Асабняк Мірэнбурга (Бабруйск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 5 categories using HotCat
Радок 53: Радок 53:
[[Катэгорыя:Славутасці Бабруйска]]
[[Катэгорыя:Славутасці Бабруйска]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска]]
[[Катэгорыя:Вуліца Пушкіна (Бабруйск)]]
[[Катэгорыя:1912 год у Бабруйску]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Бабруйска ў стылі класіцызм]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Бабруйска ў стылі ампір]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Бабруйска ў стылі мадэрн]]

Версія ад 22:03, 26 студзеня 2021

Славутасць
Асабняк Мірэнбурга
53°08′26″ пн. ш. 29°13′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм, ампір і мадэрн
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000066шыфр 513Г000066
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асабняк — будынак у Бабруйску, размешчаны па вуліцы Пушкіна, 211. Пабудаваны ў 1912 годзе, мае элементы стыляў класіцызму, ампіру і мадэрн. Дом — адзін з лепшых узораў беларускай жыллёвай архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачатку XX ст.

Архітэктура

Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак на высокім цокалі, накрыты вальмавым металічным дахам. На атынкаваным галоўным фасадзе засяроджаная галоўная архітэктурная аздоба. Кампазіцыя фасада сіметрычная: у цэнтры ганак з порцікам на дзвюх канеліраваных калонах кампазітнага ордара, завершаны складаным па форме франтонам. Абодва бакі фланкіраваны несапраўднымі рызалітамі, утворанымі дзвюма пілястрамі з антаблементам і прамавугольным атыкам над імі. У дэкаратыўным аздабленні інтэр’ера галоўная роля належыць шасці маёлікавым з раслінным арнаментам камінам, завершаным складанымі карнізамі і франтонамі. Тры каміны светла-зялёныя, два — белыя з размалёўкай золатам; дэкаратыўнай насычанасцю мастацкай формы вылучаецца камін з кафлі цёмна-кававага колеру, упрыгожаны расліннымі трохкветкавымі сюжэтамі. Ён мае завяршэнне ў выглядзе цэнтральных і бакавых акратэрыяў, антаблемент з раслінным фрызам. Камінны праём фланкіруюць дзве карыятыды, над імі — развіты пояс фрыза з нішамі і прамавугольнымі ўстаўкамі з выявамі матылькоў, расліннымі матывамі і інш.

Літаратура

Спасылкі