Нінліль: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
Багіня Нінліль таксама была вядомай у [[асірыя|асірыйскай]] і [[вавілон]]скай міфалогіі, дзе выступала ў якасці жонкі багоў Ашура і [[Мардук]]а. |
Багіня Нінліль таксама была вядомай у [[асірыя|асірыйскай]] і [[вавілон]]скай міфалогіі, дзе выступала ў якасці жонкі багоў Ашура і [[Мардук]]а. |
||
Галоўны цэнтр шанавання — горад [[Шурупак]]. |
|||
==Гл. таксама== |
==Гл. таксама== |
Версія ад 00:43, 12 лістапада 2020
Нінліль | |
---|---|
| |
багіня-маці | |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Пол | жанчына |
Муж | Энліль |
Дзеці | Нанна, Нергал, Ніназу, Энбілулу, Нінурта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нінлі́ль (шумер. «Уладарка паветра») — багіня, гаспадыня ветру, жонка Энліля ў шумера-акадскай міфалогіі.
Імёны Нінліль і яе мужа Энліля сустракаюцца разам на шумерскіх гліняных таблетках ужо ў 3 тыс. да н. э. Паводле паданняў, Нінліль паходзіла з міфічнай краіны Дзільмун (магчыма, Бахрэйну). Мяркуюць, што першапачаткова яна ўвасабляла вобраз багіні-маці і заступніцы земляробаў. Энліль і Нінліль сустрэліся на рацэ каля месапатамскага горада Ніпура. Энліль прывабіў юную Нінліль сваёй прыгажосцю ці танцам. Матыў іх кахання непасрэдна звязаны з ракою ці нават замагільным светам, адкуль Нінліль выратоўвае свайго мужа. У пазнейшай версіі міфа, Энліль гвалціць Нініліль.
Багіня Нінліль таксама была вядомай у асірыйскай і вавілонскай міфалогіі, дзе выступала ў якасці жонкі багоў Ашура і Мардука.
Галоўны цэнтр шанавання — горад Шурупак.
Гл. таксама
Літаратура
- (англ.) Michael Jordan, Encyclopedia of Gods, Kyle Cathie Limited, 2002.