Беларуская хрысціянская дэмакратыя (2005): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Danil P (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Danil P (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:
| party_name = Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
| party_name = Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
| party_origname =
| party_origname =
| party_logo = Bchd.jpg
| party_logo =
| size =
| size =
| leader = [[Павал Севярынец]]
| leader = [[Павал Севярынец]]
Радок 8: Радок 8:
| alliance =
| alliance =
| ideology = [[хрысціянская дэмакратыя]]
| ideology = [[хрысціянская дэмакратыя]]
| publication =
| publication = "Крыніца"
| motto = «Хрысьціянскія прынцыпы, Беларускі патрыятызм»
| motto = «Хрысьціянскія прынцыпы, Беларускі патрыятызм»
| headquarters =
| headquarters =

Версія ад 23:50, 8 снежня 2009

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
Выява лагатыпа
Лідар Павал Севярынец
Дата заснавання 2005
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя
Дэвіз «Хрысьціянскія прынцыпы, Беларускі патрыятызм»
Сайт bchd.info

Шаблон:Вызнч — беларускі правацэнтрысцкі палітычны рух.

Гісторыя

Аднайменная арганізацыя існавала на беларускіх землях у 1927-1940 гадах. Першая спроба адраджэння БХД была зроблена ў 1991 годзе. Былі распрацаваныя статут і праграма, сфармаваныя кіраўнічыя органы, але рух так і не стаў актыўным[1]. .

У пачатку 2000-х гадоў з групы былых актывістаў Маладога Фронту паўстала ініцыятыва па адраджэнні БХД. Ініцыятыва пазіцыянуе сябе як сіла, што грунтуе сваю дзейнасць на хрысціянскіх каштоўнасцях і беларускім патрыятызме.[2] У адрозненні ад сваіх папярэднікаў, сучасная БХД пазіцыянуе сябе як міжканфесійная партыя, арыентаваная таксама на праваслаўных вернікаў і пратэстантаў.

Арганізацыйны камітэт партыі пачаў актыўную працу ў 2004 годзе. Першая сустрэча адноўленага аргкамітэту прайшла ў снежні 2004 года ў Мінску. У яго склад увайшлі як ужо вядомыя ў Беларусі дэмакратычныя палітыкі-хрысціяне, так і новыя грамадскія лідэры. Сустаршыні БХД: Георгій Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі, Павал Севярынец, Аляксей Шэін. Адказны сакратар Партыі Дзяніс Садоўскі

Спроба зарэгістраваць СГА "БХД"

Увосень 2007 года аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паспрабаваў зарэгістраваць Сацыяльнае грамадскае аб'яднанне "БХД". 31 кастрычніка таго ж года дакументы на рэгістрацыю СГА "БХД" былі перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі. У канцы 2007 года міністэрства адмовіла БХД у рэгістрацыі на падставе парушэнняў дзейнага заканадаўства ў прадстаўленых на рэгістрацыю дакументах. У прыватнасці, міністэрству не спадабалася фраза са Статуту арганізацыі, якая прадугледжвае, што сябрамі СГА "БХД" павінны быць "прыхільнікі хрысціянскага светапогляду".[3]

Устаноўчы з'езд "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі"

На пачатку 2009 года аргкамітэтам па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" было прынятае рашэнне аб неабходнасці правядзення Устаноўчага з'езду.

Цягам студзеня/лютага па ўсёй краіне адбываліся рэгіянальныя сходы сяброў БХД, дзе вылучаліся дэлегаты на Устaноўчы з'езд. Усяго было вылучана 205 дэлегатаў.

28 лютага ў Мінску, у Палацы культуры МАЗ, адбыўся Устаноўчы з'езд партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя". На з'ездзе прысутнічалі 204 дэлегаты, а таксама госці, прадстаўнікі СМІ - агулам больш за 600 чалавек[4]. На з'ездзе былі прынятыя Праграма і Статут Партыі, абранае кіраўніцтва - Нацыянальная Рада і сустаршыні.[5]

Спроба дзяржаўнай рэгістрацыі Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"

12 сакавіка 2009 года дакументы, патрэбныя для дзяржаўнай рэгістрацыі партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" былі перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі.[6]

15 красавіка 2009 года партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" адмовілі ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Мінюст палічыў, што пры правядзенні ўстаноўчага з’езду партыі 28 лютага былі дапушчаныя парушэнні. Міністэрства таксама сцвярджае, што партыя не прадставіла ўсе патрэбныя для рэгістрацыі дакументы, у прыватнасці дакумент, які б пацвярджаў аплату дзяржаўнай мыты за рэгістрацыю. Яшчэ адна прэтэнзія мінюсту тычыцца непадання поўных звестак аб заснавальніках партыі. 17 красавіка рашэнне аб нерэгістрацыі БХД было прыпынена ў сувязі са зваротам у Міністэрства юстыцыі шэрагу заснавальнікаў і атрыманнем інфармацыі, якая ўплывае на рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі партыі. Пры гэтым мінюст не назваў тэрмінаў прыпынення рашэння аб нерэгістрацыі партыі. Спробы заснавальнікаў растлумачыць сітуацыю на сустрэчы 17 красавіка з намеснікам міністра юстыцыі Ігарам Тушынскім і начальнікам кіравання грамадскіх аб'яднанняў Алегам Сліжэўскім не прынеслі вынікаў.[7] 12 траўня Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі.[8]

25 красавіка 2009 года заснавальнікі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) падалі позву ў Вярхоўны суд адносна рашэння Міністэрства юстыцыі. Яны запатрабавалі зарэгістраваць партыю ва ўсталяваным законам парадку.[7]

20 ліпеня у Вярхоўным судзе пачаліся слуханні па скарзе "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі" на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя". Слуханні цягнуліся 2 дні, і 22 ліпеня суддзя Вярхоўнага суду Валерый Самалюк выказаўся за тое, каб пакінуць рашэнне мінюсту без змяненняў[9]. Лідэры БХД адразу назвалі гэтае рашэнне палітычным.[10],[11],[12] Разам з тым, паводле заяўлення адказнага сакратара партыі Дзяніса Садоўскага, БХД плануе працягваць сваю дзейнасць, не зважаючы на адсутнасць дзяржаўнай рэгістрацыі.[13]

Другі Устаноўчы З'езд

На сходзе Нацыянальнай Рады, які адбыўся 25 ліпеня 2009 года ў Мінску, было прынятае рашэнне аб паўторнай спробе рэгістрацыі партыі.[14] Адпаведна з гэтым рашэннем 31 кастрычніка 2009 года, у Мінску, у палацы культуры МТЗ адбыўся Другі Устаноўчы З'езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. На з'ездзе сабраліся 311 дэлегатаў і 334 госця. Сярод гасцей з’езду былі прадстаўнік Еўрапейскага Хрысціянскага Палітычнага Руху спадар Лео ван Дюсбург, Станіслаў Шушкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Аляксей Янукевіч, Віктар Карняенка, Юрась Губарэвіч, Алесь Лагвінец, Людміла Гразнова, амбасадар Венгрыі ў Беларусі, прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Нідэрландаў, Чэхіі, Нямеччыны, Францыі, Літвы, Велікабрытаніі, Латвіі, дэлегаты ад хрысціянска-дэмакратычных партыяў Нарвегіі, Румыніі і Украіны, прадстаўнікі Еўрапарламенту, святары розных цэркваў[15].

Падчас з’езду быў прыняты шэраг палітычных рашэнняў – пра ўдзел БХД у мясцовых выбарах 2010 году і прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году.

Таксама было прынятае рашэнне пра вылучэнне партыйнага кандыдата Віталя Рымашэўскага на прэзідэнцкія выбары 2011 году[16].


Дзейнасць арганізацыі

Сярод асноўных мэтаў партыі - дэмакратычныя змены ў Беларусі, прасоўванне хрысціянскіх каштоўнасцяў у беларускім грамадстве і абарона правоў вернікаў.

Кампанія "За свабоду сумлення"

Найбольш паспяховымі лічыцца Кампанія "За свабоду сумлення", якая пачалася з ініцыятывы БХД, але здолела аб'яднаць хрысціянаў розных канфесій і палітычных поглядаў. Мэтай кампаніі быў збор 50 000 подпісаў, неабходных для таго, каб Канстытуцыйны суд разглядзеў дзеючы закон "Аб свабодзе сумлення" на прадмет адпавядання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Напачатку 2008 года неабходная колькасць подпісаў была сабраная,[17] але Канстытуцыйны суд адмовіўся прыняць іх, спаслаўшыся на няправільную працэдуру звароту ў Суд.[18] Тым не менш гэта быў першы выпадак за апошнія 14 гадоў, калі беларускімі грамадзянамі была сабраная такая колькасць подпісаў дзеля прывядзення Закону ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Барацьба з акультызмам у СМІ

БХД напачатку 2008 правяла шэраг мерапрыемстваў за забарону рэкламы акультных практык у беларускіх СМІ. Цягам кампаніі актывісты збіралі подпісы, пісалі лісты ў дзяржаўныя ўстановы, ладзілі інфармацыйныя акцыі.

5 жніўня 2008 года Палата прадстаўнікоў прыняла новую рэдакцыю закону "Аб рэкламе", у якой канстатавалася поўная забарона на рэкламу "працы, паслуг (дзейнасці) гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, спірытаў, астролагаў, ведзьмакоў, прадракальнікаў, іншых асобаў, якія абвясцілі або лічаць сябе здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасць, навакольнае асяроддзе шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў або сіл",[19] паставіўшы такім чынам рэкламу акультызму ў [Беларусь|Беларусі] па-за Законам.

Кампанія “Пакаянне”

Кампанія пачалася ў 2007 г. Мэта гэтай кампаніі БХД - пакаянне беларускага народу ў тым, што сваім маўчаннем, абыякавасцю, страхам за ўласнае жыццё мы дапусцілі вынішчэнне лепшай часткі сябе, сваёй інтэлігенцыі, культуры, творчай спадчыны, здзекі і забойства мільёнаў нявінных ахвяраў у часы сталінскіх рэпрэсіяў і напрацягу ўсяго савецкага часу, а таксама пакаянне ў граху бяспамяцтва, якое можа прывесці да паўтарэння гэтай страшнай трагедыі 20-га стагоддзя.

У межах кампаніі ажыццяўляецца разнастайная дзейнасць: экскурсіі да месцаў растрэлаў, сустрэчы з былымі вязнямі лагероў, збор і распаўсюд інфармацыі, каардынацыя дзейнасці паміж людзьмі і суполкамі, што займаюцца падобнай тэматыкай[20].

Кампанія “Моцная сям’я – моцная Беларусь”

Кампанія Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, скіраванная на падтрымку сям'і і прасоўванне сямейных каштоўнасцяў[21].

Ініцыятары кампаніі звяртаюць увагу на дэмаграфічную сітуацыю, што склалася ў сучаснай Беларусі. У прыватнасці, акцэнтуецца ўвага на такіх праблемах як разводы, аборты, алкагалізм і наркаманія.

У межах кампаніі праводзяцца дыскусіі, навучанні, распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы.

Кампанія “Люблю Беларусь!”

Кампанія “Люблю Беларусь!” распачалася ў 2008 г. з мэтай хрысціянізацыі беларусаў і беларусізацыі хрысціянаў.

У межах кампаніі праводзяцца розныя па фармаце і змесце мерапрыемствы. Сярод іх "Шоў Беларушчыны”, “Курсы ды-джэяў Адраджэння”, Хрысціянскі Літаратурны Клюб, “Беларускі Хрысціянскі Хіт”, разнастайныя канцэрты, сустрэчы з вядомымі людзьмі, вечарыны, імпрэзы[22].

Зноскі

  1. Міхась Скобла. Ці прыжывецца ў Беларусі хрысьціянская дэмакратыя?// Радыё "Свабода". 13 студзеня 2009
  2. Праграма “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”
  3. Об отказе в государственной регистрации Социального общественного объединения «БХД» (руск.)
  4. Гісторыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
  5. Устаноўчы з’езд партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.
  6. [ http://bchd.info/modules.php?name=News&file=view&news_id=2753 БХД падала ў мінюст дакуманты на рэгістрацыю.] (руск.)
  7. а б БелаПАН, Учредители БХД подали иск в суд в отношении Минюста (руск.)
  8. БелаПАН, Міністэрства юстыцыі адмовіла ў дзяржрэгістрацыі Партыі БХД
  9. Вярхоўны суд адмовіў БХД у рэгістрацыі.
  10. Павал Севярынец: рэжым баіцца альтэрнатывы.
  11. Віталь Рымашэўскі: улады з лёгкасцю прымаюць неправавыя рашэнні
  12. Аляксей Шэін: рашэнне заканамернае, але незаконнае
  13. Вярхоўны суд адмовіў БХД у рэгістрацыі.
  14. БХД будзе праводзіць новы ўстаноўчы з’езд
  15. У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ ЎСТАНОЎЧЫ З’ЕЗД БХД
  16. БХД ПАДТРЫМАЕ АДЗІНАГА КАНДЫДАТА АД БНБ
  17. Этого события ждали: собрано 50 000 подписей! (руск.)
  18. Конституционный суд отказался рассматривать обращение 50 000 граждан Республики Беларусь (руск.)
  19. Хрысціяне прагналі магію са СМІ
  20. Кампанія “Пакаянне”
  21. Кампанія “Моцная сям’я – моцная Беларусь”
  22. Кампанія "Люблю Беларусь!"

У Сеціве

Гл. таксама