Геня Жытамірскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 53: Радок 53:
== Біяграфія Геня ==
== Біяграфія Геня ==
[[Файл:Szewska Street 3 in Lubin.jpg|міні|Дом па адрасе вул. Шэўская, 3, дзе сям’я Жытамірскіх жыла да 1941 года]]
[[Файл:Szewska Street 3 in Lubin.jpg|міні|Дом па адрасе вул. Шэўская, 3, дзе сям’я Жытамірскіх жыла да 1941 года]]
Геня Жытамірскі нарадзіўся 25 сакавіка 1933 г. у Любліне. Быў адзіным дзіцём сваіх бацькоў. У верасні 1937 г. пачаў наведваць дзіцячы садок. У ліпені 1938 года адпачываў у вёсцы Руды каля [[Пулавы (гміна)|Пулаваў]]. Стрыечны брат пісаў пра яго як пра жывое і рухлівае дзіця <ref name="życiorys">{{Cite web | url = http://tnn.pl/pm,2893.html| title = Henio Żytomirski – życiorys| accessdate = 2015-01-24 | author = | last name = Żytomirska-Avidar| name = Netta | author link = | date = 21.01.2002| year = | miesiąc = | praca = | publisher = Teatr NN| oznaczenie = | pages = | language = pl en | archiveurl = https://web.archive.org/web/20160330132919/http://tnn.pl/pm,2893.html| archivedate = 30.03.2016| id = | cytat = | odn =}}</ref>. Ёсць здымкі практычна з кожнага года жыцця Геня (да шасці гадоў). Апошні яго здымак быў зроблены 5 ліпеня 1939 г. на прыступках аднаго з банкаў у Любліне. На фотакартцы сарамліва ўсміхаецца маленькі Геня, апрануты ў белую кашульку, клятчастыя шорты і паласатыя шкарпэткі <ref name="Henio, Chaim">{{Cite web | last name = Dras| name = Teresa| author = | title = Henio, Chaim| url = http://biblioteka.teatrnn.pl/dlibra/dlibra/docmetadate?id=19488&from=&dirids=1&ver_id=&lp=4&QI=| journal = Kurier Lubelski| oznaczenie = | edition = | pages = | date = 19.04.2008| year = | miesiąc = | odpowiedzialność = | wydawca = | place = | issn = | id = | cytat = | language = | accessdate = 2015-02-08}}</ref>.

Улетку 1939 г. хлопчык вучыўся ездзіць на новым веласіпедзе, а таксама рыхтаваўся пайсці ў школу <ref>{{Cite web | last name = Fijałkowska| name =Magdalena | author = | last name2 = Sulisz| name2 =Waldemar |title = Tak tęsknię za Heniem| url = http://www.dziennikwschodni.pl/apps/pbcs.dll/article?AID=/20070615/MAGAZYN/70614030| journal = Dziennik Wschodni| adres czasopisma = | oznaczenie = | edition = | pages = | date = 15 czerwca 2007| year = | miesiąc = | place = | issn = | language = | accessdate = 2015-02-08 | odn =}}</ref>. Яго бацька хацеў, каб Геня вывучыў [[іўрыт]], а потым паехаў у [[Палесціна|Палесціну]] <ref name="życiorys">{{Cite web | url = http://tnn.pl/pm,2893.html| title = Henio Żytomirski – życiorys| accessdate = 2015-01-24 | author = | last name = Żytomirska-Avidar| name = Netta | author link = | date = 21.01.2002| year = | miesiąc = | praca = | publisher = Teatr NN| oznaczenie = | pages = | language = pl en | archiveurl = https://web.archive.org/web/20160330132919/http://tnn.pl/pm,2893.html| archivedate = 30.03.2016| id = | cytat = | odn =}}</ref>. Гэтым планам не было суджана спраўдзіцца з пачаткам [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]].

У пачатку вайны бацька Геня – Шмуэль ненадоўга паехаў у [[Львоў]], спрабуючы атрымаць дазвол на выезд яго сям'і за мяжу. Справа была няўдалай, і ён вярнуўся ў Люблін. 24 сакавіка 1941 г. Жытамірскі атрымаў загад пакінуць кватэру па адрасе вул. Шэўская д.3 і пераехаць у [[гета]] па адрасе вул. Кавальская д.11. Шмуэль стаў супрацоўнікам [[юдэнрат|юдэнрата]] і паштовым работнікам у гета. Яго цёткі Генія, Рахель і Эстэр таксама працавалі ў гета, а маці – дома. Дзед Фраім памёр 10 лістапада 1941 г. ад тыфу <ref name="Rodzina"></ref>. Перад смерцю дзед папрасіў пахаваць яго каля брамы на могілках, каб "першым убачыць вызваленне Любліна". Аднак у 1943 г. падчас ліквідацыі могілак магіла і надмагілле Фраіма Жытамірскага былі знішчаны <ref>{{Cite web | url = http://uczycsiezhistorii.pl/projekt/listy-do-henia-doswiadczenie-pustki-po-zagladzie-lublin/| title = «Listy do Henia» – doświadczenie pustki po Zagładzie (Lublin)| accessdate = 2020-10-30 | author = | last name = | name = | date = | year = 2006| miesiąc = | praca = | publisher = Uczyć się z historii| oznaczenie = | pages = | language = | archiveurl = https://web.archive.org/web/20201030103307/http://uczycsiezhistorii.pl/projekt/listy-do-henia-doswiadczenie-pustki-po-zagladzie-lublin/| archivedate = 30.10.2020| id = | cytat = | odn =}}</ref>.

У ноч з 16 на 17 сакавіка 1942 г. немцы пачалі ліквідацыю Люблінскага гета. Хутчэй за ўсё да 20 красавіка 1942 г. усе жанчыны сям'і Жытамірскіх былі дэпартаваны ў [https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B6%D0%B5%D1%86 лагер смерці ў Бэлжцы] ў рамках аперацыі "Рэйнхард". Геня і яго бацька былі пераведзены ў гета ў Майдан Татарскі (адзін з раёнаў Любліна) <ref name="Rodzina"></ref>.

Апошні ліст Шмуэля Жытамірскага, дзе ўзгадваецца пра Геня, быў дастаўлены ў штаб-кватэру [[Чырвоны Крыж|Чырвонага Крыжа]] 8 студзеня 1943 г. (дата напісання ліста невядомая, напэўна, ён быў напісаны значна раней) <ref name="kalendarium">{{Cite web | url = http://tnn.pl/Henio_%C5%BBytomirski_-__kalendarium_%C5%BCycia,1443.html| title = Henio Żytomirski – kalendarium życia| accessdate = 2015-01-24 | author = | last name = | name = | date = | year = 2006| miesiąc = | praca = | publisher = Teatr NN| oznaczenie = | pages = | language = | archiveurl = http://www.webcitation.org/6WMNilrPB| archivedate = 24.01.2015| id = | cytat = | odn =}}</ref>:

{{цытата|аўтар=[[Самуэль]]|Дарагі Лявон! Я атрымаў прывітанне. Незвычайна крануты. Мой бацька памёр 10 лістапада 1941 г. Мы з Генюсям разам. Перадайце прывітанне Хане і ўсёй маёй сям'і.}} <ref>{{Cite web | url = http://www.biblioteka.teatrnn.pl/dlibra/dlibra/docmetadate?id=19654&from=&dirids=1&ver_id=53377&lp=41&QI=94EE21E70F4432816820EFE81F8F4337-13| title = Korespondencja Leona Żytomirskiego| accessdate = 2015-01-24 | author = | last name = | name = | date = | year = 1942/1943| miesiąc = | praca = | publisher = Biblioteka Multimedialna Teatrnn.pl| oznaczenie = | pages = | language = | archiveurl = http://www.webcitation.org/6VtYELvvn| archivedate = 24.01.2015| id = | cytat = | odn =}}</ref>

Пасля ліквідацыі гета ў Майдане Татарскім, 9 лістапада 1942 г., зняволеныя былі перавезены ў канцлагер у [https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B0%D0%B9%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D0%BA Майданку]. Хутчэй за ўсё, у той жа дзень Геня быў закатаваны ў газавай камеры разам з іншымі дзецьмі і састарэлымі, бо не працаваў.

Яго бацька быў накіраваны ў працоўны лагер у [[Вянява (гміна)|Веняве]], дзе на месцы разбураных яўрэйскіх могілак будаваўся спартыўны стадыён <ref name="Rodzina"></ref>. У сваім апошнім лісце да сваякоў, адпраўленым 19 сакавіка 1943 г., Шмуэль Жытамірскі пісаў толькі пра сябе, а гэта значыць, што ў той час іншых членаў сям'і ўжо не было ў жывых <ref name="życiorys"></ref>. Падрабязнасці смерці Шмуэля невядомыя. Хутчэй за ўсё ён быў застрэлены падчас [[Эрнтэфест|акцыі Эрнтэфест]] <ref name="Rodzina"></ref>.





Версія ад 14:37, 2 лістапада 2020

Геня Жытамірскі
польск.: Henio Żytomirski
Геня Жытамірскі 5 ліпеня 1939 года
Геня Жытамірскі 5 ліпеня 1939 года
Імя пры нараджэнні польск.: Henryk Żytomirski
Род дзейнасці вучань
Дата нараджэння 25 сакавіка 1933(1933-03-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1942(1942-11-09) (9 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геня Жытамірскі (на іўрыце: הניו ז'יטומירסקי, польск. Henio Żytomirski, нарадзіўся 25 сакавіка 1933 г. у Любліне, памёр, верагодна, 9 лістапада 1942 г. у нямецкім канцэнтрацыйным лагеры на Майданку ў Любліне) – яўрэйскі хлопчык з Любліна, ахвяра Халакосту. Паходзіў з асіміляванай яўрэйскай сям'і. Калі пачалася Другая сусветная вайна яму было 6 гадоў. У 1941 г. яму і ўсёй яго сям'і давялося пераехаць у Люблінскае гета. У 1942 г. гета было ліквідавана, лёс тысяч люблінскіх яўрэяў напаткаў і Геня. Дзякуючы мерапрыемствам, прысвечаным памяці халакосту люблінскіх габрэяў, яго постаць стала адным з сімвалаў Халакосту ў Польшчы[1][2].

Сям'я Жытамірскіх

Гісторыя сям'і Жытамірскіх адноўлена не цалкам. Вядома, што дзед Геня Жытамірскага, Фраім (Эфраім) Жытамірскі, нарадзіўся ў 1880 г. у Меджыбіжы на Падоллі (Украіна). У канцы XIX стагоддзя ў Варшаве ён сустрэў сваю будучую жонку Хаю (у дзявоцтве Меламед) з Рыгі (Латвія). У іх было пяцёра дзяцей. Ёсць звесткі, што Фраім удзельнічаў у рэлігійным жыцці варшаўскага кагалу, аое невядома, чым ён займаўся прафесійна.

Пасля Першай сусветнай вайны сям'я Жытамірскіх пераехала ў Люблін і пасялілася на вуліцы Любартоўскай, 22. Сям'я Хаі засталася ў Варшаве, а стрыечная сястра Фраіма Лена Хехтман эмігравала ў ЗША. У Любліне Фраім Жытамірскі быў уладальнікам канцылярскай крамы [3].

Яго сын, Самуэль (Шмуэль), ажаніўся з Сарай (дзявочае прозвішча Оксман) і атрымаў педагагічную адукацыю. Спачатку працаваў настаўнікам у яўрэйскай школе ў Варшаве, а потым у пачатковай школе ў Быхаве (Польшча). Быў яе заснавальнікам і, верагодна, дырэктарам. Выкладаў гісторыю і літаратуру. Шмуэль быў прыхільнікам новых адукацыйных тэндэнцый у яўрэйскай адукацыі (яўрэйскія свецкія школы Тарбут мелі навучальную праграму ў польскіх школах, але з акцэнтам на іўрыт). Верагодна, што акрамя працы ў Быхаве ён выкладаў і ў Любліне. Сара кіравала крамай. У 1933 годзе ў іх нарадзіўся сын Геня [3].

Дачка Фраіма Соня выйшла замуж за Юзафа Корнберга, а потым яны пасяліліся ў Казімежы Дольным. У 1936 годзе ў іх нарадзіўся сын Абрагам. Эстэр і Рахель – дзве іншыя дачкі Фраіма замуж не выйшлі [3]. Другі сын, Лявон (Іегуда), іміграваў у Палестыну ў 1937 годзе. Падобна як і яго бацька Фраім і брат Самуэль, Лявон быў прыхільнікам сіянісцкіх ідэй. Падчас эміграцыі ажаніўся з Ханай (дзявочае прозвішча Хохберг). Уся сям'я Жытамірскіх спрабавала выехаць у Палестыну, але безвынікова. 1 верасня 1939 г. пачалася вайна. З усёй сям'і выжыў толькі Лявон Жытамірскі [3].

Падрабязнасці жыцця Геня Жытамірскага і яго сям'і сталі вядомыя, дзякуючы дачцы Лявона Нэтце Жытамірскай-Авідар, мастачцы з Ізраіля. У 2001 годзе яна прыехала ў Люблін і прывезла з сабой некалькі лістоў і фотаздымкаў з сямейнага альбома. У Любліне яна пазнаёмілася з супрацоўнікамі Цэнтра "Брама Гродска - тэатр НН", якія імкнуцца захаваць памяць аб яўрэйскім мінулым горада. Пасля размовы з імі яна вырашыла накіраваць у Люблін і іншыя дакументы з сямейнага архіву [4].



 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Фраім Жытамірскі
 
 
 
Хая (Меламед)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Шмуэль
 
Сара (Оксман)
 
Соня
 
Юзаф Корнберг
 
Эстэр
 
Лявон
 
Хана (Хохберг)
 
Рахель
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Генрых
 
 
 
 
 
Абрагам
 
 
 
Нэтта
 
Нахум Авідар
 
Якаў
 
Эрэль
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юваль
 
Шмуэль
 
Якаў
 
Дганіт

Біяграфія Геня

Дом па адрасе вул. Шэўская, 3, дзе сям’я Жытамірскіх жыла да 1941 года

Геня Жытамірскі нарадзіўся 25 сакавіка 1933 г. у Любліне. Быў адзіным дзіцём сваіх бацькоў. У верасні 1937 г. пачаў наведваць дзіцячы садок. У ліпені 1938 года адпачываў у вёсцы Руды каля Пулаваў. Стрыечны брат пісаў пра яго як пра жывое і рухлівае дзіця [5]. Ёсць здымкі практычна з кожнага года жыцця Геня (да шасці гадоў). Апошні яго здымак быў зроблены 5 ліпеня 1939 г. на прыступках аднаго з банкаў у Любліне. На фотакартцы сарамліва ўсміхаецца маленькі Геня, апрануты ў белую кашульку, клятчастыя шорты і паласатыя шкарпэткі [6].

Улетку 1939 г. хлопчык вучыўся ездзіць на новым веласіпедзе, а таксама рыхтаваўся пайсці ў школу [7]. Яго бацька хацеў, каб Геня вывучыў іўрыт, а потым паехаў у Палесціну [5]. Гэтым планам не было суджана спраўдзіцца з пачаткам Другой сусветнай вайны.

У пачатку вайны бацька Геня – Шмуэль ненадоўга паехаў у Львоў, спрабуючы атрымаць дазвол на выезд яго сям'і за мяжу. Справа была няўдалай, і ён вярнуўся ў Люблін. 24 сакавіка 1941 г. Жытамірскі атрымаў загад пакінуць кватэру па адрасе вул. Шэўская д.3 і пераехаць у гета па адрасе вул. Кавальская д.11. Шмуэль стаў супрацоўнікам юдэнрата і паштовым работнікам у гета. Яго цёткі Генія, Рахель і Эстэр таксама працавалі ў гета, а маці – дома. Дзед Фраім памёр 10 лістапада 1941 г. ад тыфу [3]. Перад смерцю дзед папрасіў пахаваць яго каля брамы на могілках, каб "першым убачыць вызваленне Любліна". Аднак у 1943 г. падчас ліквідацыі могілак магіла і надмагілле Фраіма Жытамірскага былі знішчаны [8].

У ноч з 16 на 17 сакавіка 1942 г. немцы пачалі ліквідацыю Люблінскага гета. Хутчэй за ўсё да 20 красавіка 1942 г. усе жанчыны сям'і Жытамірскіх былі дэпартаваны ў лагер смерці ў Бэлжцы ў рамках аперацыі "Рэйнхард". Геня і яго бацька былі пераведзены ў гета ў Майдан Татарскі (адзін з раёнаў Любліна) [3].

Апошні ліст Шмуэля Жытамірскага, дзе ўзгадваецца пра Геня, быў дастаўлены ў штаб-кватэру Чырвонага Крыжа 8 студзеня 1943 г. (дата напісання ліста невядомая, напэўна, ён быў напісаны значна раней) [9]:

" Дарагі Лявон! Я атрымаў прывітанне. Незвычайна крануты. Мой бацька памёр 10 лістапада 1941 г. Мы з Генюсям разам. Перадайце прывітанне Хане і ўсёй маёй сям'і.
"

[10]

Пасля ліквідацыі гета ў Майдане Татарскім, 9 лістапада 1942 г., зняволеныя былі перавезены ў канцлагер у Майданку. Хутчэй за ўсё, у той жа дзень Геня быў закатаваны ў газавай камеры разам з іншымі дзецьмі і састарэлымі, бо не працаваў.

Яго бацька быў накіраваны ў працоўны лагер у Веняве, дзе на месцы разбураных яўрэйскіх могілак будаваўся спартыўны стадыён [3]. У сваім апошнім лісце да сваякоў, адпраўленым 19 сакавіка 1943 г., Шмуэль Жытамірскі пісаў толькі пра сябе, а гэта значыць, што ў той час іншых членаў сям'і ўжо не было ў жывых [5]. Падрабязнасці смерці Шмуэля невядомыя. Хутчэй за ўсё ён быў застрэлены падчас акцыі Эрнтэфест [3].


Зноскі

  1. „Letters to Henio” Photo Report (англ.). Centre for Holocaust Studies at The Jagiellonian University (10 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 24.01.2015. Праверана 24 студзеня 2015.
  2. Jolanta Ambrosewicz-Jacobs. The Holocaust and Coming to Terms with the Past in Post-Communist Poland (англ.). Center for Advanced Holocaust Studies. United States Holocaust Memorial Museum (21 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 08.04.2015. Праверана 8 красавіка 2015.
  3. а б в г д е ё ж Majuk, Dominika. Rodzina Żytomirskich (польск.). Teatr NN. Архівавана з першакрыніцы 30-05-2019. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  4. Aviva Lori. Letters to a dead Jewish child (англ.) (3 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18-07-2018. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  5. а б в Henio Żytomirski – życiorys(нявызн.). Teatr NN (21 студзеня 2002). Архівавана з першакрыніцы 30.03.2016. Праверана 24 студзеня 2015.
  6. Henio, Chaim (19 красавіка 2008). Праверана 8 лютага 2015.
  7. Tak tęsknię za Heniem (15 czerwca 2007). Праверана 8 лютага 2015.
  8. «Listy do Henia» – doświadczenie pustki po Zagładzie (Lublin). Uczyć się z historii (2006). Архівавана з першакрыніцы 30.10.2020. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  9. Henio Żytomirski – kalendarium życia. Teatr NN (2006). Архівавана з першакрыніцы 24.01.2015. Праверана 24 студзеня 2015.
  10. Korespondencja Leona Żytomirskiego. Biblioteka Multimedialna Teatrnn.pl (1942/1943). Архівавана з першакрыніцы 24.01.2015. Праверана 24 студзеня 2015.

'