Лівонія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: he:ליבוניה |
др робат Дадаем: ro:Livonia |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
[[pl:Liwonia]] |
[[pl:Liwonia]] |
||
[[pt:Livônia]] |
[[pt:Livônia]] |
||
[[ro:Livonia]] |
|||
[[ru:Ливония]] |
[[ru:Ливония]] |
||
[[sk:Livónsko]] |
[[sk:Livónsko]] |
Версія ад 15:25, 16 снежня 2009
Лівонія (лац.: Livonia ням.: Livland) — «Зямля ліваў», гістарычная назва земляў усходняй Прыбалтыкі (сучасных Латвіі і Эстоніі). Назву далі нямецкія рыцары-крыжакі ад наймення фіна-вугорскіх плямёнаў — ліваў, што жылі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва ў вусці Дзвіны і Гаўі. Беларускі назвы Ліфлянты, Інфлянты і Ліфлянцкая (Інфлянцкая) зямля паходзяць ад нямецкай — Ліфлянд[1].
Азначэнне
На мяжы XII і XIII стст. пад Лівоніяй разумеецца выключна вобласць рассялення ліваў: землі па паўночным баку Дзвіны, прыбярэжныя тэрыторыі Рыжскага заліва, на поўдні — землі куршаў (Курляндыя); з 2-й чвэрці XIII ст. па 1461 маецца на ўвазе ўжо ўся тэрыторыя сучасных Латвіі і Эстоніі, заваяваная нямецкімі рыцарамі-крыжакамі. У сучаснай Латвіі ўжываецца для абазначэння часткі выключна яе ўласнай тэрыторыі[1].
Мінуўшчына
X-XIII стст.
У выніку нямецкага каланізавання ў 13-ым стагоддзі ў Лівоніі ўтварылася канфедэрацыя 5 духоўна-феадальных дзяржаваў (Інфлянцкі ордэн, Рыжскае арцыбіскупства, Дэрпцкае, Эзель-Вікскае і Курляндскае біскупствы), якія ўмоўна знаходзіліся пад уладаю рымскага папы і Свяшчэннай Рымскай імперыі[1].
Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая (1558-1772)
Інфлянцкая вайна (1558-1582) і захоп Швецыяй поўначы Эстоніі схілілі вялікага магістра Інфлянцкага ордэна Готвальда Кетлера да падпісання 5 сакавіка 1562 года Дамовы аб падпарадкаванні Вялікаму Княству Літоўскаму. У выніку Готвальд Кетлер стаўся ленным курляндскім і земгальскім князем, а таксама часовым кіраўніком правабярэжнага Задзвінскага княства. 26 снежня 1566 года Гарадзенскі сойм ВКЛ улучыў у склад дзяржавы землі былога ордэна пад назовам Інфлянцкае княства з наданнем яму герба. Люблінскі сойм абвясціў княства сумесным уладаннем з Польскім каралеўствам. У 1582 годзе Сцяпан Батура выдаў "Інфлянцкую канстытуцыю", якою падзяліў княства на Вендэнскі, Дорпацкі і Парнаўскі прэзідыяты. У 1589 годзе Жыгімонт IV Ваза перайменаваў "ардынацыяй" прэзідыяты ў ваяводствы. У выніку вайны 1600-1629 гадоў Швецыя захапіла поўдзень Эстоніі і захад Латвіі (Відземе). Рэч Паспалітая прызнала заваёву паводле Аліўскага міру 1660 года. Варшаўскі сойм 1667 года ператварыў астатнюю частку Інфлянцкага княства ў ваяводства з цэнтрам у Дынабургу без падзелу на паветы[1].
Расійская імперыя (1721-1918)
Па Ніштадскай мірнай дамове 1721 былая шведская Ліфляндыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі як Ліфляндская губерня. У 1772 годзе Расійская імперыя захапіла Інфлянцкае ваяводства Рэчы Паспалітай[1]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі паўднёвая частка Ліфляндскай губерні была аб'яднаная з Латвіяй, а паўночная частка — з Эстоніяй. Насельніцтва — латышы, эстонцы.