Паўднёваславянскія мовы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
абнаўленне звестак
Радок 5: Радок 5:
|таксон = група
|таксон = група
|статус =
|статус =
|арэал = [[Балгарыя]], [[Боснія і Герцагавіна]], [[Рэспубліка Македонія|Македонія]], [[Сербія]], [[Славенія]], [[Харватыя]], [[Чарнагорыя]]
|арэал = [[Балгарыя]], [[Боснія і Герцагавіна]], [[Паўночная Македонія]], [[Сербія]], [[Славенія]], [[Харватыя]], [[Чарнагорыя]]
|колькасць носьбітаў= больш за 30 млн
|колькасць носьбітаў= больш за 30 млн
|знікла =
|знікла =

Версія ад 01:28, 7 снежня 2020

Паўднёваславянская
Таксон група
Арэал Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Сербія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя
Колькасць носьбітаў больш за 30 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Славянская галіна
Склад
2 падгрупы
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5 zls

Паўднёваславя́нскія мовы — група славянскіх моў, у цяперашні час распаўсюджаная ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, на Балканскім паўвостраве.

Славянскія мовы. Па выданню Інстытута мовазнаўства РАН «Языки мира», том «Славянские языки», М., 2005
Паўднёваславянскі дыялектны кантынуум:      славенская      харвацкая      баснійская      чарнагорская      сербская      македонская      балгарская

Класіфікацыя

Моўная супольнасць паўднёваславянскіх моў меней відавочная, чым заходнеславянскіх і ўсходнеславянскіх. Сучасныя паўднёваславянскія мовы дзеляцца на дзве прыкметна розныя падгрупы: заходнюю (славенская, серба-харвацкі дыялектны кантынуум) і ўсходнюю (балгарская і македонская). Імаверныя прычыны значных адрозненняў паміж імі:

  • славяне засялялі Балканы двума патокамі: усходнім і заходнім;
  • на мову балгар і македонцаў аказалі большы ўплыў навакольныя неславянскія (пераважна цюркскія) народы.

Асноўныя рысы

Самым відавочным адрозненнем паўднёваславянскіх моў ад усходне- і заходнеславянскіх з'яўляецца захаваная сістэма спражэння дзеясловаў з мноствам прошлых часоў (імперфект, аорыст, плюсквамперфект), у якой, аднак, інфінітыва або зусім няма (у балгарскай), або яго выкарыстанне абмежавана. Для ўтварэння складаных форм будучага часу ў якасці дапаможнага дзеяслова ўжываецца не «быць» ці «мець» (як, напрыклад, у беларускай ці ўкраінскай), а «хацець».

Спрошчана скланенне (у балгарскай да поўнага знікнення склонаў, рэшткі якіх захоўваюцца толькі для займеннікаў і ў фразеалагізмах; у сербска-харвацкіх мовах супалі давальны, творны і месны склоны множнага ліку).

У лексіцы значны ўсходні ўплыў (многа слоў турэцкіх і запазычаных праз турэцкае пасрэдніцтва).

Але з сучаснай літаратурнай рускай (расійскай) мовай паўднёваславянскія маюць пэўнае падабенства, звязанае з многавяковым уплывам на рускую мову царкоўнаславянскага пісьменства, чые традыцыі праніклі ва ўсе элементы мовы: фанетыку, лексіку, словаўтварэнне і інш.

Гл. таксама

Спасылкі