3
праўкі
(→Тэматыка: даданне спасылкі) Тэгі: Візуальны рэдактар першае рэдагаванне |
др (→Тэматыка) |
||
Газета надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па [[Гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]] і [[Беларуская культура|нацыянальнай культуры]], у тым ліку артыкулы «1491 — 1916» (па гісторыі беларускага друку), «У 400-летнюю гадаўшчыну» (пра «[[Біблія Францыска Скарыны|Біблію]]» [[Францыск Скарына|Францыска Скарыны]]), «Рэфармацыйны рух на Беларусі», «Прычыны заняпаду беларускага адраджэння ў XIX ст.», «Абычаёвае права беларускага сялянства» [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]] (пад псеўд. Власт, В. Л.), «Святы [[Іасафат Кунцэвіч|Іазафат Кунцэвіч]]» [[Баляслаў Пачопка|Баляслава Пачопкі]] (пад крыпт. Б. П.), «10-летні юбілей беларускай прэсы», «Разбітая традыцыя» (пра неабходнасць адраджэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы) [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]] (пад псеўд. І. Мялешка), «Памяці Справядлівага» (пра [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]]) Ластоўскага, «Што было і што павінна быць» (пра традыцыі [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]) [[Пётр Вікенцьевіч Ільючонак|Пётры з Арлянят]].
Шэраг артыкулаў газета прысвяціла актуальным сацыяльна-палітычным праблемам: «Што такое дэмакратызм» і «Шляхам творчасці» Вацлава Ластоўскага, «Нашы патрэбы», «Палажэнне работнікаў», «Новы клас», «Фальшывыя прыяцелі», «Не запугаюць», «Да дзяржаўнай еднасці», «Да родных ніў», «Места і вёска» [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]], «Хто ты гэткі?» [[Францішак Аляхновіч|Францішка Аляхновіча]] і інш. Асвятлялася дзейнасць [[Дзяржаўная дума Расійскай імперыі|Дзяржаўнай думы Расіі]], пераважна выступленні [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|эсэраў]] і сацыял-дэмакратаў [[Меншавікі|меншавіцкага]] кірунку
Газета надрукавала разнастайныя матэрыялы па гісторыі нацыянальна-культурнага і літаратурнага руху, легенды, апрацаваныя [[Ян Баршчэўскі|Янам Баршчэўскім]], мемуары [[Альгерд Абуховіч|Альгерда Абуховіча]], некралогі [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цётцы]], [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіму Багдановічу]], [[Аляксандр Карлавіч Ельскі|Аляксандру Ельскаму]]. Упершыню апублікавала некаторыя творы [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], [[Алесь Гарун|Алеся Гаруна]], [[Зміцер Жылуновіч|Цішкі Гартнага]], [[Алесь Гурло|Алеся Гурло]], а таксама даследаванні [[Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі|Мікалая Нікіфароўскага]], літаратурна-крытычныя нарысы [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]] (пад псеўд. А. Навіна).
|
праўкі