Небытаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 75: Радок 75:
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Хойніцкая воласць увайшла ў склад [[Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь|Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі]], аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакументам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 года ў Небытаве працавала пачатковая школа з 28 вучнямі<ref>Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19</ref>.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Хойніцкая воласць увайшла ў склад [[Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь|Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі]], аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакументам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 года ў Небытаве працавала пачатковая школа з 28 вучнямі<ref>Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19</ref>.


З 8 снежня 1926 да 16 ліпеня 1954 года і з 16 красавіка 1959 да 30 чэрвеня 1966 года вёска была цэнтрам сельсавета [[Хойніцкі раён|Хойніцкага раёна]] [[Рэчыцкая акруга|Рэчыцкай]], з 9 чэрвеня 1927 года [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]], З 20 лютага 1938 года [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]] з цэнтрам у [[Мазыр]]ы, з 8 студзеня 1954 года — [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. На 1930 год 102 двары, 661 жыхар. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная змена», працавала кузня. 62 вяскоўцы загінулі на франтах [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]].
З 8 снежня 1926 да 16 ліпеня 1954 года і з 16 красавіка 1959 да 30 чэрвеня 1966 года вёска была цэнтрам [[Небытаўскі сельсавет|Небытаўскага сельсавета]] [[Хойніцкі раён|Хойніцкага раёна]] [[Рэчыцкая акруга|Рэчыцкай]], з 9 чэрвеня 1927 года [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]], З 20 лютага 1938 года [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]] з цэнтрам у [[Мазыр]]ы, з 8 студзеня 1954 года — [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. На 1930 год 102 двары, 661 жыхар. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная змена», працавала кузня. 62 вяскоўцы загінулі на франтах [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]].


Паводле перапісу 1959 года ў Небытаве 763 жыхары, у складзе саўгаса «Хойніцкі» з цэнтрам у [[Казялужжа|Казялужжы]], працавалі аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. У 1954/55 навучальным годзе дзейнічала сямігадовая школа<ref>Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы . Ф. 3. Воп. 1. Спр. 2. А. 2</ref>.
Паводле перапісу 1959 года ў Небытаве 763 жыхары, у складзе саўгаса «Хойніцкі» з цэнтрам у [[Казялужжа|Казялужжы]], працавалі аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. У 1954/55 навучальным годзе дзейнічала сямігадовая школа<ref>Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы . Ф. 3. Воп. 1. Спр. 2. А. 2</ref>.

Версія ад 12:25, 23 кастрычніка 2020

Вёска
Небытаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 110 чал. (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Паштовыя індэксы
247625
Аўтамабільны код
3
Небытаў на карце Беларусі ±
Небытаў (Беларусь)
Небытаў
Небытаў (Гомельская вобласць)
Небытаў

Не́бытаў[1] (трансліт.: Niebytaŭ, руск.: Небытов) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.

Гісторыя

Найранейшую пакуль пісьмовую згадку пра вёску Небытаў Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага сустракаем у судовым дэкрэце ад 9 мая 1618 года аб выданні збеглых адтуль, а таксама з Юравічаў, Козіх Лозаў (Лужаў) у Хойнікі альбо Новы Харленж да суджэнцаў Мікалая і Гальшкі Харлінскіх падданых маці і сына Гальшкі з Гулевічаў і Міхала Лозкаў[2]. У XVII—XVIII стагоддзях вёска належала да Загальскага староства. Паводле рэвізіі 1716 года wieś Niebytów налічвала пяць дымоў: гаспадары Амяльян Верабей, Назар Скорчанка, Марозенка Прышчэп, Лук’ян Астапенка, Павел Лук’яненка плацілі старосце князю Дамініку Яну Шуйскаму 13 злотых чыншу і даніны мядовай 7 з паловай бельцаў[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Небытаў апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 г. у складзе адноўленага Рэчыцкага павета спачатку Чарнігаўскай, потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 г. Мінскай губерні Расійскай імперыі[4]. На 1795 год вёска разам з цэлым Загальскім староствам належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў суддзі Вінцэнція Жука[5]. Тады ў ёй налічвалася 13 двароў. У 1834 годзе 18 двароў, 90 жыхароў. У 1850 годзе ў Небытаве 21 двор, 124 жыхары, уласнасць казны. На пачатак 1870 года тут 47 мужчынскіх душ былых дзяржаўных сялян, прыпісаных да Небытаўскага сельскага таварыства, 9 аднадворцаў, прыпісаных да Хойніцкай воласці[6]. У 1879 годзе вёска названа сярод паселішчаў Хойніцкага царкоўнага прыхода[7]. Паводле перапісу 1897 года 57 двароў, 284 жыхары, капліца, хлебазапасная крама, у Хойніцкай воласці. У 1909 годзе ў вёсцы 61 двор, 402 жыхары, побач у аднайменным урочышчы 1 двор з 5 жыхарамі[8], смалакурня.

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага мірнага дагавора з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Небытаў у складзе Хойніцкай воласці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»[9].

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Хойніцкая воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакументам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 года ў Небытаве працавала пачатковая школа з 28 вучнямі[10].

З 8 снежня 1926 да 16 ліпеня 1954 года і з 16 красавіка 1959 да 30 чэрвеня 1966 года вёска была цэнтрам Небытаўскага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі, З 20 лютага 1938 года Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1930 год 102 двары, 661 жыхар. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная змена», працавала кузня. 62 вяскоўцы загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле перапісу 1959 года ў Небытаве 763 жыхары, у складзе саўгаса «Хойніцкі» з цэнтрам у Казялужжы, працавалі аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. У 1954/55 навучальным годзе дзейнічала сямігадовая школа[11].

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Казялужскага сельсавета[12].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Не́бутаў
  2. Źródła dziejowe. T. XXI: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. X: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). / A. Jabłonowski. — Warszawa, 1894. S. 234
  3. НГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 144
  4. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  5. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  6. Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
  7. Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 140
  8. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 131
  9. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  10. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  11. Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы . Ф. 3. Воп. 1. Спр. 2. А. 2
  12. «Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 (руск.)

Спасылкі

Літаратура