Медаль «За вызваленне Прагі»: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
Belarus2578 (размовы | уклад) Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). |
||
Радок 25: | Радок 25: | ||
'''Меда́ль «За вызвале́нне Пра́гі»''' заснаваны Указам Прэзідыума [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] ад [[9 чэрвеня]] [[1945]] года. Аўтары малюнка медаля — мастак А. І. Кузняцоў і мастачка Скаржынская. |
'''Меда́ль «За вызвале́нне Пра́гі»''' заснаваны Указам Прэзідыума [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] ад [[9 чэрвеня]] [[1945]] года. Аўтары малюнка медаля — мастак А. І. Кузняцоў і мастачка Скаржынская. |
||
Медалём «За вызваленне Прагі» ўзнагароджваліся вайскоўцы [[РСЧА|Чырвонай Арміі]], Ваенна-Марскога Флота і войскаў [[НКУС]] — непасрэдныя ўдзельнікі [[Пражская аперацыя|Пражскай аперацыі]] ў перыяд 3—9 мая 1945 года, а таксама — арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні [[горад Прага|Прагі]]. Медаль «За вызваленне Прагі» носіцца на левым |
Медалём «За вызваленне Прагі» ўзнагароджваліся вайскоўцы [[РСЧА|Чырвонай Арміі]], Ваенна-Марскога Флота і войскаў [[НКУС]] — непасрэдныя ўдзельнікі [[Пражская аперацыя|Пражскай аперацыі]] ў перыяд 3—9 мая 1945 года, а таксама — арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні [[горад Прага|Прагі]]. Медаль «За вызваленне Прагі» носіцца на левым боку грудзей i пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Варшавы». Па стане на 1962 год медалём «За вызваленне Прагі» было ўзнагароджана звыш '''395 000''' чалавек. |
||
== Апісанне медаля == |
== Апісанне медаля == |
||
Медаль «За вызваленне Прагі» вырабляецца з [[Латунь|латуні]] і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На адным |
Медаль «За вызваленне Прагі» вырабляецца з [[Латунь|латуні]] і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На адным боку уверсе па акружнасці — надпіс «За вызваленне», пад ёй — надпіс «Прага», унізе — выява ўзыходзячага сонца і двух лаўровых галінак, злучаных пад пяціканцовай зорачкай. Бок медаля абрамлены борцікам. На адваротным боку медаля — дата вызвалення Прагі: «9 мая 1945», пад датай — пяціканцовая зорка. Усе надпісы і малюнкі на медалі — выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай бэзавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі — сіняя палоска шырынёй 8 мм. |
||
Версія ад 12:29, 17 лютага 2021
Медаль «За вызваленне Прагі» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | ваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС | ||
Падставы ўзнагароджання | непасрэдным удзельнікам вызваленні Прагі | ||
Дата заснавання | 9 чэрвеня 1945 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 395 000 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | круг з латуні дыяметрам 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За вызваленне Варшавы» | ||
Малодшая | Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Меда́ль «За вызвале́нне Пра́гі» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтары малюнка медаля — мастак А. І. Кузняцоў і мастачка Скаржынская.
Медалём «За вызваленне Прагі» ўзнагароджваліся вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі Пражскай аперацыі ў перыяд 3—9 мая 1945 года, а таксама — арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні Прагі. Медаль «За вызваленне Прагі» носіцца на левым боку грудзей i пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Варшавы». Па стане на 1962 год медалём «За вызваленне Прагі» было ўзнагароджана звыш 395 000 чалавек.
Апісанне медаля
Медаль «За вызваленне Прагі» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На адным боку уверсе па акружнасці — надпіс «За вызваленне», пад ёй — надпіс «Прага», унізе — выява ўзыходзячага сонца і двух лаўровых галінак, злучаных пад пяціканцовай зорачкай. Бок медаля абрамлены борцікам. На адваротным боку медаля — дата вызвалення Прагі: «9 мая 1945», пад датай — пяціканцовая зорка. Усе надпісы і малюнкі на медалі — выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай бэзавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі — сіняя палоска шырынёй 8 мм.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За вызваленне Прагі»
- Медалі і ордэны СССР