Сядзіба (Дзям’янкі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Славутасць |Тып = Сядзіба |Беларуская назва = Кіякоўская сядзіба |Арыгіна...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 52: Радок 52:
{{зноскі}}
{{зноскі}}

{{ГККРБ|313Г000249}}


[[Катэгорыя:Славутасці Добрушскага раёна]]
[[Катэгорыя:Славутасці Добрушскага раёна]]
Радок 58: Радок 60:
[[Катэгорыя:Сядзібы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Сядзібы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Добрушскага раёна]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Добрушскага раёна]]
[[[[Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь]]]]

Версія ад 13:54, 9 лістапада 2020

Сядзіба
Кіякоўская сядзіба
Сядзібны дом
Сядзібны дом
52°31′45″ пн. ш. 31°28′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дзям’янкі
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Будаўніцтва XIXXX стагоддзі
Map

Сядзіба ў Дзям’янках — сядзіба ў в. Дзям’янкі, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст.

Гісторыя

Сядзібны дом і парк закладзены ў другой палове XIX стагоддзя у маентку Герардаў. Двухпавярховы будынак складанай асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны развітай уваходнай часткай з высокім ганкам і стылізаваным порцікам на 2 калонках. Сцены 1-га паверха гарызантальна руставаны, прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. На 2-м паверсе вокны паўцыркульныя, у прасценках — філёнгавыя лапаткі. Бакавыя і дваровы фасады асіметрычныя. Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю будынка ўзбагачаюць вуглавы паўкруглы эркер, вялікая тэраса, дзве прыбудоўкі да дваравога і бакавога пасадаў.

Парк займае параўнальна высокі ўзгорак са стромкім, тэрасападобным схілам, рассечаны папяречным ярам, і нізіну ў яго падставы. Разам з садам плоўа каля 7 га. Вялікую дэкаратыўную ролю мае масіўны чатырохарачны каменны мост. Яго праезная частка шырынёй 7 м аформлена дзвюма невялікімі агароджамі тыпу балюстрад. Уезд на мост фіксаваны адзінкавымі ліпамі.

Уздоўж грэбня схілу размешчаны сядзібны дом, пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. за старым будынкам ужо пасля закладкі парку. Ад дома адкрываецца маляўнічая панарама на атачальную тэрыторыю. Блізкі план перспектывы ўтвараў вадаём, створаны ў падножжа тэрасы (спушчаны). Удалечыні за сядзібай віднеецца рэчышча р. Іпуць. Пейзажны парк пабіты з двух бакоў яра і каля сядзібнай хаты. У сувязі з будаўніцтвам будынка школы ад яго захаваліся толькі невялікія фрагменты і адзінкавыя экзоты: хвоя чорная, конскі каштан, рябінік. У апошнія гады выпаў клён востралісты Шведлера. Верхні парк з ніжнім быў злучаны ўсходамі па стромкім схіле ўзгорка. Ніжні парк займаў плоскую нізіну з сажалкай і двума вузкімі каналамі. Ад старых насаджэнняў тут захаваліся асобныя буйныя дрэвы вярбы белай. Паўночная яго частка переувлажнена і занята ольсом. У ахоўным абсаджванні па перыметры выкарыстоўваўся ясень звычайны. З трох бакоў тэрыторыя парку мае схілы рознай крутасці. Паўднёва-усходні схіл найболей стромкі вышынёй больш 10 м, з’яўляецца, мабыць, часткай старажытнай тэрасы. Схілы добра замацаваны, маюць важнае дэкаратыўнае і кампазіцыйнае значэнне. На галоўным схіле — разрэджаны дрэвастой дуба. У другім ярусе атрымала распаўсюджанне белая акацыя, у падлеску — адзінкава ірга каласістая.

Парк мае агароджу, добра захаваўся ў ранейшых межах. Ён не вылучаецца памерамі, маляўнічасцю і якасцю насджэнняў, але мае маляўнічыя перспектывы і формы рэльефу[1].

Зноскі

[[]]