Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 45: | Радок 45: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
[[Файл:Студенческий городок БГТУ.png|міні|справа|Студэнцкі гарадок БДТУ]] |
[[Файл:Студенческий городок БГТУ.png|міні|справа|Студэнцкі гарадок БДТУ]] |
||
1 чэрвеня 1930 года на аснове ляснога факультэта [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі]] быў створаны Лясны інстытут, урачыстае адкрыццё якога адбылося 1 кастрычніка ў [[Гомель|Гомелі]]. У 1934 годзе Лясны інстытут перайменаваны ў Беларускі лесатэхнічны інстытут, і ў 1935 годзе яму прысвоена імя [[С. М. Кіраў|С. М. Кірава]]. |
|||
Заснаваны ў [[1930]] годзе ў [[Гомель|Гомелі]] як лесатэхнічны інстытут на базе факультэта лясной гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1945 года ў [[Мінск]]у, з 1961 года называўся Беларускі тэхналагічны інстытут, з 1993 года ўніверсітэт. |
|||
У сувязі з пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ў 1941 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў [[Свярдлоўск]] і ўключаны ў склад [[Уральскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэ|Уральскага лесатэхнічнага інстытута]]. У 1944 годзе пасля вызвалення Гомеля інстытут вярнуўся ў Беларусь. У жніўні 1946 года пераехаў у Мінск. |
|||
У 1961 годзе ў сувязі з хуткім развіццём хімічнай прамысловасці інстытуту была даручана падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для хімічнага комплексу і ён быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. |
|||
За значныя дасягненні ў падрыхтоўцы інжынерных і навуковых кадраў, а таксама за развіццё навуковых даследаванняў інстытут Указам [[Прэзідыум Вярхоўнага савета СССР|Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР]] ад 20 кастрычніка 1980 года быў узнагароджаны [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга|ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга]]. |
|||
У 1993 годзе [[Урад Беларусі]] прыняў рашэнне аб перайменаванні інстытута ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. |
|||
У 1995/96 гадах навучанне вялося па наступных факультэтах: лесагаспадарчы (з 1993 года выкладанне вялося на беларускай мове), тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, завочны, павышэння кваліфікацыі, па рабоце з замежнымі студэнтамі; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1949 года, дактарантура з 1988 года. Працаваў універсітэт беларускай мовы, гісторыі і культуры (з 1991 года). |
У 1995/96 гадах навучанне вялося па наступных факультэтах: лесагаспадарчы (з 1993 года выкладанне вялося на беларускай мове), тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, завочны, павышэння кваліфікацыі, па рабоце з замежнымі студэнтамі; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1949 года, дактарантура з 1988 года. Працаваў універсітэт беларускай мовы, гісторыі і культуры (з 1991 года). |
||
У 2005 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь універсітэту нададзены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў лясной, хімічнай і паліграфічнай галінах. |
|||
Выдаецца газета «Тэхнолаг». |
|||
20 красавіка 2011 года Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту ўручана Прэмія Ураду Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. |
|||
== Факультэты == |
== Факультэты == |
Версія ад 19:40, 2 студзеня 2021
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ) | |
---|---|
Дэвіз | Працай, ведамі, навукай. |
Заснаваны | 1930 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Ігар Вітальевіч Войтаў |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | 220006, Мінск, вул. Свярдлова, 13а |
Узнагароды | |
Сайт | by.belstu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы тэхнолагаў.
Гісторыя
1 чэрвеня 1930 года на аснове ляснога факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі быў створаны Лясны інстытут, урачыстае адкрыццё якога адбылося 1 кастрычніка ў Гомелі. У 1934 годзе Лясны інстытут перайменаваны ў Беларускі лесатэхнічны інстытут, і ў 1935 годзе яму прысвоена імя С. М. Кірава.
У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск і ўключаны ў склад Уральскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе пасля вызвалення Гомеля інстытут вярнуўся ў Беларусь. У жніўні 1946 года пераехаў у Мінск.
У 1961 годзе ў сувязі з хуткім развіццём хімічнай прамысловасці інстытуту была даручана падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для хімічнага комплексу і ён быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава.
За значныя дасягненні ў падрыхтоўцы інжынерных і навуковых кадраў, а таксама за развіццё навуковых даследаванняў інстытут Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 кастрычніка 1980 года быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 1993 годзе Урад Беларусі прыняў рашэнне аб перайменаванні інстытута ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.
У 1995/96 гадах навучанне вялося па наступных факультэтах: лесагаспадарчы (з 1993 года выкладанне вялося на беларускай мове), тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, завочны, павышэння кваліфікацыі, па рабоце з замежнымі студэнтамі; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1949 года, дактарантура з 1988 года. Працаваў універсітэт беларускай мовы, гісторыі і культуры (з 1991 года).
У 2005 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь універсітэту нададзены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў лясной, хімічнай і паліграфічнай галінах.
20 красавіка 2011 года Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту ўручана Прэмія Ураду Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
Факультэты
- Лесагаспадарчы факультэт
- Факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці
- Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў
- Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
- Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі)
- Інжынерна-эканамічны факультэт
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
Рэктары
- Арцемій Кузьміч Лабасёнак (1939—1941)
- Андрэй Карпавіч Пятруша (1944—1953)
- Фёдар Трафімавіч Касцюковіч (1953—1961)
- Віктар Яўграфавіч Віхроў (1961—1972)
- Уладзімір Сяргеевіч Раманаў (1973—1987)
- Іван Міхайлавіч Жарскі (1987—2016)
- Ігар Вітальевіч Войтаў (з 2016)
Літаратура
- Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- Сайт універсітэта
- Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Універсітэты паводле алфавіта
- Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
- Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- 1930 год у Гомелі
- 1945 год у Мінску
- Універсітэты Мінска
- Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Беларусі
- Вуліца Свярдлова (Мінск)