2018 Першая (Д2) 1 28 21 7 0 69–13 70 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2019 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 7 13 35–40 37 Паўфінал
2020 Вышэйшая (Д1) 1/8 фіналу
  • 1 Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць шклоўскага «Спартака» (перамога 2:1).

Міжнародныя кубкі

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1996—1997 Кубак Кубкаў Папярэдні раўнд Ісландыя Рэйк’явік 2:2 (Х) 0:1 (Г) 2:3
1997—1998 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Малдова Канструктарул (Кішынёў) 1:1 (Г) 3:2 (Х) 4:3
2 к/р Грэцыя Алімпіякос (Пірэй) 0:5 (Г) 2:2 (Х) 2:7
1997—1998 Кубак УЕФА 1 раўнд Грузія Дынама (Тбілісі) 1:1 (Х) 0:1 (Г) 1:2
2000—2001 Кубак УЕФА 1 к/р Ізраіль Макабі (Хайфа) 1:1 (Х) 0:0 (Г) 1:1 (в.г. 0:1)
2001—2002 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Фарэрскія астравы ВБ (Вагур) 0:0 (Г) 5:0 (Х) 5:0
2 к/р Славакія Інтэр (Браціслава) 0:1 (Х) 0:1 (Г) 0:2

Неафіцыйныя турніры

Сезон Кубак Раўнд Клуб Вынік
1997 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D Расія Зборная клубаў Расіі 2:5
Латвія Сконта 1:2
Туркменістан Капетдаг 0:3
2001 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Расія Спартак (Масква) 1:3
Таджыкістан Варзоб 1:1
Літва Каўнас 4:3

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Основной состав
  2. "Славия-Мозырь" вышла из отпуска.
  3. Ганский хавбек Котей стал игроком "Славии"
  4. а б Романюк и Котляров стали игроками "Славии"
  5. Тымонюк стал игроком "Славии"
  6. а б в "Славия" арендовала у БАТЭ трех игроков
  7. Вратарь Сямук попрощался с болельщиками "Славии"
  8. Игорь Рожков сменил "Славию" на "Арсенал"
  9. Игорь Воронков покинул "Славию"
  10. Курлович покинул "Славию"
  11. "Славия" рассталась с украинским защитником Сорокиным
  12. 24 футболиста имеют действующий контракт со "Славией"
  13. Артем Петренко покинул "Славию"
  14. Барсуков перешел из «Смолевичей» в «Славию»
  15. а б "Славия" подписала Павлючека и рассталась с Ковалевским
  16. Молдавский защитник Мудрак стал игроком "Славии"
  17. "Славия" подписала Марко Стояновича
  18. Российский форвард Тлупов перешел в "Славию"
  19. Шестиловский подписал контракт со "Славией"
  20. "Славия" расторгла контракт с ганским хавбеком Котеи
  21. Сенько покинул «Славию»
  22. Мякиш покинул "Славию"
  23. Ануфриев покинул "Славию"
  24. "Гомель" арендовал у "Славии" Иваненко

Спасылкі