Жан Кар’е: Розніца паміж версіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
701 байт дададзены ,  1 год таму
Першыя згадкі пра Жана Кар'е ў крыніцах апісваюць яго як аднаго з кіраўнікоў паўстанцкага руху [[1406]] года супраць прызначэння [[Вітал дэ Кастэльмару|Вітала дэ Кастэльмару]] [[Біскупы Тулузскай архідыяцэзіі|Арцыбіскупам Тулузскім]]. Бунт дасягнуў сваёй мэты, бо ў яго выніку [[Кафедра (хрысціянства)|кафедру]] заняў П'ер Рават, які пазней стаў [[Кардынал|кардыналам]] у курыі [[Антыпапа|антыпапы]] Бенедыкта XIII. Самога Жана Кар'е антыпапа таксама ўзнагародзіў пэўным чынам: напрыклад, у [[1412]] годзе Кар'е быў пастаўлены архідыяканам у Радэзе. З 1413 года належаў да кола дарадцаў графаў Арманьяк: спачатку Бернарда VII, а потым і Яна IV, яго сына.
 
Жан Кар'ере (разам з графам Янам IV) заставаўся прыхільнікам антыпапы Бенедыкта XIII нават пасля [[Канстанцкі сабор|Канстанцкага сабору]]. У [[1420]] годзе Кар'ер згадваецца ў буле Папы [[Марцін V|Марціна V]] як адзін асуджаных схізматыкаў. Варта адзначыць, што антыпапа Бенедыкт XIII, які пражываў у Пеньісколе, Каралеўства Арагон, да канца жыцця працягваў лічыць сябе законным і сапраўдным Папам. 27 лістапада 1422 года, за два дні да сваёй смерці, Бенедыкт XIII прызначыў Жана Кар'е кардыналам-прэсвітарам Санта-Стэфана-аль-Монтэ-Чэліа.{{зноскі}}
 
{{Антыпапы}}

Навігацыя