Май: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Спасылка на Юліянскі каляндар
Спасылка на лацінізм
Радок 14: Радок 14:
Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, амаль ад пачатку існавала ў форме «''май''». У газеце «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]» з [[1907]] года ўжывалася менавіта яна, з выняткам перыяду [[1910]]—[[1912]], калі існавала практыка ўжывання ў форме ''травень (май)''<ref>Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.</ref>. Больш шырокае ўжыванне слова травень займела за часам [[беларусізацыя|беларусізацыі]] (1920—1930-я гг.), пасля чаго прызнаецца састарэлым. У афіцыйным ужытку аднавілася ўжыванне слова травень у 1990-я гады<ref name="travień"/>.

Слова «май» з’яўляецца адзіным лацінізмам з 12 назваў месяцаў, якія ўжываюцца ў афіцыйнай беларускай мове.
Слова «май» з’яўляецца адзіным [[лацінізм|лацінізмам]] з 12 назваў месяцаў, якія ўжываюцца ў афіцыйнай беларускай мове.

{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 21:32, 19 сакавіка 2021

Май у Фінляндыі
Май, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Май, тра́вень — пяты месяц Грыгарыянскага і Юліянскага каляндароў. Складаецца з 31 дня.

Назва май падаецца ў выданнях Ф. Скарыны[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як маи[2]:

М(е)с(е)ца мая, погебреиску ія'ръ, / просто ма'и. /

Но'и а'рху готуетъ божимъ повеле'нїемъ, /
абы въ пото'пъ не зги'нулъ зъ своим поколеньемъ. /

Мая 10 дня. /

Праславянскае слова травень выяўлена ў творах старабеларускай мовы двойчы: у Полацкім Евангеллі ХІІІ стагоддзя і слоўніку (1627) Памвы Бярынды[3].

Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, амаль ад пачатку існавала ў форме «май». У газеце «Наша ніва» з 1907 года ўжывалася менавіта яна, з выняткам перыяду 19101912, калі існавала практыка ўжывання ў форме травень (май)[4]. Больш шырокае ўжыванне слова травень займела за часам беларусізацыі (1920—1930-я гг.), пасля чаго прызнаецца састарэлым. У афіцыйным ужытку аднавілася ўжыванне слова травень у 1990-я гады[3].

Слова «май» з’яўляецца адзіным лацінізмам з 12 назваў месяцаў, якія ўжываюцца ў афіцыйнай беларускай мове.

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. а б Уладзімір Куліковіч. Беларускае слоўка. Май і травень. Минск-Новости (3 мая 2014). Праверана 9 снежня 2014.
  4. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С.138,139
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.