Святаполк Юр’евіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Святаполк Юр'евіч''' (? - 19 красавіка 1190), князь тураўскі. Сын Тураўскага князя [[Юрый Ярасл...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:34, 31 снежня 2009

Святаполк Юр'евіч (? - 19 красавіка 1190), князь тураўскі. Сын Тураўскага князя Юрыя Яраславіча. Упершыню ўпамінаеца ў 1156 г., калі князь Яраслаў Уладзіміравіч Асмамысл пасылаў Святаполка Юр'евіча да вялікага князя Юрыя Далгарукага прывесці ў Галіч зняволенага князя Івана Расціславіча Бярладніка. Як князь тураўскі Святаполк Юр'евіч вядомы з 1162 г., калі хадзіў разам з іншымі князямі выганяць са Слуцка Уладзіміра Мсціславіча. У 1168 г. Святаполк Юр'евіч удзельнічаў у вялікім паходзе вялікага князя Мсціслава Ізяславіча на полаўцаў. У 1170 г. дапамагаў выгнанаму з Кіева Мсціславу Ізяславічу вярнуць свой трон. Святаполк Юр'евіч пахаваны ў Кіеве ў Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.