Розніца паміж версіямі "Мінская вясна"

Jump to navigation Jump to search
Аб’ём не змяніўся ,  8 месяцаў таму
др
няма тлумачэння праўкі
(шаблон)
др
[[Палітычны крызіс у Беларусі (1996)|Супрацьстаянне]] паміж прэзідэнтам [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам]] і апазіцыяй пачалося яшчэ ў 1995 годзе, падчас [[рэферэндум у Беларусі (1995)|першага беларускага рэферэндуму]], правядзенне якога было незаконна па Канстытуцыі і Закону аб рэферэндумах. Тады Лукашэнка стаў аказваць ціск на [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўны Савет]], які дапамог дасягнуць згоды Савета на правядзенне рэферэндуму.<ref>{{артыкул|загаловак=Аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па пытанням, прапанаваным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і мерах па яго забеспячэнні — Беларускі прававы Портал|спасылка=http://www.pravoby.info/docum09/part33/akt33605.htm}}</ref> Лідары апазіцыі паспрабавалі арганізаваць галадоўку ў Доме ўрада, аднак іх выгналі адтуль байцы [[АМАП (Беларусь)|АМАПа]]<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Лявон Баршчэўскі, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання — Крывавая ноч|спасылка=http://www.ucpb.org/index.php?lang=rus&open=6143}}</ref>, збіваючы пры гэтым<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Чатыры гады таму беларусы ступілі ў мінулае|спасылка=http://bdg.press.net.by/1999/1999_05_12.584/brolishs.shtml}}</ref>. У выніку рэферэндуму была зменена дзяржаўная сімволіка, [[руская мова]] атрымала статус [[Афіцыйная мова|дзяржаўнай]], [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|прэзідэнт]] атрымаў права распускаць парламент.
 
[[Палітычны крызіс у Беларусі (1996)|Супрацьстаянне прэзідэнта і апазіцыі]] назіралася падчас [[Парламенцкія выбары ў Беларусі (1995)|парламенцкіх выбараў 1995 года]]. Тады прапрэзідэнцкі [[друк]] ўсялякусяляк абвінавачваў апазіцыю ў перашкодзе нармальнага правядзення выбараў. У сваю чаргу, апазіцыя сцвярджала, што супраць яе выкарыстоўваюцца незаконныя метады з мэтай паралізаваць дзейнасць апазіцыйных партый і пралабіраваць у парламент як мага большую колькасць прапрэзідэнцкіх стаўленікаў.
 
Напярэдадні падпісання першых [[Саюзная Дзяржава|інтэграцыйных пагадненняў Беларусі і Расіі]] апазыцыя ладзіла акцыі пратэсту пад назвай «Мінская вясна». Прычынай пратэстаў з’яўлялася тое, што ўмовы пагадненняў да апошняга моманту не былі вядомыя ні дэпутатам Вярхоўнага Савета, ні простым грамадзянам Беларусі. Таму лідары апазіцыі заявілі, што гэтыя пагадненні могуць прывесці да таго, што Беларусь страціць незалежнасць і пачалі праводзіць акцыі пратэсту.

Навігацыя