Ігнацы Завіша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 74: Радок 74:
'''Ігнацы Завіша''' (каля [[1690]] — {{ДС|16|8|1738}}) — [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікалітоўскі]] дзяржаўны дзеяч. [[Вялікі мечнік літоўскі|Мечнік]] (з [[1730]]) і [[вялікі падкаморы літоўскі]] (з [[1734]]), [[маршалак надворны літоўскі]] (з [[1736]]).
'''Ігнацы Завіша''' (каля [[1690]] — {{ДС|16|8|1738}}) — [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікалітоўскі]] дзяржаўны дзеяч. [[Вялікі мечнік літоўскі|Мечнік]] (з [[1730]]) і [[вялікі падкаморы літоўскі]] (з [[1734]]), [[маршалак надворны літоўскі]] (з [[1736]]).


Граф «на [[Воласць Бакшты|Бакштах]], [[Бярдычаў|Бярдычаве]] і [[Завішын]]е». Трымаў [[Менскае староства|Менскае]], [[Чачэрскае староства|Чачэрскае]], [[Хіславіцкае староства|Хіславіцкае]], [[Самілішскае староства|Самілішскае]] і [[Інтурскае староства|Інтурскае]] староствы<ref>[[Вячаслаў Насевіч]]. Завішы // ЭВКЛ С. 639.</ref>.
Граф «на [[Воласць Бакшты|Бакштах]], [[Бярдычаў|Бярдычаве]] і [[Завішын]]е». Трымаў [[Менскае староства|Менскае]], [[Чачэрскае староства|Чачэрскае]], [[Хіславіцкае староства|Хіславіцкае]], [[Самілішскае староства|Самілішскае]] і [[Індурскае староства|Індурскае]] староствы<ref>[[Вячаслаў Насевіч]]. Завішы // ЭВКЛ С. 639.</ref>.


== Жыццяпіс ==
== Жыццяпіс ==

Версія ад 22:58, 8 лістапада 2020

Ігнацы Завіша
Лебедзь
Лебедзь
мечнік вялікі літоўскі
17 красавіка 1730 — ліпень 1734
Папярэднік Юзаф Тадэвуш Агінскі
Пераемнік Януш Аляксандр Сангушка
падкаморы вялікі літоўскі
ліпень 1734 — 1 студзеня 1736
Папярэднік Багуслаў Эрнэст Дэнгаф
Пераемнік Ежы Аўгуст Мнішак
28-ы маршалак надворны літоўскі
1 студзеня 1736 — 16 жніўня 1738
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Пераемнік Фердынанд Фабіян Плятэр[d]

Нараджэнне 16 красавіка 1696(1696-04-16)
Смерць 16 жніўня 1738(1738-08-16)[1] (42 гады)
Род Завішы
Бацька Крыштаф Станіслаў Завіша
Маці Тэрэза з Тышкевічаў[d]
Жонка Марцыбела з Агінскіх[d]
Дзейнасць дыпламат, дзяржаўны дзеяч
Званне генерал-маёр
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігнацы Завіша (каля 1690 — 16 жніўня 1738) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Мечнік1730) і вялікі падкаморы літоўскі1734), маршалак надворны літоўскі1736).

Граф «на Бакштах, Бярдычаве і Завішыне». Трымаў Менскае, Чачэрскае, Хіславіцкае, Самілішскае і Індурскае староствы[2].

Жыццяпіс

З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Крыштафа Станіслава.

У 1717 г. бацька паслаў яго ў рыцарскую школу ў Дрэздэне. У сваіх мемуарах пакінуў вельмі цікавыя звесткі пра тое, як праходзіла вучоба ў школе. Апрача тэорыі і практыкі фехтавання, коннай язды, замежных моў, гісторыі, механікі і геаметрыі, навучэнцы атрымлівалі веды па архітэктуры, маляванні і чарчэнні. Архітэктуру militaris выкладаў маёр Гер, архітэктуру civilis — капітан Лебенгольц; урокі перспектыўнага малюнку даваў прыдворны мастак Якаб Апельштаат[3]. Пасля заканчэння гадавога курса навучання Ігнацы падараваў каменданту школы генералу Якубу Фрыдэрыку Флемінгу ўласнаручна выкананы малюнак Старога і Новага Дрэздана[4].

Жонка Марцыбела з Агінскіх

Служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, меў званне генерал-маёра кавалерыі. У 1727 ажаніўся з прадстаўніцай роду Агінскіх — Марцыбелай, дачкой ваяводы віленскага Казіміра Дамініка Агінскага.

У 1732 заснаваў базільянскі кляштар у Лядах[5], апекваўся ім[6]. Памёр без нашчадкаў[7], а ягоныя маёнткі засталіся ў руках удавы[8].

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 182.
  2. Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭВКЛ С. 639.
  3. Завіша памылкова падаў прозвішча мастака як Абфэльштэт. Без сумневу, меўся на ўвазе Хрысціян Якаб Апельштаат — Allgemeines Lexikon der bildenden Künstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 2: Antonio da Monza-Bassan / unter Mitw. von 300 Fachgelehrten hrsg. von U. Thieme und F. Becker. — Leipzig: Wilhelm Engelmann, 1908. — [2], 600 s. — S. 38 — 39.
  4. Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy Wojewody Mińskiego (1666—1721) / wyd. z oryg. rękopismu i opatrzone przypiskami przez Juliana Bartoszewicza. — Warszawa: J. Zawisza, 1862. — [6], LXXIII, 438, [2] s., [2] k. tabl.: il. — S. 372—373.
  5. Аляксандр Ярашэвіч. Беззаганнае зачацце // «Наша Вера», № 4 (30), 2004.
  6. Марозава С. В. Уніяцкая царква Ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). — Гродна: ГрДУ, 2001.
  7. Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
  8. Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць/Чэрвенскі раён

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.