Тытул Папы Рымскага: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакладненне
Перасылае да Папства
Тэг: Новая перасылка
Радок 1: Радок 1:
#REDIRECT [[Папства]]
'''Па́па Ры́мскі''' — кіраўнік [[Каталіцызм|каталіцкай]] [[Царква|царквы]] і дзяржавы [[Ватыкан]]. Ключавая фігура ў інстытуце [[Папства]].
__NOTOC__

== Тытулы ==
=== Папа Рымскі ===
Тытул ''Папа'' (ад {{lang-la|papa}} ад {{lang-el|páppas}} — бацька) спачатку выкарыстоўваўся некалькімі [[Хрысціянства|хрысціянскімі]] [[Царква|Цэрквамі]] для азначэння сваіх вышэйшых духоўных асоб. Цяпер выкарыстоўваецца амаль выключна для азначэння вышэйшай духоўнай асобы [[Каталіцызм|каталіцкай]] Царквы. Афіцыйна вышэйшая духоўная асоба каталіцкай Царквы завецца Папам пачынаючы з [[пантыфікат]]у [[Сірыцый, Папа Рымскі|Сірыцыя]] ([[384]]). З [[1389]] году кандыдат таксама павінен быць кардыналам.

Слова «Папа» азначае Біскуп Рыма, які з'яўляецца найвышэйшым кіраўніком Каталіцкага Касцёла. Кожны абраны Папа як біскуп з'яўляецца наступнікам [[Святы Пётр|святога Пятра]]. Яму падпарадкоўваецца духавенства ўсяго каталіцкага свету. Папа выступае пасланнікам самога Бога і валодае найвышэйшай уладай ва ўсім Касцёле. Яна носіць назву прымату — першынства ва ўсім. Валоданне Папам гэтай уладай асноўваецца на біблійных падставах.

=== Іншыя тытулы ===

{| class="standard"
!Тытул на [[беларуская мова|беларускай]]
!Тытул на [[лацінская мова|латыні]]
|-
|[[Біскуп]] [[Рым]]скі
|Episcopus Romanus
|-
|[[Вікарый]] [[Хрыстос|Хрыста]]
|Vicarius Christi
|-
|Пераемнік [[Апостал Пётр|князя апосталаў]]
|Successor principis apostolorum
|-
|Глава [[Рымска-каталіцкая царква|сусветнай царквы]]
|Caput universalis ecclesiae
|-
|[[Вялікі пантыфік]]
|Pontifex Maximus
|-
|[[Прымас]] [[Італія|Італіі]]
|Primatus Italiae
|-
|[[Архібіскуп]] і [[мітрапаліт]] [[Рымская правінцыя|Рымскай правінцыі]]
|Archiepiscopus ac metropolitanus provinciae ecclesiasticae Romanae
|-
|[[Суверэн]] дзяржавы-горада [[Ватыкан]]
|Princeps sui iuris civitatis Vaticanae
|-
|[[Servus Servorum Dei|Раб рабоў Божых]]
|Servus servorum Dei
|}

== Гісторыя тытула ==
Найстаражытнымі з тытулаў Папы з'яўляюцца тытулы «Пантыфік» і «Біскуп Рыма». На працягу стагоддзяў тытул станавіўся ўсё пышней. У [[1969]] годзе [[Папа Рымскі]] [[Павел VI, Папа Рымскі|Павел VI]] вярнуў тытулаванне «[[Servus Servorum Dei|раб рабоў Божых]]» і выдаліў тытулаванне «Царствуючы у славе».

[[9 сакавіка]] [[2006]] года ў афіцыйным Папскім выданні «Annuario pontificio» [[Бенедыкт XVI|Бенедыктам XVI]] быў выдалены тытул «[[Патрыярх, царкоўны сан|Патрыярх]] Захаду».

Упершыню тытул «Патрыярх Захаду» быў ужыты ў [[450]] годзе ў лісце главы Усходне-Рымскай імперыі свяціцелю [[Леў I, Папа Рымскі|Льву I]], [[Папства|Папе Рымскаму]]. Па іншай версіі, зварот да Папы Рымскага як да «Патрыярха Захаду», якое традыцыйна ішло ў пераліку тытулаў перад «Прымасам Італіі», з'явілася пасля [[Раскол хрысціянскай царквы, 1054|расколу]] ў [[1054]] годзе, які падзяліў Адзіную царкву на [[Праваслаўная Царква|Праваслаўную]] і [[Каталіцтва|Каталіцкую]]. Яго рэдка ўжывалі аж да [[1870]] года, калі гэты тытул быў уведзены ў папскую тэрміналогію на [[Першы Ватыканскі сабор|I Ватыканскім саборы]].

{{Папы рымскія}}

[[Катэгорыя:Каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Гісторыя папства]]
[[Катэгорыя:Рэлігійныя тытулы]]

Версія ад 10:57, 17 лютага 2021

Перасылае да