Бітва пад Кірхгольмам: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 42: Радок 42:
Карл IX няправільна ацаніў сітуацыю і загадаў наступаць першым дзвюм лініям (7 батальёнаў пяхоты ад Ленартсанам, 6 эскадронаў райтарыі пад Брантам (злева) і Мансфельдам (справа)) наступаць на пазіцыі сіл РП. Такім чынам, шведскае войска раздзялілася на дзве аддаленыя часткі, і войскі РП атрымалі магчымасць змагацца толькі з паловай шведаў за раз.
Карл IX няправільна ацаніў сітуацыю і загадаў наступаць першым дзвюм лініям (7 батальёнаў пяхоты ад Ленартсанам, 6 эскадронаў райтарыі пад Брантам (злева) і Мансфельдам (справа)) наступаць на пазіцыі сіл РП. Такім чынам, шведскае войска раздзялілася на дзве аддаленыя часткі, і войскі РП атрымалі магчымасць змагацца толькі з паловай шведаў за раз.


Перайшоўшы ручай, шведы пачалі падымацца на ўзгорак, і былі сустрэты стралковым і артылерыйскім агнём. Пяхота затрымалася, і была атакавана гусарскімі харугвамі Вінцэнта Войны (300 гусараў) і курляндскімі райтарамі Кетлера (300 райтараў). Злева шведскую пяхоту абыйшла ўдарная групіроўка ([[гуф]]) Тамаша Дубровы (900 гусараў) і ў сустрэчным баі разбіла райтарыю Мансфельда, якая прыкрывала тыл пяхоты. Скіраваўшы ў пагоню за разбітымі райтарамі лёгкія харугвы, Т.Дуброва павярнуў свой гуф на пяхоту. Амаль адначасова на правым крыле гуф Яна Пятра Сапегі (700 гусараў) здолеў разбіць і пагнаць колькасна мацнейшую райтарыю Бранта (1200 райтараў). Тымчасам, гуфы Войны і Кетлера вязалі боем шведскую пяхоту.
Перайшоўшы ручай, шведы пачалі падымацца на ўзгорак, і былі сустрэты стралковым і артылерыйскім агнём. Пяхота затрымалася, і была атакавана гусарскімі харугвамі [[Вінцэнт Война|Вінцэнта Войны]] (300 гусараў) і курляндскімі райтарамі Кетлера (300 райтараў). Злева шведскую пяхоту абыйшла ўдарная групіроўка ([[гуф]]) Тамаша Дубровы (900 гусараў) і ў сустрэчным баі разбіла райтарыю Мансфельда, якая прыкрывала тыл пяхоты. Скіраваўшы ў пагоню за разбітымі райтарамі лёгкія харугвы, Т.Дуброва павярнуў свой гуф на пяхоту. Амаль адначасова на правым крыле гуф Яна Пятра Сапегі (700 гусараў) здолеў разбіць і пагнаць колькасна мацнейшую райтарыю Бранта (1200 райтараў). Тымчасам, гуфы Войны і Кетлера вязалі боем шведскую пяхоту.


Такім чынам, шведы трапілі ў цяжкае становішча: палова іх конніцы была разбітая, а палова пяхоты трапіла ў акружэнне з трох бакоў. Тады Карл IX скіраваў супраць гуфа Я. П. Сапегі рэшту сваёй кавалерыі, з 4-й лініі, а адагнаная райтарыя Бранта здолела затрымацца, упарадкавацца і ўдарыла на гуф Я. П. Сапегі з фланга.
Такім чынам, шведы трапілі ў цяжкае становішча: палова іх конніцы была разбітая, а палова пяхоты трапіла ў акружэнне з трох бакоў. Тады Карл IX скіраваў супраць гуфа Я. П. Сапегі рэшту сваёй кавалерыі, з 4-й лініі, а адагнаная райтарыя Бранта здолела затрымацца, упарадкавацца і ўдарыла на гуф Я. П. Сапегі з фланга.

Версія ад 19:11, 7 лістапада 2020

Бітва пад Кірхгольмам
Праціўнікі
Рэч Паспалітая Швецыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пад Кірхгольмам (17(27) верасня 1605), бітва паміж шведскім войскам (кам. Карл IX; ~11—14 тыс. ч., 11 гармат; Гл. таксама: сілы бакоў) і войскам Рэчы Паспалітай (кам. Ян Хадкевіч; ~3,9 тыс. ч., 7 гармат; Гл. таксама: сілы бакоў) каля в. Кірхгольм (сучасны Саласпілс, Латвія) у час вайны Рэчы Паспалітай і Швецыі (16001629).

Поўную перамогу ў бітве ўзяло войска Рэчы Паспалітай. У выніку была знятая аблога Рыгі, і шведы адступілі з ужо занятых імі земляў Інфлянтаў. Аднак, з-за памылак вышэйшага камандавання Рэчы Паспалітай перамога, пры ўсёй сваёй значнасці, не мела карысных стратэгічных наступстваў.

Карціна Пітара Снаерса «Бітва пад Кірхгольмам» (1630).

Бітва ўваходзіць у лік вядомых поўных перамог, вядомых перамог меншымі сіламі, у лік значных перамог войска ВКЛ (бач сілы бакоў) і ў лік бітв, дзе вырашальную ролю адыграла гусарыя.

Гістарычная спадчына бітвы з’яўляецца прадметам спрэчкі польскіх, літоўскіх і беларускіх гісторыкаў.

Перад падзеямі

Галоўнаю падставай бітвы была шведская аблога Рыгі (з 23.9.1605), узяцце якой дазволіла б шведам амаль без перашкод заняць Інфлянты цалкам.

Марш на Рыгу

Гетман Я. К. Хадкевіч сабраў войска РП у табары пад Дорпатам, і раніцай 25 верасня вывеў войска фарсіраваным маршам на Рыгу. Двудзённы 80-кіламетровы марш скончыўся вечарам 26 верасня недалёка ад Кірхгольма, і быў сам сабою беспрэцэдэнтным дасягненнем, асабліва для войска, у складзе якога былі пяхота і артылерыя, і якое рухалася, між іншым, па цяжкапраходных лясных дарогах.

Шведскі марш

Шведы прыбылі пад Рыгу 2 шляхамі: на караблях і маршам з Парнавы па ўзбярэжжы пад прыкрыццём карабельнай артылерыі. Шведскі кароль даведаўся 26 верасня пра надыход войска РП і асабіста, і насуперак думцы многіх шведскіх камандзіраў, вывеў, у ноч на 27 верасня, амаль усё сваё войска насустрач Хадкевічу, пакідаючы пад Рыгай толькі невялікую сілу для падтрымання аблогі. Адзначаецца, што моцны лівень апоўначы моцна змучыў шведскае войска на маршы.

Сілы бакоў

У бітве, якая, паводле планаў абодвух камандуючых, мелася быць вырашальнай, інфлянцкія кантынгенты Швецыі і РП удзельнічалі амаль поўным складам.

Шведскае войска

Распаўсюджанай ацэнкай колькасці шведскага войска пад Кірхгольмам з’яўляецца 11 тыс. Таксама існуюць ацэнкі колькасці шведскага войска, роўныя ці амаль роўныя колькасці ўсяго шведскага войска пад Рыгай (12—14 тыс.)[1]. У гістарыяграфіі замацаваны розныя меркаванні пра суадносіны шведскай пяхоты і конніцы: 7,8 тыс. і 2,2 тыс., 6 тыс. і 5 тыс., 11 тыс. і 3 тыс.

Вядома, што на полі бітвы шведскае войска арганізацыйна складалася з 13 батальёнаў (рэгіментаў) пяхоты і 11 эскадронаў конніцы, з 11 гарматамі. Пяхота была як наёмнай, арганізаванай на 2/3 з мушкецёраў і на 1/3 з пікінёраў, так і шведскай, у якой пікінёраў было значна меней. Конніца складалася з райтарыі.

Войска Рэчы Паспалітай

У войску РП пяхота і конніца складалі, паводле розных ацэнак, прыблізна 1000—1300 і 2900—2500, адпаведна. Большасць з іх складалі прадстаўнікі ўласна ВКЛ, былі таксама і атрады польскіх добраахвотнікаў. Асноўнай ударнай сілай войска РП была гусарыя, якой было да 1,7—2,1 тыс. Амаль перад бітвай падыйшлі курляндскія падмацаванні — 300 райтараў. Мелася 7 гармат.

Бітва

Раніцай 27 верасня абодва войскі занялі зручныя для абароны пазіцы. Шведы стаялі фронтам шырынёй да 800 м на ўзгорку за ручаём, з апорай левага крыла на балоцістую мясцовасць, а правага — на ўзгорак і вёску Кірхгольм. Іх сілы былі пастаўленыя ў 4 лініі, лініі пяхоты і кавалерыі па чарзе. Перад першай лініяй была выстаўлена артылерыя.

Войска РП стаяла на процілеглым узгорку, абапіраючыся левым крылом на ўмацаваны табар над Дзвіной. Я. К. Хадкевіч так паставіў свае войскі, каб скрыта ад праціўніка забяспечыць значную колькасную перавагу, асабліва ў гусарыі, на сваім левым крыле. Апроч таго, Хадкевіч загадаў сваім атрадам стаяць як мага цясней, каб здавалася, што іх яшчэ меней, чым было. 5 гармат былі пастаўлены з пяхотай у першай лініі, рэшта артылерыі была пакінутая ў табары. Пасля шыхтоўкі гетман вывеў на далёкі пагорак частку табарнай чэлядзі і распаўсюдзіў чутку аб падыходзе падмацаванняў з ВКЛ. Моцны вецер быў са спіны войска ВКЛ і гнаў у вочы шведскіх мушкецёраў пясок, для ўзмацнення эфекту чэляднікі спецыяльна палілі вогнішчы і ламалі борці чым выключылі магчымасць прыцэльнай стральбы.

Праціўнікаў падзяляла каля да 1,5 км нізіны, якую дзяліла высахлае старое рэчышча Дзвіны з невялікім ручаём. Каб выцягнуць шведаў з іх абароннай пазіцыі, Хадкевіч з раніцы высылаў на поле гарцоўнікаў, але да палудня сітуацыя не мянялася. Тады Хадкевіч ужыў ваенную хітрасць, загадаўшы гарцоўнікам уцякаць з поля так, каб гэта выглядала як агульнае адступленне ўсяго войска.

Карл IX няправільна ацаніў сітуацыю і загадаў наступаць першым дзвюм лініям (7 батальёнаў пяхоты ад Ленартсанам, 6 эскадронаў райтарыі пад Брантам (злева) і Мансфельдам (справа)) наступаць на пазіцыі сіл РП. Такім чынам, шведскае войска раздзялілася на дзве аддаленыя часткі, і войскі РП атрымалі магчымасць змагацца толькі з паловай шведаў за раз.

Перайшоўшы ручай, шведы пачалі падымацца на ўзгорак, і былі сустрэты стралковым і артылерыйскім агнём. Пяхота затрымалася, і была атакавана гусарскімі харугвамі Вінцэнта Войны (300 гусараў) і курляндскімі райтарамі Кетлера (300 райтараў). Злева шведскую пяхоту абыйшла ўдарная групіроўка (гуф) Тамаша Дубровы (900 гусараў) і ў сустрэчным баі разбіла райтарыю Мансфельда, якая прыкрывала тыл пяхоты. Скіраваўшы ў пагоню за разбітымі райтарамі лёгкія харугвы, Т.Дуброва павярнуў свой гуф на пяхоту. Амаль адначасова на правым крыле гуф Яна Пятра Сапегі (700 гусараў) здолеў разбіць і пагнаць колькасна мацнейшую райтарыю Бранта (1200 райтараў). Тымчасам, гуфы Войны і Кетлера вязалі боем шведскую пяхоту.

Такім чынам, шведы трапілі ў цяжкае становішча: палова іх конніцы была разбітая, а палова пяхоты трапіла ў акружэнне з трох бакоў. Тады Карл IX скіраваў супраць гуфа Я. П. Сапегі рэшту сваёй кавалерыі, з 4-й лініі, а адагнаная райтарыя Бранта здолела затрымацца, упарадкавацца і ўдарыла на гуф Я. П. Сапегі з фланга.

Зараз у цяжкім становішчы апынуўся гуф Я. П. Сапегі. Тады Я. К. Хадкевіч, бачачы, што Карл IX ужо не мае рэзерваў, скіраваў свой рэзервны гуф Тэадора Ляцкага (200 гусараў) шырокім абыходным рухам, каб ударыць з флангу па райтарыі, якая білася з гуфам Я. П. Сапегі. Атака ўдалася, райтарыя была разбітая і хутка пачала ўцякаць.

Пасля гэтага гусарыя Я. П. Сапегі і Т.Ляцкага і гетмана ВКЛ атакавала левы фланг 1-й лініі шведскай пяхоты, якая ўсё яшчэ абаранялася, і разбіла шведскія баявыя парадкі, прымусіўшы ўцякаць і пяхоту.

На гэтым лёс бітвы быў вырашаны. Шведы кінуліся ў агульнае бегства, за імі гналіся і секлі на працягу 9 км. Сам Карл IX з рэшткамі войска ледзьве здолеў уцячы на карабліі і адплысці. Войска РП узяло 60 сцягоў і 11 гармат.

Страты бакоў

Страты шведаў былі нечувана вялікімі, і дасягалі 9 тыс. ч. (82 % асабістага складу) Страты войска РП былі, наадварот вельмі малымі, і складалі 100 ч. забітымі і 200 ч. параненымі. Рэшткі шведаў ці адплылі ў Швецыю, ці адышлі да Парнавы. Войскі ВКЛ, якія хранічна не атрымоўвалі аплаты за службу і галадалі, аб’явілі канфедэрацыю і зышлі з тэатру баявых дзеянняў у Брэсцкую і Гродзенскую эканомію.

Цікавыя факты

Згадваецца ў п’есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта»[2].

Зноскі

  1. Напрыклад, такая лічба пададзена ў справаздачы самога Яна Хадкевіча каралю, пісанай 30 верасня з-пад Рыгі.
  2. [1]

Крыніцы

  • J. Cichowski, A. Szulczynski. Husaria. — Warszawa, WMON, 1977. — 267 с., іл.
  • Podhorodecki L. Slawni hetmani Rzeczy Pospolitej. Warszawa, 1994;
  • Naruszewicz A. Historyja J.K. Chodkiewicza Wojewody wileńskiego hetmana WXL. Warszawa, 1805. Т. 1;
  • Korrespodencye Jana Karola Chodkiewicza / Opracował i opisał W.Chomętowski. Warszawa, 1875;
  • Roberts, M. The Early Vasas: A History of Sweden 1523—1611. — Cambridge : Uniwersity Press, 1968. — 509 p.

Спасылкі