Аляксандр Стагановіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Біяграфія: Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: Напрыканцы → Пад канец з дапамогай AWB
Радок 14: Радок 14:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[25 студзеня]] [[1890]] года ў вёсцы [[Несутычы]] [[Навагрудскі павет (Расійская імперыя)|Навагрудскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (сёння [[Навагрудскі раён]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]).
Нарадзіўся [[25 студзеня]] [[1890]] года ў вёсцы [[Несутычы]] [[Навагрудскі павет (Расійская імперыя)|Навагрудскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (сёння [[Навагрудскі раён]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]).


У часе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] знаходзіўся ў складзе Расійскага экспедыцыйнага корпуса ў [[Францыя|Францыі]].
У часе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] знаходзіўся ў складзе Расійскага экспедыцыйнага корпуса ў [[Францыя|Францыі]].
Радок 24: Радок 24:
У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] падчас нямецкай акупацыі быў кіраўніком [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] на Наваградскую акругу. З лета [[1944]] г. — у эміграцыі.
У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] падчас нямецкай акупацыі быў кіраўніком [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] на Наваградскую акругу. З лета [[1944]] г. — у эміграцыі.


Адзін з ініцыятараў аднаўлення [[Рада БНР|Рады БНР]], браў удзел у з’едзе ў Остэргофене, дзе было заяўлена пра аднаўленне дзейнасці Рады. Напрыканцы 1940-х гг. выехаў у [[ЗША]]. Быў сябрам [[БАЗА|Беларуска-амерыканскага задзіночання]], [[Згуртаванне беларускіх ветэранаў|Згуртавання беларускіх ветэранаў]] і япархіяльнай Рады [[БАПЦ]]. Ад [[1957]] г. — намеснік Прэзідэнта Рады БНР.
Адзін з ініцыятараў аднаўлення [[Рада БНР|Рады БНР]], браў удзел у з’едзе ў Остэргофене, дзе было заяўлена пра аднаўленне дзейнасці Рады. Пад канец 1940-х гг. выехаў у [[ЗША]]. Быў сябрам [[БАЗА|Беларуска-амерыканскага задзіночання]], [[Згуртаванне беларускіх ветэранаў|Згуртавання беларускіх ветэранаў]] і япархіяльнай Рады [[БАПЦ]]. Ад [[1957]] г. — намеснік Прэзідэнта Рады БНР.


Памёр [[28 снежня]] [[1988]] года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на [[Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)|могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ]].
Памёр [[28 снежня]] [[1988]] года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на [[Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)|могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ]].

Версія ад 13:26, 28 лютага 2021

Аляксандр Стагановіч
Файл:Аляксандр Стагановіч.jpg
Род дзейнасці грамадскі і палітычны дзеяч
Дата нараджэння 25 студзеня 1890(1890-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1988(1988-12-28) (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Тамара Стагановіч
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Стагановіч (25 студзеня 1890 — 28 снежня 1988) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 25 студзеня 1890 года ў вёсцы Несутычы Навагрудскага павета Мінскай губерні ў Расійскай імперыі (сёння Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці).

У часе Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў складзе Расійскага экспедыцыйнага корпуса ў Францыі.

У 1920 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У 1925 г. уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. У 1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградскай акругі ў польскі сойм па спісе «Змагання за Інтарэсы Работнікаў і Сялян» (Zmahańnie za Intaresy Robotnikau i Sielian), але за два дні да выбараў арыштаваны і зняволены. Пасля асабістага заступніцтва маршалка сойму вызвалены. У сойме падчас сваёй кадэнцыі быў сябрам скарбнікам Беларускага сялянска-работніцкага клуба «Змаганне». У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандату ў знак пратэсту супраць супрацоўніцтва з КПЗБ.

4 чэрвеня 1928 года большасцю галасоў дэпутатаў сойму быў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці, а пазней быў арыштаваны з абвінавачваннем у антыдзяржаўнай дзейнасці і за прыналежнасць да БСРГ, асуджаны на шэсць гадоў турмы. У лютым 1929 г. польскі сойм адабраў ягоны мандат.

У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі быў кіраўніком Беларускай народнай самапомачы на Наваградскую акругу. З лета 1944 г. — у эміграцыі.

Адзін з ініцыятараў аднаўлення Рады БНР, браў удзел у з’едзе ў Остэргофене, дзе было заяўлена пра аднаўленне дзейнасці Рады. Пад канец 1940-х гг. выехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-амерыканскага задзіночання, Згуртавання беларускіх ветэранаў і япархіяльнай Рады БАПЦ. Ад 1957 г. — намеснік Прэзідэнта Рады БНР.

Памёр 28 снежня 1988 года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Успаміны

Пасля смерці Аляксандра Стагановіча з дазволу і пры фундацыі дачкі Тамары Стагановіч былі надрукаваныя ўспаміны Аляксандра Стагановіча. «Успаміны пасла» былі першай кнігай у серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус» ў 2011 годзе, потым яшчэ перавыдаваліся. У 2014 годзе пры падтрымцы Тамары Стагановіч была заснаваная прэмія за найлепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручалася ў 2015 і 2017 гадах.

Зноскі

Літаратура

  • Jacek Majchrowski, Kto był kim w Drugiej Rzeczypospolitej, Warszawa, 1994
  • Успаміны пасла / Аляксандр Стагановіч; прадм. А. В. Пашкевіча; камент. А. В. Пашкевіча, А. Э. Гардзіенкі. — Мінск: Лімарыус, 2011. — 270 с.: іл. — (Беларуская мемуарная бібіліятэка).

Спасылкі