Лукомская ДРЭС: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:
| Водпуск цяпла =
| Водпуск цяпла =
}}
}}
'''Лукомская [[ДРЭС]]''' — [[цеплавая электрычная станцыя|цеплавая электрастанцыя]] ([[ДРЭС]]), размешчаная ў горадзе [[Новалукомль]] ([[Чашніцкі раён]], [[Віцебская вобласць]], [[Беларусь]]). З’яўляецца філіялам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна «Белэнерга».
'''Лукомская ДРЭС''' — [[цеплавая электрычная станцыя|цеплавая электрастанцыя]] ([[ДРЭС]]), размешчаная ў горадзе [[Новалукомль]] ([[Чашніцкі раён]], [[Віцебская вобласць]], [[Беларусь]]). З’яўляецца філіялам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна «Белэнерга».


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 19:20, 9 лютага 2021

Лукомская ДРЭС
Лукомская ДРЭС, 2009 год
Лукомская ДРЭС, 2009 год
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне  Віцебская вобласць Новалукомль
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю 1969
Электрычная магутнасць, МВт 2 889,5 мегават
На карце
Лукомская ДРЭС (Беларусь)
Лукомская ДРЭС
Лукомская ДРЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лукомская ДРЭС — цеплавая электрастанцыя (ДРЭС), размешчаная ў горадзе Новалукомль (Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). З’яўляецца філіялам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна «Белэнерга».

Гісторыя

Будаўніцтва станцыі было пачатае ў 1964 годзе. Восем блокаў Лукомскай ДРЭС былі ўведзеныя ў эксплуатацыю ў 19691974 гадах. З 2002 года на станцыі рэалізуецца праект па тэхпераўзбраенні, разлічаны да 2010 года. Праграма прац прадугледжвае замену абсталявання, якое выпрацавала свой рэсурс, у тым ліку праточнай часткі паравых турбін.

Апісанне

Яна з’яўляецца найбуйнейшай цеплавой электрастанцыяй ў Беларусі. Магутнасць Лукомскай ДРЭС — 2890 МВт (8 энергаблокаў па 300 МВт кожны, у 2014 годзе была ўведзена ў дзеянне парагазавая ўстаноўка магутнасцю 427 МВт). Лукомская ДРЭС стварае больш за 30 % усёй спажываемай у Беларусі электраэнергіі. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі 7,5-14 млрд кВт · г. Выпрацоўка электраэнергіі складае 60 % у летні перыяд і 40 % у зімовы ад ўсёй энергасістэмы Беларусі. На ГРЭС працуе 1872 чалавекі[1].

Архітэктура

Будынкі Лукомскай ДРЭС размешчаны на ўсходнім беразе возеры Лукомскае, паблізу ад г. Новалукомль. Пабудаваны паводле праекта Рыжскага аддзялення інстытута «Цеплаэлектрапраект». Першы энергаблок уведзены ў дзеянне ў снежні 1969 г. Галоўны вытворчы корпус складаецца з трох прамавугольных у плане аб’ёмаў (машыннае, дыаэратарнае і кацельнае аддзяленні). Будынак ДРЭС вырашаны ў сучасных формах прамысловай архітэктуры. Гарызантальнае чляненне сценавых і светлавых панелей забяспечвае прастату вырашэння фасадаў і падкрэслівае каркасна-панельную структуру будынка. Да тарца галоўнага корпуса пры дапамозе пераходнай галерэі далучаны аб’ём аб’яднанага дапаможнага корпуса. У яго чатырохпавярховай частцы размешчаны службы дырэкцыі ДРЭС, бытавыя памяшканні, медпупкт і сталовая, у аднапавярховай — агульнастанцыйная хімводаачыстка, склад. электрамайстэрні, трансфарматарная і інш. 3 трубы (вышыня 250 м, дыяметр каля вусця 6,5 м) завяршаюць абёмна-прасторавую кампазіцыю комплексу, з’яўляюцца яго вертыкальнымі дамінантамі. Рэзервуары для паліва (мазут) і дапаможныя збудаванні размешчаны ў баку ад ДРЭС, каля шашы Чашнікі — Новалукомль[2].


Фота

Зноскі

  1. http://www.vitebsk.energo.by/
  2. А. А. Міцянін. 2565. Будынкі Лукомскай ДРЭС // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Літаратура

Спасылкі