Розніца паміж версіямі "Пыха і перадузятасць (міні-серыял, 1995)"

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
 
== Сюжэт ==
 
=== Першая серыя ===
Містэр Чарльз Бінглі, багаты джэнтльмен з поўначы Англіі, арандуе на лета маёнтак Нэзэрфілд у [[Хартфардшыр]]ы, непадалёк ад мястэчка Мэрытан. Місіс Бэнэт апантаная ідэяй выдаць за яго замуж адну са сваіх пяці дачок: Джэйн, Элізабэт, Мэры, Кіці або Лідыю. Бінглі з першага ж позірку ўлюбляецца ў Джэйн, адразу запрашае яе на танец і ўвесь вечар выдзяляе яе па-над астатнімі паненкамі. У той жа час яго сябар [[містэр Дарсі]] (гадавы даход якога, паводле чуткаў, у два разы перавышае даход Бінглі) адмаўляецца танцаваць з кім-небудзь і даволі няветліва адзываецца пра [[Элізабэт Бэнэт|Элізабэт]]. Тая чуе яго заўвагу, і ў яе складаецца вельмі непрыхільнае першае ўражанне пра містэра Дарсі. Пазней, на прыёме ў Лукас-лодж і падчас яе двухдзённага прабывання ў Нэзэрфілдзе, дзе яна даглядала хворую Джэйн, яе непрыязнасць да Дарсі ўсё больш і больш узмацняецца.
 
=== Другая серыя ===
Бэнэтаў наведвае іх сваяк  — містэр Колінз, святар з [[Кент]]а. Паколькі у Бэнэтаў няма дзяцей мужчынскага полу, то па законе менавіта ён з’яўляецца спадкаемцам містэра Бэнэта і мусіць у будучым стаць гаспадаром іх маёнтка Лонгбарн. Каб выправіць гэтае становішча і захаваць дом для сям’і, містэр Колінз мае намер ажаніцца з адной з дачок містэра Бэнэта. Ён абірае Элізабэт і пачынае заляцацца да яе. Падчас прагулкі ў Мэрытан сёстры Бэнэт сустракаюць афіцэраў, раскватараваных у гэтым гарадку, сярод іх ёсць новы твар  — лейтэнант Джордж Уікхэм. У той самы час міма праязджаюць Бінглі і Дарсі, і Элізабэт заўважае надзвычай халоднае прывітанне апошняга з Уікхэмам. Выбраўшы зручны момант, Элізабэт распытвае новага знаёмага, і ён распавядае ёй, як Дарсі падмануў яго, адмовіўшыся даць царкоўны прыход, абяцаны бацькам Дарсі. Цяпер у Уікхэма няма ні грошай, ні відаў на будучыню. Лізі пранікаецца да яго моцным спачуваннем. Неўзабаве ў Нэзэрфілдзе адбываецца баль. Элізабэт, захопленая Уікхэмам, збіраецца правесці гэты вечар у размовах і танцах з ім, аднак афіцэра на балі не аказваецца. Нечакана для Элізабэт, яе на танец запрашае містэр Дарсі. Не паспеўшы прыдумаць адгаворку, яна неахвотна згаджаецца. Назаўтра пасля балю містэр Колінз робіць Элізабэт прапанову, але яна адказвае адмовай. Місіс Бэнэт абурана паводзінамі дачкі і намагаецца прымусіць Лізі выйсці за Колінза, у той час як бацька бярэ бок дачкі. Зняважаны адмовай, містэр Колінз пакідае Лонгбарн і прымае запрашэнне Шарлоты Лукас, сяброўкі Элізабэт, пагасцяваць у Лукас Лодж.
 
=== Трэцяя серыя ===
Элізабэт уражана навінай: яе сяброўка Шарлота прыняла прапанову рукі і сэрца ад містэра Колінза. Тым часам містэр Бінглі нечакана пакідае Нэзэрфілд і адпраўляецца ў [[Лондан]] з намерам застацца там на ўсю зіму. Элізабэт не дае веры, што Бінглі можа быць такім раўнадушным да яе сястры, і прапануе Джэйн пагасцяваць у іх дзядзькі і цёткі, містэра і місіс Гардынер, якія жывуць у Лондане. Джэйн праводзіць у Лондане шмат месяцаў, але так і не сустракае Бінглі, яна спрабуе працягнуць сяброўства з яго сёстрамі, але тыя адкрыта яе ігнаруюць. Напачатку вясны Элізабэт адпраўляецца ў [[Кент]], каб пагасцяваць у Шарлоты і яе мужа. Дом містэра Колінза знаходзіцца непадалёк ад Розінгза  — рэзідэнцыі лэдзі Кэтрын дэ Бур. Так як лэдзі Кэтрын даводзіцца Дарсі цёткай, Лізі сустракаецца з ім некалькі разоў. У той жа дзень, калі Элізабэт даведваецца пра вырашальную ролю Дарсі ў расстанні Бінглі і яе сёстры, Дарсі нечакана робіць ёй прапанову, запэўніваючы, што горача кахае яе, нягледзячы на нізкае становішча і адсутнасць добрых манер у яе сям’і. Элізабэт са злосцю адхіляе прапанову, указваючы містэру Дарсі на яго пыху і пагарду да пачуццяў іншых. У эмацыйнай прамове яна вінаваціць яго ў нешчаслівым каханні Джэйн і безнадзейным становішчы Уікхэма.
 
=== Чацвёртая серыя ===
 
[[Выява:Lyme Park 2.jpg|міні|злева|x220пкс|alt=Лайм-парк|Маёнтак {{нп5|Лайм-парк||en|Lyme Park}} у графстве {{нп5|Чэшыр||en|Cheshire}}, які паслужыў знешнім выглядам для Пэмбэрлі.]]
 
=== Пятая серыя ===
Гардынеры і Элізабэт атрымліваюць запрашэнне ў Пэмбэрлі, дзе Дарсі і Лізі абменьваюцца выразнымі позіркамі. На наступную раніцу Элізабэт атрымлівае ліст ад Джэйн, у якім гаворыцца пра ўцёкі Лідыі з містэрам Уікхэмам. У гэты самы момант з нечаканым візітам прыходзіць Дарсі і застае яе моцна расхваляванай. Ёй даводзіцца прызнацца яму ў прычынах свайго расстройства. Дарсі выслухоўвае яе, выказвае спачуванне, але спяшаецца сысці. Элізабэт са шкадаваннем думае, што, магчыма, больш ніколі яго не ўбачыць. Элізабэт разам з Гардынерамі спешна вяртаюцца ў Лонгбарн, спадзеючыся, што справу яшчэ можна неяк замяць. Містэр Гардынер адпраўляецца ў Лондан, каб аказаць дапамогу містэру Бэнэту ў пошуках уцекачоў. Зрэшты, іх намаганні застаюцца беспаспяховымі, і неўзабаве містэр Бэнэт вяртаецца ў Лонгбарн. Праз нейкі час ад містэра Гардынера прыходзіць ліст, у якім ён піша, што Лідыя і Уікхэм знойдзены і хутка пажэняцца. Містэр Бэнэт перажывае, што дзядзька заплаціў Уікхэму вялікую суму грошай, каб прымусіць яго жаніцца, а ён не зможа яму яе вярнуць.
 
== Вытворчасць ==
 
=== Адаптацыя ===
Раман Джэйн Осцін «''{{нп5|Пыха і перадузятасць||en|Pride and Prejudice}}''» неаднаразова станавіўся прадметам тэле- і кінаадаптацый. Да сярэдзіны 1980-х гадоў існавала прынамсі 6 экранізацый рамана: тэлефільм [[Пыха і перадузятасць (тэлефільм, 1938)|1938]] года, фільм [[Пыха і перадузятасць (фільм, 1940)|1940]] года і міні-серыялы [[Пыха і перадузятасць (міні-серыял, 1952)|1952]], [[Пыха і перадузятасць (міні-серыял, 1958)|1958]], [[Пыха і перадузятасць (міні-серыял, 1967)|1967]] і [[Пыха і перадузятасць (міні-серыял, 1980)|1980]] гадоў. Ідэя чарговай тэлеадаптацыі ўзнікла ў прадзюсара {{нп5|Сью Біртвістл||en|Sue Birtwistle}} восенню [[1986]] года падчас перадпаказу іншай экранізацыі Осцін  — тэлефільма «''{{нп5|Нортэнгерскае абацтва (фільм, 1986)|Нортэнгерскае абацтва|en|Northanger Abbey (1986 film)}}''». Біртвістл звярнулася з гэтай ідэяй да сцэнарыста {{нп5|Эндру Дэвіс (пісьменнік)|Эндру Дэвіса|en|Andrew Davies (writer)}}, які таксама прысутнічаў на перадпаказе, і той пагадзіўся заняцца адаптацыяй рамана{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|pp=v—viii}}<ref name="AETV.com, Sue Birtwistleauthor" />.
 
{{Quote box|width=30em|bgcolor=#c6dbf|align=right|quote=''Мы ставіліся да рамана з вялікай павагай, але калі б мы хацелі перадаць усё слова ў слова, мы б нанялі некага прадэкламаваць яго па радыё.''|source=[[Сайман Лэнгтан]], рэжысёр фільма<ref name="Los Angeles Times, Bart Mills" />}}
Падчас {{нп5|Кастынг|кастынгу|en|Casting (performing arts)}} на шматлікія ролі ў фільме, прадзюсар {{нп5|Сью Біртвістл||en|Sue Birtwistle}} і рэжысёр [[Сайман Лэнгтан]] шукалі дасціпных, абаяльных і харызматычных акцёраў, якія ў той жа час маглі б арганічна глядзецца ў гістарычным кантэксце фільма ({{нп5|Эпоха рэгенцтва (Вялікабрытанія)|эпоха регенцтва у Англіі|en|Regency era}}). Паколькі сцэнарый атрымаўся ўдалым, а праект сам па сабе даволі громкім, то жадаючых паспрабавацца на ролі было шмат. На першым этапе кастынгу зацікаўленых акцёраў і актрыс запрашалі на сустрэчу з прадзюсарам і рэжысёрам, дзе кандыдатам прапаноўвалася прачытаць некалькі сцэн. Тыя з іх, хто зрабіў найлепшае ўражанне, былі запрошаны на тэлестудыю, дзе мусілі сыграць некалькі загадзя падрыхтаваных сцэн у гістарычных касцюмах і грыме. Некаторым жа прызнаным акцёрам прапановы рабіліся без папярэдніх праслухоўванняў{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|pp=15—21}}.
 
Зыходнай кропкай пры падборы акцёрскага складу стаў пошук выканаўцаў галоўных роляў  — 20-гадовай Элізабэт Бэнэт і 28-гадовага містэра Дарсі. Пасля першага этапу праслухоўванняў, на ролю Элізабэт, любіміцы бацькі і самай разумнай з пяці сясцёр Бэнэт, разглядалася з паўтузіна сур’ёзных кандыдатак. У выніку роля дасталася 25-гадовай брытанска-амерыканскай актрысе [[Джэніфер Эль]]{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|pp=15—21}}. З усяго акцёрскага складу, яна была адзінай, хто быў задзейнічаны на працягу ўсяго перыяду здымкаў{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|p=29}}. На ролю містэра Дарсі быў запрошаны адносна малавядомы ў той час брытанскі акцёр [[Колін Фёрт]], з якім у сярэдзіне 1980-х Сью Біртвістл працавала над фільмам «''{{нп5|Галандскія дзяўчаткі||en|Dutch Girls}}''». Акцёр неаднаразова адхіляў прапанову, бо лічыў, што тэматыка Джэйн Осцін яму няблізкая, і да таго ж баяўся, што можа не справіцца з роллю. Аднак угаворы прадзюсара і больш глыбокае асэнсаванне персанажа Дарсі ўрэшце пераканалі Фёрта ўзяцца за ролю<ref name="New York Times, William Grimes" />. Падчас здымкаў фільма паміж Фёртам і Эль пачаліся рамантычныя стасункі, пра якія стала вядома толькі пасля іх расстання<ref name="Guardian, Susie Steiner" />.
 
Апроч Коліна Фёрта без папярэдняга адбора прапановы былі зробленыя {{нп5|Элісан Стэдман||en|Alison Steadman}}, якая сыграла місіс Бэнэт, і {{нп5|Барбара Лі-Хант|Барбары Лі-Хант|en|Barbara Leigh-Hunt}} — лэдзі Кэтрын дэ Бур{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|p=20}}.
 
=== Здымкі ===
Праца над міні-серыялам заняла 20 здымачных тыдняў{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|pp=27—34}}: з чэрвеня па лістапад 1994 года. Такі перыяд здымкаў дазволіў адлюстраваць у сюжэце змену пораў года{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|pp=79—87}}. Здымачны тыдзень складаўся з пяці працоўных дзён, кожны з якіх у сваю чаргу доўжыўся па 10,5 гадзін, не ўлічваючы часу на падрыхтоўчыя працы, такія як адзяванне акцёраў у касцюмы і налажэнне грыму. Таму для некаторых членаў каманды працоўны дзень мог складаць да 15 гадзін{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|pp=27—34}}. За два тыдні да здымкаў каля 70 % акцёраў і здымачнай групы сабраліся для чыткі сцэнарыя, рэпетыцый, танцавальных урокаў, верхавой язды, фехтавання і набыцця іншых неабходных навыкаў{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|pp=73—78}}.
 
Падчас здымкаў было задзейнічана 24 лакацыі, большасць з якіх належыць {{нп5|Нацыянальны фонд (Вялікабрытанія)|Нацыянальнаму фонду Вялікабрытаніі|en|National Trust for Places of Historic Interest or Natural Beauty}}, а таксама восем студыйных пляцовак{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|pp=35—43}}{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|pp=73—78}}. Розніца ў матэрыяльным становішчы сем’яў галоўных персанажаў павінна была адлюстроўвацца ў месцы іх пражывання: так Лонгбарн, маёнтак Бэнэтаў, павінен быў быць прадстаўлены невялікім утульным домам, у той час як рэзідэнцыя містэра Дарсі ў {{нп5|Пэмбэрлі||en|Pemberley}} павінна была выглядаць як «''найпрыгажэйшае месца''», быць узорам добрага густу і арыстакратычнасці.
 
== Выхад і прызнанне ==
 
=== Выхад на экраны ===
Прэм’ера міні-серыяла адбылася на канале [[BBC One]], дзе ён трансліраваўся нядзельнымі вечарамі з 24 верасня па 29 кастрычніка 1995 года (па адной 55-хвіліннай серыі раз на тыдзень). Паводле розных вытокаў трансляцыю паглядзела ад 10 да 11 мільёнаў гледачоў{{sfn|R. J. Sokol. «The Importance of Being Married — Adapting Pride and Prejudice»|1999|p=78}}<ref name="Die Welt" />. Кожную новую серыю на тым жа тыдні паўтараў канал [[BBC Two]]{{sfn|S. Birtwistle, S. Conklin. «The Making of Pride and Prejudice»|1995|pp=27—34}}. Амерыканская сетка [[A&E]] ўпершыню паказала серыял з 14 па 16 студзеня 1996 года (тры дні па дзве серыі запар)<ref name="San Francisco Chronicle, John Carman" />. Трансляцыю паглядзелі 3,7 мільёнаў чалавек{{sfn|R. J. Sokol. «The Importance of Being Married — Adapting Pride and Prejudice»|1999|p=78}}. У 1996 годзе прэм’еры міні-серыяла адбыліся яшчэ ў шэрагу краін, сярод якіх [[Аўстралія]] (2 сакавіка), [[Фінляндыя]] (17 сакавіка), [[Нідэрланды]] (3 верасня), [[Японія]] (22 лістапада). Прэм’ера ў [[Германія|Германіі]] адбылася 28 сакавіка 1997 года<ref name="IMDb, Release" />.
|rev7Score = {{rating|8.8|10}}<ref name="KinoPoisk" />
}}
Паводле дадзеных папулярнага агрэгатара крытычных аглядаў «''[[Rotten Tomatoes]]''» сярод 17 прафесійных крытыкаў 15 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 88  %. Глядацкі рэйтынг міні-серыяла дасягнуў 95  %<ref name="Rotten Tomatoes" />. Абагуленае меркаванне крытыкаў сфармулявана наступным чынам: {{цытата|[[Колін Фёрт]] узорна тлее ў пакутлівай Пысе містэра Дарсі, а [[Джэніфер Эль]] увасабляе жорсткую Перадузятасць Элізабэт Бэнэт у гэтай любоўна перададзенай — і, магчыма, канчатковай — адаптацыі класікі [[Джэйн Осцін]].<ref name="Rotten Tomatoes" />}} На іншых папулярных сайтах, прысвечаных кіно, міні-серыял таксама ўдастоіўся высокіх ацэнак гледачоў: 4.5/5 на сайце «''[[AllMovie]]''»<ref name="AllMovie" />, 4.0/5 на сайце «''[[AlloCiné]]''»<ref name="AlloCiné" />, 7.8/10 на сайце «''[[FilmAffinity]]''»<ref name="FilmAffinity" />, 8.8/10 на сайце «''[[Internet Movie Database|IMDb]]''»<ref name="IMDb" />, 8.7/10 на сайце «''[[TV.com]]''»<ref name="TV.com" />, 8.8/10 на сайце «''[[КиноПоиск]]''»<ref name="KinoPoisk" />.
 
=== Рэакцыя крытыкаў ===
|[[Колін Фёрт]]
|{{nom}}
|<ref name="awards.bafta.org">[http://awards.bafta.org/award/1996/television/actor BAFTA Awards  — Television  — Actor in 1996]</ref>
|-
|{{нп5|Тэлевізійная прэмія «BAFTA» найлепшаму акцёру|Найлепшы акцёр|en|British Academy Television Award for Best Actor}}
|[[Джэніфер Эль]]
|{{won}}
|<ref>[http://awards.bafta.org/award/1996/television/actress BAFTA Awards  — Television  — Actress in 1996]</ref>
|-
|[[Тэлевізійная прэмія «BAFTA» за найлепшы драматычны серыял|Найлепшы драматычны серыял]]
|{{нп5|Сью Біртвістл||en|Sue Birtwistle}}, [[Сайман Лэнгтан]], {{нп5|Эндру Дэвіс (пісьменнік)|Эндру Дэвіс|en|Andrew Davies (writer)}}
|{{nom}}
|<ref>[http://awards.bafta.org/award/1996/television/drama-serial BAFTA Awards  — Television  — Drama Serial in 1996]</ref>
|-
|[[Тэлевізійная прэмія «BAFTA» за найлепшы дызайн касцюмаў|Найлепшы дызайн касцюмаў]]
|{{нп5|Дзіна Колін||de|Dinah Collin}}
|{{nom}}
|<ref>[http://awards.bafta.org/award/1996/tvcraft/costume-design BAFTA Awards  — Television Craft  — Costume Design in 1996]</ref>
|-
|[[Тэлевізійная прэмія «BAFTA» за найлепшы грым|Найлепшы грым]]
|[[Кэралайн Нобл]]
|{{nom}}
|<ref>[http://awards.bafta.org/award/1996/tvcraft/make-up BAFTA Awards  — Television Craft  — Make-up in 1996]</ref>
|-
|align="center"|{{нп5|Прэмія Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў (1996)|12-я|en|12th TCA Awards}}<br />'''{{нп5|Прэмія Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў||en|TCA Awards}}'''
|rowspan="4" align="center"|{{date|08|09|1996}}<br />[[Пасадэна (Каліфорнія)|Пасадэна]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]
|{{нп5|Прэмія «Эмі» за выдатны міні-серыял|Выдатны міні-серыял|en|Primetime Emmy Award for Outstanding Limited Series}}
|{{нп5|Сью Біртвістл||en|Sue Birtwistle}} <small>(прадзюсар)</small>,<br />{{нп5|Майкл Веарынг||en|Michael Wearing}} <small>(выканаўчы прадзюсар)</small>
|{{nom}}
|<ref>[https://www.emmys.com/awards/nominees-winners/1996/outstanding-miniseries-or-movie Outstanding Miniseries Or Movie Nominees  — Winners 1996 Emmy Awards]</ref>
|-
|{{нп5|Прэмія «Эмі» за выдатны сцэнарый для міні-серыяла, фільма ці драматычнай праграмы|Выдатны сцэнарый для міні-серыяла, фільма ці драматычнай праграмы|en|Primetime Emmy Award for Outstanding Writing for a Limited Series, Movie, or Dramatic Special}}
|{{нп5|Эндру Дэвіс (пісьменнік)|Эндру Дэвіс|en|Andrew Davies (writer)}}
|{{nom}}
|<ref>[https://www.emmys.com/awards/nominees-winners/1996/outstanding-writing-in-a-miniseries-or-a-special Outstanding Writing In A Miniseries Or A Special Nominees  — Winners 1996 Emmy Awards]</ref>
|-
|{{нп5|Прэмія «Эмі» за выдатную харэаграфію|Выдатная харэаграфія|en|Primetime Emmy Award for Outstanding Choreography}}
|[[Джэйн Гібсан]]
|{{nom}}
|<ref>[https://www.emmys.com/awards/nominees-winners/1996/outstanding-choreography Outstanding Choreography Nominees  — Winners 1996 Emmy Awards]</ref>
|-
|{{нп5|Прэмія «Эмі» за выдатныя касцюмы для міні-серыяла, фільма ці драматычнай праграмы|Выдатныя касцюмы для міні-серыяла, фільма ці драматычнай праграмы|en|Primetime Emmy Award for Outstanding Costumes for a Miniseries, Movie, or Special}}
|{{нп5|Дзіна Колін||de|Dinah Collin}}
|{{won}}
|<ref>[https://www.emmys.com/awards/nominees-winners/1996/outstanding-costumes-for-a-miniseries-movie-or-a-special Outstanding Costumes For A Miniseries Movie Or A Special Nominees  — Winners 1996 Emmy Awards]</ref>
|-
|align="center"|{{нп5|Спадарожнік (прэмія, 1997)|1-я|en|1st Golden Satellite Awards}}<br />'''{{нп5|Прэмія «Спадарожнік»|Прэмія «''Спадарожнік''»|en|Satellite Awards}}'''
|{{нп5|A&E||en|A&E (TV channel)}}
|{{nom}}
|<ref>[https://www.pressacademy.com/award_cat/1997/ 1997  — Categories  — International Press Academy]</ref>
|}
 
== Уплыў і спадчына ==
Міні-серыял «''Пыха і перадузятасць''» заняў пачэснае месца ў шэрагу найбольш папулярных праектаў BBC і A&E<ref name="Die Welt" /><ref name="Boston Globe" /> і стаў «''культурным феноменам, які паслужыў натхненнем для соцень газетных артыкулаў і зрабіў раман улюбёным чытвом пасажыраў прыгарадных цягнікоў''»<ref name="Screenonline" />. Выйшаўшы на экраны ў канцы [[1995 год у гісторыі кіно|1995]] года, серыял выдатна ўпісаўся ў хвалю кіна- і тэлеадаптацый [[Джэйн Осцін]]. У тым жа годзе BBC выпусціла яшчэ адзін тэлевізійны праект  — «''{{нп5|Перакананне (тэлефільм, 1995)|Перакананне|en|Persuasion (1995 film)}}''», апроч таго адбылася прэм’ера аскараноснай кінастужкі «''{{нп5|Розум і пачуцці (фільм, 1995)|Розум і пачуцці|en|Sense and Sensibility (film)}}''». Наступны, [[1996 год у гісторыі кіно|1996]] год адзначыўся адразу дзвюма экранізацыямі рамана «''{{нп5|Эма (раман, 1815)|Эма|en|Emma (novel)}}''»  — кінафільмам студыі «''[[Miramax]]''» і брытанскай тэлеадаптацыяй ад «''[[ITV]]''». Надзвычайны ўздым увагі да твораў пісменніцы прывёў да таго, што колькасць сяброў Таварыства Джэйн Осцін у Паўночнай Амерыцы ўзрасла на пяцьдзясят працэнтаў у 1996 годзе і перавысіла 4000 чалавек увосень 1997 года{{sfn|H. E. Ellington. «"The Correct Taste in Landscape" — Pemberley as Fetish and Commodity»|1998|p=2}}. Некаторыя газеты, такія як «''{{нп5|The Wall Street Journal||en|The Wall Street Journal}}''», тлумачылі гэтую «''осцінаманію''» камерцыйным ходам тэле- і кінаіндустрыі, у той час як іншыя бачылі прычыны папулярнасці Осцін у {{нп5|Эскапізм|эскапізме|en|Escapism}}{{sfn|D. Looser. «Feminist Implications of the Silver Screen Austen»|1998|pp=160-161}}.
 
Тым часам, як [[Джэніфер Эль]] адмовілася скарыстацца поспехам серыяла і далучылася да {{нп5|Каралеўская шэкспіраўская трупа|Каралеўскай шэкспіраўскай трупы|en|Royal Shakespeare Company}} ў [[Стратфард-он-Эйван]]е<ref name="Age, Justine Picardie" />, [[Колін Фёрт]] раптоўна ўзнёсся на вяршыню славы<ref name="Guardian, Susie Steiner" />. Вобраз містэра Дарсі прымацаваў да акцёра ярлык «''рамантычнага куміра''»<ref name="New York Times, Caryn James" /> і «''афіцыйна пераўтварыў яго ў сэрцаеда''»<ref name="Age, Tom Ryan" />, і хаця ён не супраціўляўся гэтаму, аднак выказваў жаданне ў далейшым не асацыявацца з адной толькі «''Пыхай і перадузятасцю''»<ref name="A&E Monthly Magazine, Kathy Passero" /> і адмаўляўся ад падобных роляў. Сярод наступных яго акцёрскіх прац былі такія вядомыя фільмы, як «''[[Англійскі пацыент]]''» (1996), «''{{нп5|Закаханы Шэкспір||en|Shakespeare in Love}}''» (1998), «''{{нп5|Дзённік Брыджыт Джонс (фільм)|Дзённік Брыджыт Джонс|en|Bridget Jones's Diary (film)}}''» (2001), «''[[Дзяўчына з жамчужнай завушніцай (фільм)|Дзяўчына з жамчужнай завушніцай]]''» (2003), «''{{нп5|Любоў насамрэч||en|Love Actually}}''» (2003) і іншыя.
170

правак

Навігацыя