Капуста квашаная: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные |
др removed Category:Стравы; added Category:Стравы з капусты using HotCat |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
* [http://news.21.by/society/2010/10/06/169176.html Спосаб прыгатавання] |
* [http://news.21.by/society/2010/10/06/169176.html Спосаб прыгатавання] |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
{{Бібліяінфармацыя}} |
||
[[Катэгорыя:Стравы]] |
[[Катэгорыя:Стравы з капусты]] |
||
[[Катэгорыя:Беларуская кухня]] |
[[Катэгорыя:Беларуская кухня]] |
||
[[Катэгорыя:Нямецкая кухня]] |
[[Катэгорыя:Нямецкая кухня]] |
Версія ад 11:44, 3 лістапада 2020
Капуста квашаная — старадаўні прадукт харчавання славянаў, у тым ліку беларусаў. Самы просты спосаб прыгатавання — квашанне цэлымі качанамі або палавінкамі (палюткамі, плашкамі, палойкамі) без солі, з вадою. Качаны абчышчалі ад верхняга зялёнага ліста, складвалі ў бочкі, залівалі вадой (звычайна халоднай). Калі капуста ўкісала, яе прыціскалі грузам (гнётам). Квашаная капуста стаяла ў варыўні. Капуста ў квасе магла летаваць. З яе варылі боршч, квас, капусту. Калі было дастаткова солі, рабілі расол (з кменам і кропам) і залівалі ім капусту ў бочцы (расаловая капуста). Сечаную капусту таксама маглі заквашваць з вадой, без солі. Капусту секлі ў ночвах, дадавалі кмен, кроп. Журавіны, моркву, часам мяту, антонаўку, буракі, потым складалі ў бочку.
Пазней капусту пачалі заквашваць без вады, пераціраючы яе з соллю і прыправамі (шаткаваная капуста, бітая капуста, набіванка). У сечаную капусту часта кладуць цэлыя качаны або палавінкі (складаюць слаямі). На ўсходзе Беларусі (а таксама ў Смаленскай вобласці) першыя верхнія зялёныя лісты капусты ішлі не на корм скаціне, а квасіліся. Гэтыя лісты абмывалі, часам секлі, складалі ў бочкі, залівалі вадой без солі. Такую капусту называлі шэрай, рудой, націнай, шэрым баршчом. На Палессі капусту квасілі таксама параную або папярэдне падпечаную, залівалі яе расолам з правамі.
У наш час квашаная капуста вядомая паўсюдна.
Літаратура
- Kusznierewicz i in. Właściwości przeciwnowotworowe kapusty białej. «Żywność, Nauka, Technologia, Jakość». 6 (55), ss. 20-34 (2007) pdf