Розніца паміж версіямі "Анурадхапура"

Jump to navigation Jump to search
86 байтаў дададзена ,  5 месяцаў таму
вікіфікацыя
(ілюстрацыя)
(вікіфікацыя)
 
|афіцыйная мова = сінгальская
|афіцыйная мова-ref =
|насельніцтва = 63208
|год перапісу = 2011
|шчыльнасць =
|нацыянальны склад = [[сінгалы]]
}}
 
'''Анурадхапу́ра''' ({{lang-si|අනුරාධපුරය}}, {{lang-ta|அனுராதபுரம்}}) — [[горад]] у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі [[Шры-Ланка|Шры-Ланкі]], цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва - — 63208 чал., пераважна [[сінгалы]] - — 91,42 % (2011  г.).
 
== Гісторыя ==
Раён Анурадхапуры - — адно з найстаражытнейшых мест у краіне, дзе [[археалогія|археолагамі]] былі знойдзены сляды старажытнага чалавека. Першае паселішча на месцы горада ўзнікла ў пач. 1 тысячагоддзя да н.э. У [[VII стагоддзе да н.э.|VII ст. да н.э.]] яго плошча займала 50 га. Мясцовыя жыхары карысталіся [[жалеза]]м, займаліся земляробствам, узводзілі складаныя [[ірыгацыя|ірыгацыйныя]] пабудовы.
 
У [[IV стагоддзе да н.э.|IV ст. да н.э.]] сюды была перанесена сталіца ранняй [[сінгалы|сінгальскай]] дзяржавы. Анурадхапура заставалася ёю да пач. [[XI стагоддзе |XI ст.]] гэты перыяд горад меў планамерную забудову. У ім размяшчаліся палацавыя комплексы (найбольш вядомы Медны палац [[II стагоддзе да н.э.|II ст. да н.э.]]), а таксама [[будызм|будысцкія]] [[кляштар]]ы і [[храм]]ы, [[сад]]ы, жытлы вяльмож і простых гараджан. Для забеспячэння пітной [[вада|вадою]] было пабудавана некалькі [[вадасховішча]]ў. У горадзе меліся [[каналізацыя]], шпіталь і служба ачысткі ад [[Цвёрдыя бытавыя адкіды|смецця]].
 
У [[993]]  г. сталіца была спустошана захопнікамі з Паўднёвай [[Індыя|Індыі]] і пасля [[1017]]  г. закінута ўладарамі. Аднак нават пасля пераносу дзяржаўнага цэнтра ў [[горад Паланарува]] Анурадхапура заставалася і да нашага часу застаецца важным духоўным цэнтрам будызму.
 
== Стары горад ==
У наш час Анурадхапура падзяляецца на старую і новую часткі. Старая Анурадхапура з'яўляеццаз’яўляецца важным [[культура|культурным]], духоўным і [[турызм|турыстычным]] аб'ектамаб’ектам, які ў [[1982]]  г. трапіў у спіс [[сусветная спадчына|сусветнай спадчыны]] [[Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА)|ЮНЕСКА]].
 
''Найбольш славутыя мясціны старога горада'':
 
* '''Дрэва ''Шры Маха Бодхі'''''  — найбольш знакамітая будысцкая святыня. У [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н.э.]] князёўна Сангаміта прывезла ў Шры-Ланку з паўночнага ўсходу Індыі правую ветку [[дрэва]], пад якім [[Гаўтама Буда|Буда]] атрымаў прасвятленне. Яна была ўкарэнена і пасаджана ў зямлю. Калі дрэва вырасла і пасталела, з яго зноў была адшчыкнута правая ветка і пасаджана. Традыцыя працягвалася стагоддзямі. Цікава, што з пункту гледжання [[біялогія|біялогіі]], ''Шры Маха Бодхі'' - — гэта тое ж самае дрэва, што была светкам духоўнага подзвіга Буды, паколькі захоўвае тую ж [[ДНК]].
* '''Медны палац'''  — помнік [[II стагоддзе да н.э.|II ст. да н.э.]] У [[XII стагоддзе |XII ст.]] быў часткова перабудаваны.
* '''[[Дагоба]] Руванвелі'''  — будыская святыня, якая захавалася з [[140 да н.э.|140  г. да н.э.]] Вакол яе месціцца [[парк]]. Мае 103  м у вышыню і 287  м у акружнасці.
* '''Дагоба Тхупарма'''  — першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н.э.]] Вакол усталявана 41 [[калона]] (раней было 176).
* '''Дагоба Джэтаванарама''', пабудаваная ў [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н.э.]] Мае 70  м у велічыню.
* '''Гаспадарскія сады'''  — рэшткі старажытных [[сад]]оў. Захавалася старая планіроўка. Займаюць 14 га.
* '''Паўночныя руіны'''
** '''Дагоба Абхаягіры''' ([[I стагоддзе да н.э.|I ст. да н.э.]])  — найвышэйшая ў Паўднёвай Азіі.
** '''Ратнапрасада'''  — сярэднявечны будысцкі [[Манастыр|кляштар]].
** '''Самадхі Буда'''  — статуя Буды [[IV стагоддзе да н.э.|IV ст. да н.э.]]
** '''Палацавы комплекс''' пабудаваны ў XII ст., калі горад ўжо не быў сталіцай Шры-Ланкі, аднак наведваўся манархамі з рэлігійнымі мэтамі.
* '''Ісурумунія Віхара'''  — скальны будысцкі кляштар, першапачаткова ўзведзены ў [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н.э.]]
 
== Музеі ==
У Анурадхапуры працуюць наступныя музеі:
* Археалагічны музей
* Фальклорны музей
* Музей Абхаягіры (будысцкіх святынь)
 
== Галерэя ==
<gallery align=center widths=250px>
Photograph of Jaya Sri Maha Bodhi Anuradhapura Sri Lanka.jpg|Дрэва ''Шры Маха Бодхі''
</gallery>
 
== Спасылкі ==
* [http://whc.unesco.org/en/list/200 Анурадхапура на сайце ЮНЕСКА]
* [http://www.dur.ac.uk/project.srilanka/whatarewedoing/acadex/archaeology/ Археалогія]
* [http://www.tourism-srilanka.com/cities/anuradhapura.html Турыстычны даведнік]
 
{{Сусветная спадчына|200}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Гарады Шры-Ланкі]]
[[Катэгорыя:Былыя сталіцы|Анурадхапура]]

Навігацыя