Асабняк Мірэнбурга (Бабруйск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 5 categories using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29: Радок 29:
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}}
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
|Скасаваны =
|Пачатак будаўніцтва = XX
|Пачатак будаўніцтва = 1912
|Заканчэнне будаўніцтва = XX
|Заканчэнне будаўніцтва = 1912
|Будынкі = {{Славутасць/Будынкі||||||}}
|Будынкі = {{Славутасць/Будынкі||||||}}
|Вядомыя жыхары =
|Вядомыя жыхары =

Версія ад 22:03, 26 студзеня 2021

Славутасць
Асабняк Мірэнбурга
53°08′26″ пн. ш. 29°13′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм, ампір і мадэрн
Дата пабудовы 1912 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000066шыфр 513Г000066
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асабняк — будынак у Бабруйску, размешчаны па вуліцы Пушкіна, 211. Пабудаваны ў 1912 годзе, мае элементы стыляў класіцызму, ампіру і мадэрн. Дом — адзін з лепшых узораў беларускай жыллёвай архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачатку XX ст.

Архітэктура

Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак на высокім цокалі, накрыты вальмавым металічным дахам. На атынкаваным галоўным фасадзе засяроджаная галоўная архітэктурная аздоба. Кампазіцыя фасада сіметрычная: у цэнтры ганак з порцікам на дзвюх канеліраваных калонах кампазітнага ордара, завершаны складаным па форме франтонам. Абодва бакі фланкіраваны несапраўднымі рызалітамі, утворанымі дзвюма пілястрамі з антаблементам і прамавугольным атыкам над імі. У дэкаратыўным аздабленні інтэр’ера галоўная роля належыць шасці маёлікавым з раслінным арнаментам камінам, завершаным складанымі карнізамі і франтонамі. Тры каміны светла-зялёныя, два — белыя з размалёўкай золатам; дэкаратыўнай насычанасцю мастацкай формы вылучаецца камін з кафлі цёмна-кававага колеру, упрыгожаны расліннымі трохкветкавымі сюжэтамі. Ён мае завяршэнне ў выглядзе цэнтральных і бакавых акратэрыяў, антаблемент з раслінным фрызам. Камінны праём фланкіруюць дзве карыятыды, над імі — развіты пояс фрыза з нішамі і прамавугольнымі ўстаўкамі з выявамі матылькоў, расліннымі матывамі і інш.

Літаратура

Спасылкі