Трэці Дом Саветаў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 42: | Радок 42: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
[[Файл:Miensk, Trajeckaje pradmieście, Vialikaja Barysaŭskaja-Trajeckaja. Менск, Траецкаe прадмесьце, Вялікая Барысаўская-Траецкая (1936).jpg|міні|злева|Дом у 1936 годзе]] |
|||
Пабудаваны у 1936 годзе па праекце [[А. Дзянісаў (архітэктар)|А. Дзянісава]] і [[У. Вараксін]]а<ref name="mensk">[http://mensk.by/modules.php?name=Articles&pa=showarticle&articles_id=15 III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.]</ref>. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52<ref name="svabod1-1">[https://svabod1.azureedge.net/a/28810242.html Расстраляныя літаратары. Янка Нёманскі, акадэмік з лірычнай душой, забіты за «шкодніцтва». 23 кастрычніка 2017]</ref>. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся пераважна сем’і вышэйшых афіцэраў [[РККА]]. Кватэры мелі ўсе магчымыя на той час выгоды: каналізацыю, тэлефанізацыю і нават ванныя пакоі<ref name="svabod1-2"/>. |

Версія ад 21:25, 17 лютага 2021
Славутасць | |
Трэці Дом Саветаў | |
---|---|
53°54′34″ пн. ш. 27°33′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў і Уладзімір Мікалаевіч Вараксін |
Дата пабудовы | 1936 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трэці Дом Саветаў — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Максіма Багдановіча (дом № 23) і Старажоўскай.
Гісторыя
Пабудаваны у 1936 годзе па праекце А. Дзянісава і У. Вараксіна[1]. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52[2]. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся пераважна сем’і вышэйшых афіцэраў РККА. Кватэры мелі ўсе магчымыя на той час выгоды: каналізацыю, тэлефанізацыю і нават ванныя пакоі[3].
У кватэры № 24 пражываў наркам асветы Ананій Дзякаў[3], арыштаваны дома 11 мая 1937 года. У кватэры № 25 пражываў беларускі пісьменнік і эканаміст Янка Нёманскі, арыштаваны дома 27 красавіка 1937 года. Намэнклятурны, але ня толькі. Паводле гісторыка Ірыны Варанковай, да 1941 года тут жыла артыстка Ларыса Александроўская[2].
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 24 ліпеня 1941 года — у дзень масіраваных атак Мінск з паветра — у скляпеннях дома, якія былі прыстасаваны для бомбасховішча, схаваліся людзі. У асноўным гэта былі жанчыны і дзеці[1], сем’і мабілізаваных вайскоўцаў, якія не паспелі эвакуявацца[3]. Паводле ўспамінаў старшыні Савета Народных Камісараў БССР Івана Крупені «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей»[1].
Будынак быў адноўлены ў 1947 годзе[2]. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі»[1].
Архітэктура
Вядомы беларускі архітэктар А. Воінаў не раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканняў[1]:
Самы вялікі па плошчы пакой аднесены ўглыб кватэры, і каб прайсці ў яго, трэба прайсці праз меншае па памерах жылое памяшканне. Разам с тым тут цікава вырашаны фасады, ў якіх простымі сродкамі з прымяненнем рознай па колеру і фактуры тынкоўцы і вертыкальных невялікага выступу пілястраў дасягнута высокая архітэктурна-мастацкая выразнасць. |
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трэці Дом Саветаў