Юрый Іосіфавіч Пунтус: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎top: афармленне з дапамогай AWB
Радок 14: Радок 14:
| пазіцыя = [[нападнік (футбол)|нападнік]]
| пазіцыя = [[нападнік (футбол)|нападнік]]
| клубы = {{футбольная кар’ера
| клубы = {{футбольная кар’ера
|1977 — 1979| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Трактар Мінск|Трактар (Мінск)]]|
|1977—1979| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Трактар Мінск|Трактар (Мінск)]]|
|1979 — 1980| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Граніт Мікашэвічы|Граніт (Мікашэвічы)]]|
|1979—1980| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Граніт Мікашэвічы|Граніт (Мікашэвічы)]]|
|1980| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Баранавічы|Лакаматыў (Баранавічы)]]|
|1980| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Баранавічы|Лакаматыў (Баранавічы)]]|
|1981 — 1986| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Спутнік Мінск|Спутнік (Мінск)]]|
|1981—1986| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Спутнік Мінск|Спутнік (Мінск)]]|
|1986| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Спартак Сяміпалацінск|Спартак (Сяміпалацінск)]]|12 (4)}}
|1986| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Спартак Сяміпалацінск|Спартак (Сяміпалацінск)]]|12 (4)}}
| трэнерскія клубы = {{футбольная кар’ера
| трэнерскія клубы = {{футбольная кар’ера
|1987 — 1990| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Спутнік Мінск|Спутнік (Мінск)]]|{{Comment|трэнер|асістэнт галоўнага трэнера}}
|1987—1990| {{Сцяг|СССР||20px}} [[ФК Спутнік Мінск|Спутнік (Мінск)]]|{{Comment|трэнер|асістэнт галоўнага трэнера}}
|1991 — 1992| {{Сцяг|Беларусь|1991|20px}} [[ФК Прамень Мінск (1987)|Прамень (Мінск)]]|
|1991—1992| {{Сцяг|Беларусь|1991|20px}} [[ФК Прамень Мінск (1987)|Прамень (Мінск)]]|
|1993| {{Сцяг|Расія||20px}} [[ФК Дынама Якуцк|Дынама (Якуцк)]]|
|1993| {{Сцяг|Расія||20px}} [[ФК Дынама Якуцк|Дынама (Якуцк)]]|
|1994| {{Сцяг|Расія||20px}} [[ФК Югра Ніжневартаўск|Саматлор-XXI (Ніжневартаўск)]]|{{Comment|трэнер|асістэнт галоўнага трэнера}}
|1994| {{Сцяг|Расія||20px}} [[ФК Югра Ніжневартаўск|Саматлор-XXI (Ніжневартаўск)]]|{{Comment|трэнер|асістэнт галоўнага трэнера}}
|1995| {{Сцяг|Расія||20px}} Рыбак (Старадубскае)|
|1995| {{Сцяг|Расія||20px}} Рыбак (Старадубскае)|
|1996 — 2004| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК БАТЭ|БАТЭ (Барысаў)]]|
|1996—2004| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК БАТЭ|БАТЭ (Барысаў)]]|
|1999 — 2005| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[Моладзевая зборная Беларусі па футболе|Беларусь (да 21)]]|
|1999—2005| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[Моладзевая зборная Беларусі па футболе|Беларусь (да 21)]]|
|2004 — 2006| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК МТЗ-РІПА|МТЗ-РІПА (Мінск)]]|
|2004—2006| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК МТЗ-РІПА|МТЗ-РІПА (Мінск)]]|
|2006 — 2007| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[Зборная Беларусі па футболе|Беларусь]]|
|2006—2007| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[Зборная Беларусі па футболе|Беларусь]]|
|2007 — 2009| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК МТЗ-РІПА|МТЗ-РІПА (Мінск)]]|
|2007—2009| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК МТЗ-РІПА|МТЗ-РІПА (Мінск)]]|
|2009 — 2011| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Дынама Брэст|Дынама (Брэст)]]|
|2009—2011| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Дынама Брэст|Дынама (Брэст)]]|
|2011 — 2013| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Смалявічы-СТІ|Смалявічы-СТІ]]|
|2011—2013| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Смалявічы-СТІ|Смалявічы-СТІ]]|
|2014 — 2017| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Славія Мазыр|Славія-Мазыр]]|
|2014—2017| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Славія Мазыр|Славія-Мазыр]]|
|2019| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Белшына|Белшына (Бабруйск)]]|
|2019| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Белшына|Белшына (Бабруйск)]]|
|2019 — | {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Тарпеда-БелАЗ|Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)]]| }}
|2019—| {{Сцяг|Беларусь||20px}} [[ФК Тарпеда-БелАЗ|Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)]]| }}
| абнаўленне дадзеных аб клубе =
| абнаўленне дадзеных аб клубе =
}}
}}

Версія ад 00:23, 19 снежня 2020

Футбол
Юрый Пунтус
Поўнае імя Юрый Іосіфавіч Пунтус
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1960(1960-10-08) (63 гады)
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1977—1979 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Трактар (Мінск)
1979—1980 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Граніт (Мікашэвічы)
1980 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Лакаматыў (Баранавічы)
1981—1986 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Спутнік (Мінск)
1986 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Спартак (Сяміпалацінск) 12 (4)
Трэнерская кар’ера
1987—1990 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Спутнік (Мінск) трэнер
1991—1992 Беларусь Прамень (Мінск)
1993 Расія Дынама (Якуцк)
1994 Расія Саматлор-XXI (Ніжневартаўск) трэнер
1995 Расія Рыбак (Старадубскае)
1996—2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
1999—2005 Беларусь Беларусь (да 21)
2004—2006 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск)
2006—2007 Беларусь Беларусь
2007—2009 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск)
2009—2011 Беларусь Дынама (Брэст)
2011—2013 Беларусь Смалявічы-СТІ
2014—2017 Беларусь Славія-Мазыр
2019 Беларусь Белшына (Бабруйск)
2019— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Юрый Пунтус (нар. 8 кастрычніка 1960, в. Цівалі, зараз у межах Мінска) — былы савецкі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым беларускі трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за розныя клубы ў Чэмпіянаце БССР. Значных дасягненняў як ігрок не меў. У 1986 годзе гуляў за казахскі «Спартак» з Сяміпалацінска. На наступны год завяршыў кар’еру іграка з-за траўмы і перайшоў на трэнерскую працу.

Трэнерская кар’ера

У 1987 годзе пачаў кар’еру трэнера ў мінскім «Спутніку». Пазней узначальваў мінскі «Прамень». У 1993—1995 гадах працаваў у Расіі.

БАТЭ

У 1996 годзе прыняў прапанову Анатоля Капскага і ўзначаліў адроджаны барысаўскі БАТЭ. За два гады вывеў клуб у Вышэйшую лігу, а ўжо ў 1999 годзе выйграў залатыя медалі. За сем гадоў, пакуль Пунтус узначальваў БАТЭ ў вышэйшай лізе (1998—2004) барысаўчане ніводнага разу не засталіся без медалёў.

У 1999 годзе дадаткова стаў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. Вывеў яе ў фінальную частку моладзевага чэмпіянату Еўропы 2004.

МТЗ-РІПА і нацыянальная зборная

У канцы 2004 года нечакана пакінуў БАТЭ і стаў галоўным трэнерам мінскага МТЗ-РІПА, які толькі што ледзь выратаваўся ад вылету. Але ўжо на наступны год мінчане разам з Пунтусам выйгралі Кубак Беларусі і бронзавыя медалі чэмпіянату.

У лютым 2006 года Пунтус быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі, адначасова працягваў працаваць з МТЗ-РІПА. У канцы 2006 года пакінуў МТЗ-РІПА і сканцэнтраваўся на працы ў зборнай. Але асаблівых поспехаў з нацыянальнай камандай не меў і ў ліпені 2007 года, пакінуўшы зборную, вярнуўся ў МТЗ-РІПА. У 2008 годзе зноў выйграў Кубак і бронзавыя медалі.

«Дынама» Брэст

У 2009 годзе перайшоў на месца галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама». Праводзіў амаладжэнне брэсцкай каманды, запрасіў у Брэст такіх ігракоў, як Уча Гагаладзэ і Ігар Бурко, у той жа час па яго ініцыятыве ў верасні 2010 года родны клуб пакінуў Раман Васілюк. У сезонах 2009 і 2010 брэсцкая каманда займала пятае месца ў чэмпіянаце, а старт сезона 2011 быў правалены, і ў ліпені 2011 года Пунтус быў звольнены з брэсцкага клуба.

«Смалявічы-СТІ»

Вельмі хутка Пунтус нечакана для ўсіх прыняў прапанову ўзначаліць смалявіцкі «Вігвам», які на той час замыкаў турнірную табліцу Другой лігі. Намерваўся вывесці клуб (які пазней атрымаў назву «Смалявічы-СТІ») ў Вышэйшую лігу, як некалі зрабіў з БАТЭ[1]. У сезоне 2011 здолеў падняць «Смалявічы» у сярэдзіну турнірнай табліцы, а на наступны год клуб, які ўзмацніўся перспектыўнімі маладымі ігракамі, перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую.

У сезоне 2013 «Смалявічы-СТІ» выступалі ў Першай лізе. Каманда працягвала выступаць маладымі ігракамі, толькі ўзмацнілася вопытным Алегам Страхановічам, які працаваў пад кіраўніцтвам Пунтуса ў БАТЭ і МТЗ-РІПА. Асаблівых поспехаў клуб са Смалявічаў не меў, чаргуючы перамогі з паражэннямі, і ў выніку апынуўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. У кастрычніку 2013 года, пасля разгромнага паражэння да светлагорскага «Хіміка» (1:6), Пунтус падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[2].

«Славія»

У студзені 2014 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Пунтус узначаліць мазырскую «Славію», якая страціла месца ў Вышэйшай лізе. Афіцыйна стаў галоўным трэнерам мазырскага клуба ў пачатку лютага[3]. У Мазыры здолеў сабраць маладую каманду, у якой выступаў шэраг вопытных ігракоў (сярод якіх Алег Страхновіч), значную частку футбалістаў Пунтус запрасіў са свайго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ». У выніку «Славія» за некалькі тураў да фінішу Першай лігі гарантавала сабе вяртанне ў элітны дывізіён.

Сезон 2015 «Славія», якая ў міжсезонні ўзмацнілася ў асноўным ігракамі з Першай лігі, пачала добра і апынулася ў сярэдзіне табліцы, але ў другой палове чэмпіянату стала цярпець паражэнні і стала блізкай да зоны вылету. Пасля хатняга паражэння ад «Слуцка» (1:6) у пачатку кастрычніка Пунтус заявіў пра жаданне пакінуць пасаду галоўнага трэнера, аднак кіраўніцтва клуба прапанавала трэнеру працягнуць працу з камандай[4]. 8 лістапада Пунтус кіраваў «Славіяй» у матчы апошняга тура супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), тым самым стаў першым у гісторыі трэнерам, які правёў 400 матчаў у Вышэйшай лізе[5].

У снежні 2015 года стала вядома, што Пунтус застанецца галоўным трэнерам «Славіі» на наступны сезон[6]. Пасля роўнага сезона 2016, у 2017 годзе каманда апынулася ў зоне вылету, у канцы сезона апусціўшыся на перадапошняе месца. Пасля паражэння ў 29-м туры ад наваполацкага «Нафтана» (1:2) Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, якую да апошняга тура рыхтаваў Міхаіл Марціновіч. У выніку «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Пунтус па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера мазыран[7].

«Белшына»

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны»[8]. Пад кіраўніцтвам Пунтуса бабруйскі клуб стаў адным з лідараў у Першай лізе, у сезоне 2019 каманда ўпэўнена ўтрымлівала другі радок, які забяспечваў выхад у Вышэйшую лігу.

«Тарпеда-БелАЗ»

У верасні 2019 года, пакінуўшы «Белшыну», перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У 2020 годзе прывёў жодзінцаў да першых у гісторыі каманды бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі.

Трэнерскія дасягненні

Зноскі