Грыгорый XVI: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др CzechoBot перанёс старонку Грыгорый XVI, Папа Рымскі у Грыгорый XVI (Папа Рымскі): робат перанёс старонку
др Belarus2578 перанёс старонку Грыгорый XVI (Папа Рымскі) у Грыгорый XVI: Кансэнсус супольнасці.
(Няма розніцы)

Версія ад 13:53, 24 студзеня 2021

Грыгорый XVI
лац.: Gregorius PP. XVI

Герб
254-ы Папа Рымскі
2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Пій VIII
Пераемнік Пій IX

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 18 верасня 1765(1765-09-18)
Белуна, Венецыянская рэспубліка
Смерць 1 чэрвеня 1846(1846-06-01) (80 гадоў)
Рым
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 1787
Кардынал з 1825

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грыгорый XVI (лац.: Gregorius PP. XVI; свецкае імя: італ.: Bartolomeo Alberto Cappellari; 18 верасня 1765, Белуна, Італія — 1 чэрвеня 1846, Рым), папа рымскі (2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846).

Актыўна спрыяў адраджэнню місіянерскай дзейнасці каталіцкай царквы. Прызначыў 95 епіскапаў-місіянераў, выдзяліў 15 новых місіянерскіх дыяцэзій, 36 апостальскіх вікарыятаў. Закладаў семінарыі для духавенства мясцовага паходжання. Пры яго пантыфікаце ва Усходняй Еўропе былі створаныя ўстановы, якія рыхтавалі місіянераў, а таксама супольнасці дзеля збору сродкаў для насельніцтва зямель, на якія высылаліся місіі. Высылаў місіі ў Абісінію, Палінезію, Кітай, Індыю, да індзейцаў Паўночнай Амерыкі.

У энцыкліцы «Mirari vos» (1832) асудзіў дактрыну лібералізму і ідэю раздзялення дзяржавы і царквы, падкрэсліў божы характар царквы і аўтарытэт яе настаўнай дзейнасці. У энцыкліках «Singulari nos» (1834) і «Dum acerbissimas» (1835) асудзіў ідэалогію рацыяналізму. У брэве «In supremo» (1839) асудзіў рабства і гандаль рабамі як з'явы, недастойныя хрысціян.

Зноскі

Спасылкі