Алесь Гародня: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 44: | Радок 44: | ||
Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]». Член «[[Беларуская літаратурна-мастацкая камуна|Літаратурнай камуны]]», пазней «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднанне)|Маладняк]]а». |
Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]». Член «[[Беларуская літаратурна-мастацкая камуна|Літаратурнай камуны]]», пазней «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднанне)|Маладняк]]а». |
||
Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму. Галоўным аб’ектам крытычных нападак была літаратурная дзейнасць сябраў аб’яднання «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднанне)|Узвышша]]». Таксама прычыніўся да выкрыцця так званых «[[нацдэм]]аў». |
|||
Стаяў на пазіцыях ваяўнічага вульгарнвга сацыялізму, востра крытыкаваў так званых «[[нацдэм]]аў»: [[Адам Бабарэка|А. Бабарэку]], [[Фелікс Купцэвіч|Ф. Купцэвіча]], [[Алесь Дудар|А. Дудара]] і іншых. |
|||
У сакавіку 1929 года верш А. |
У сакавіку 1929 года верш [[Алесь Дудар|А. Дудара]] «Пасеклі наш Край папалам»<ref>[https://be.wikisource.org/wiki/Пасеклі_Край_наш]</ref>, які распаўсюджваўся ў рукапісу, стаў прычынаю арышту паэта органамі [[ДПУ БССР|дзярбяспекі]]. А. Гародня пад псеўданімам '' А. Падбярэзскі'' тут жа надрукаваў артыкул (фактычна зрабіў данос) пад кідкай назвай «На трухлявым карчы», дзе абвінаваціў паэта ў «нацыянал–дэмакратызме», а верш «Пасеклі наш Край папалам» назваў «выразна контррэвалюцыйным»<ref>''[[Маладняк (часопіс)|Маладняк]].'' 1929. № 4. С. 103.</ref>. |
||
У рэцэнзіі на зборнік вершаў [[Тодар Кляшторны|Т. Кляшторнага]] «Светацені» крытык А. Гародня заўважыў занадта многа ''«трухі»: |
|||
''«багемшчыну»'', ''«эстэтнічанне»'', ''«песімізм»'' і ''«беспадстаўны сум»'', ''«гітарную возбразнасць»'', эпітэты, узятыя з ''«літаратурных анучнікаў»'' і інш., а ў ''«галіне ідэялагічнай»'': не можа ''«аб’ектыўна падысці да сучаснасці»'' і ''«зрабіць правільныя вынікі»'', ''«пазбаўлены класавага пачуцця»'' і ''«ў класавым змаганні Кляшторны яшчэ дагэтуль не вызначыў сабе шляхі»''<ref>''[[Полымя (часопіс)|Полымя]].'' 1928. № 8. С. 167 — 169.</ref>. |
|||
=== Творы === |
=== Творы === |
||
* «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927) |
* «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927) |
||
* «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930) |
* «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930) |
||
* '' Варта на Рэйне'': аповесць. – Мінск : Галіяфы, 2021. – 203 с. – (Святлацені ; вып. 2) ISBN 978-985-7140-69-9. |
|||
{{Зноскі}} |
{{Зноскі}} |
Версія ад 00:10, 10 лютага 2021
Алесь Гародня | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Функ |
Псеўданімы | Алесь Гародня, Ф. Гарадзенскі, Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1944 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, крытык, рэдактар |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1925 |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Але́сь Гаро́дня, сапраўднае імя Алякса́ндр Эра́ставіч Функ (8 студзеня 1899, Перм, Расійская імперыя — 12 верасня 1944, ГУЛАГ) — празаік, крытык, рэдактар. Вядомы таксама пад псеўданімамі Ф. Гарадзенскі, Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і нямецкага памешчыка. Сям’я часта наведвалася на Пружаншчыну, дзе мелі маёнткі дзед (у Здзітаве) і маці (у Семянчы) Аляксандра Функа[1]. Яго бацька, польскі чыноўнік, варожа ставіўся да беларускай мовы, а сам Аляксандр цікавіўся беларускім словам, вывучаў пружанскі фальклор[1].
Кастрычніцкі пераварот сустрэў у Фінляндыі. У 1917 пераехаў у Маскву на вучобу. Далучыўся да мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў тэхнічным рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь» (пачатак 1930) разам з Міхасём Чаротам, Валерыем Мараковым і мастаком Анатолем Тычынам.
Арыштаваны 3 лістапада 1930 года па адрасе: Менск, зав. Маляўскі, д. 19. Абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме, 15 чэрвеня 1931 асуджаны да зняволення, этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКУС Карэла-Фінскай ССР (ст. Мядзведжая Гара). Вызвалены ў 1934 годзе.
Паўторна арыштаваны 30 лістапада 1935, сасланы ў Самаркандскую вобласць (Узбекская ССР). 19 снежня 1942 прыгавораны да расстрэлу. Прысуд заменены 10 гадамі пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні.
Дзейнасць
Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «Полымя». Член «Літаратурнай камуны», пазней «Маладняка».
Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму. Галоўным аб’ектам крытычных нападак была літаратурная дзейнасць сябраў аб’яднання «Узвышша». Таксама прычыніўся да выкрыцця так званых «нацдэмаў».
У сакавіку 1929 года верш А. Дудара «Пасеклі наш Край папалам»[2], які распаўсюджваўся ў рукапісу, стаў прычынаю арышту паэта органамі дзярбяспекі. А. Гародня пад псеўданімам А. Падбярэзскі тут жа надрукаваў артыкул (фактычна зрабіў данос) пад кідкай назвай «На трухлявым карчы», дзе абвінаваціў паэта ў «нацыянал–дэмакратызме», а верш «Пасеклі наш Край папалам» назваў «выразна контррэвалюцыйным»[3].
У рэцэнзіі на зборнік вершаў Т. Кляшторнага «Светацені» крытык А. Гародня заўважыў занадта многа «трухі»: «багемшчыну», «эстэтнічанне», «песімізм» і «беспадстаўны сум», «гітарную возбразнасць», эпітэты, узятыя з «літаратурных анучнікаў» і інш., а ў «галіне ідэялагічнай»: не можа «аб’ектыўна падысці да сучаснасці» і «зрабіць правільныя вынікі», «пазбаўлены класавага пачуцця» і «ў класавым змаганні Кляшторны яшчэ дагэтуль не вызначыў сабе шляхі»[4].
Творы
- «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927)
- «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930)
- Варта на Рэйне: аповесць. – Мінск : Галіяфы, 2021. – 203 с. – (Святлацені ; вып. 2) ISBN 978-985-7140-69-9.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 68.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- ГАРОДНЯ Алесь // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Мікуліч Б. Пра аповесці Гародні // Літ. дадатак да газ. «Савецкая Беларусь». — 28 жніўня 1928.
- Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20-30-я гады). — Мн., 1975.
- Кандыбовіч С. Функ Аляксандр // Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: Беларускі гістарычны агляд, 2000.
Спасылкі
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Пермі
- Памерлі 12 верасня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Самаркандскім вілаеце
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Крытыкі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Рэдактары Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Сасланыя
- Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
- Памерлі ва Узбекістане
- Рэдактары XX стагоддзя
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Вязні Белбалтлага