Безансон: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Гісторыя: вікіфікацыя |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Спасылкі |
||
Радок 91: | Радок 91: | ||
{{Прэфектуры рэгіёнаў Францыі}} |
{{Прэфектуры рэгіёнаў Францыі}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
[[Катэгорыя:Гарады рэгіёна Бургундыя — Франш-Кантэ]] |
[[Катэгорыя:Гарады рэгіёна Бургундыя — Франш-Кантэ]] |
||
[[Катэгорыя:Камуны дэпартамента Ду]] |
[[Катэгорыя:Камуны дэпартамента Ду]] |
Версія ад 07:52, 13 снежня 2020
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Безансон (фр.: Besançon, класіч. лац. Bysantium, сярэд.-веч.лац. Vesuntio, Vesontio) — горад на ўсходзе Францыі, у меандры ракі Ду, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ду і (да 2016) рэгіёна Франш-Кантэ. Машынабудаванне, гадзіннікавая, тэкстыльная і швейная прамысловасць. У 2005 годзе колькасць насельніцтва склала 114,9 тыс. жыхароў.
Гісторыя
У старажытнасці быў цэнтрам Гальскага племені секванаў. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. Юліем Цэзарам. З IV стагоддзя вядомыя безансонскія біскупы, якія з часам сталі архібіскупамі, узялі кіраванне горадам у свае рукі. Аж да 1654 года ён заставаўся вольным горадам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Безансон квітнеў пад валадарствам Габсбургаў, калі адзін з мясцовых жыхароў, кардынал Гранвела, запраўляў знешняй палітыкай імперыі. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны перайшоў да французаў і быў па загаду Людовіка XIV грунтоўна ўмацаваны Вабанам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасці заняло 30 гадоў; ў 1814 годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак у цэлым тварэнне Вабана дайшло да нашых дзён ў добрыі стане.
У 1676 годзе сюды былі пераведзены з Доля органы кіравання Франш-Кантэ. У 1671 годзе ў Безансон пераехаў з Доля ўніверсітэт Франш-Кантэ, адкрыты яшчэ ў [XV]] стагоддзі як «універсітэт Дзвюх Бургундый».
У канцы XVIII стагоддзя ўцекачы з Швейцарыі заклалі асновы прамысловасці Безансона. У XIX стагоддзі горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам. Тут нарадзіліся паэт Віктор Гюго, сацыялісты Шарль Фур’е і П’ер Жазеф Прудон, а таксама браты Люм’ер. Стэндаль змясціў у Безансон частку дзеяння рамана «Чырвонае і чорнае».
У 1960-я гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага горада — Плануаз.
Славутасці
- Безансонская крэпасць — спраектаваная Сэбастыянам Вабаном. Уключае ў сябе цытадэль, гарадскія сцены і форт Грыфон. У 2008 годзе гэтыя ўмацаванні былі абвешчаныя ЮНЕСКА помнікамі Сусветнай спадчыны ў ліку 13 іншых умацаванняў Вабана.
Вядомыя ўраджэнцы
- Віктор Гюго — французскі пісьменнік
- браты Люм’ер — вынаходнікі кінематографа
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Безансон
- Афіцыйны сайт