Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР: Розніца паміж версіямі
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР (правіць)
Версія ад 12:36, 16 снежня 2020
, 2 гады таму→Гісторыя
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др (Праўкі аўтарства 2A02:D247:1101:9F4:B5B0:72CB:2873:4F0D (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства 178.126.29.27) Тэг: Адкат |
|||
К пачатку 1990 г. у [[СССР]] выявіліся прыкметы дэцэнтралізацыі, што пагражала распадам дзяржавы.
Ініцыятыву абвяшчэння незалежнасці выказаў [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»]] [[24 ліпеня]] [[1990]] г., Сойм якога заявіў гэта асноўнай мэтай руху, і ўжо праз некалькі дзён дэпутаты БНФ распрацавалі і прадставілі іншым дэпутатам праект Дэкларацыі аб суверэнітэце. Але ідэя яе прыняцця была адрынутая парламенцкай большасцю. Пасля прыняцця {{нп3|Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР|Дэкларацыі аб суверэнітэце РСФСР|ru|Декларация о государственном суверенитете РСФСР}}
Для распрацоўкі праекта Дэкларацыі [[20 чэрвеня]] была створана спецыяльная камісія больш чым з 30 чал. [[23 ліпеня]], камісія, правёўшы 8 пасяджэнняў, прадставіла праект з 12 артыкулаў. У гэты ж час распрацоўваліся два альтэрнатыўныя праекты — групай дэпутатаў на чале з Я. Глушкевічам і дэпутатамі БНФ. Разгляд праектаў распачаўся ў Вярхоўным Савеце [[24 ліпеня]]. За праект БНФ аддалі свае галасы 47 дэпутатаў; за праект групы Я. Глушкевіча — 57 галасоў. Праект парламенцкай камісіі атрымаў 208 галасоў. У перапынку паміж паседжаннямі [[З. Пазняк]] прапанаваў дэпутатам застацца ў Авальнай залі і разам з [[Валянцін Фёдаравіч Голубеў|Валянцінам Голубевым]] і [[Алег Трусаў|Алегам Трусавым]] распавёў ім пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, у т. л. і пра [[ВКЛ]] і [[БНР]]. Шмат для якіх дэпутатаў гэтая інфармацыя была навіною.
|