Эразм Ратэрдамскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: eu:Erasmo Rotterdamekoa |
др робат Дадаем: qu:Desiderius Erasmus |
||
Радок 47: | Радок 47: | ||
[[pms:Erasm da Rotterdam]] |
[[pms:Erasm da Rotterdam]] |
||
[[pt:Erasmo de Roterdão]] |
[[pt:Erasmo de Roterdão]] |
||
[[qu:Desiderius Erasmus]] |
|||
[[ro:Erasmus din Rotterdam]] |
[[ro:Erasmus din Rotterdam]] |
||
[[ru:Эразм Роттердамский]] |
[[ru:Эразм Роттердамский]] |
Версія ад 19:48, 2 студзеня 2010
Эразм Ратэрдамскі (лац.: Erasmus Roterodamus, нідэрл.: Gerrit Gerritszoon 27 кастрычніка 1467 — 12 ліпеня 1536) — нідэрландскі мысліцель-гуманіст, пісьменнік, вучоны-філолаг. Буйнейшы прадстаўнік Паўночнага Адраджэння. Адукацыю атрымаў у Парыжскім універсітэце, займаўся навуковай дзейнасцю ў Францыі, Італіі, Германіі, Швейцаріі, усталёўваючы ідэі гуманізму і вальнадумства. Яго літаратурная спадчына ўключае творы па філасофіі і багаслоў'і, этычныя і педагагічныя трактаты, навучальныя дапаможнікі і анталогіі антычнай мудрасці, сатырычныя дыялогіі лірычныя вершы. Шмат энэргіі Эразм Ратэрдамскі аддаў перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці, знаёмячы сучаснікаў з выданымі творамі мінулага маленькая кніжка "Пахвала Дурноце" (1509), у якой выкрываліся і высмейваліся бязглуздыя звычкі і заганы, бессэнсоўныя правілы, што панавалі сярод людзей. Ён быў перакананы, што чалавек павінен жыць пад знакам высокіх маральных ідэалаў, у гармоніі з розумам, прыродай і прыгажосцю, але пакуль што ў поглядах і ўчынках людзей верх бярэ дурнота. Яе прысутнасць выяўляецца ў паўсядзённых жыццёвых справах, у норавах грамадства і ў псеўдамудрасці філасофскіх павучанняў. Дурнота, праслаўляючы сябе, імкнецца пераканаць, што ў гэтым свеце найбольшую карысць прыносяць менавіта тыя справы, у якія не ўмешваюцца розум, здаровы сэнс, развага, чым дурней, тым лепш. "Што датычыцца ганьбы, якую, па агульным меркаванні, наклікаюць на чалавека такія справы, то для маіх дурняў, - гаварыў мысліцель, - яе быццам бы і не існуе: яны або яе не ўсведамляюць, або калі ўсведамляюць, то лёгка з ёю мірацца. Во калі на галаву ўпадзе камень - гэта сапраўдная бяда, а ганьба, знявага, зняслаўленне і дурная пагалоска прыносяць непрыемнасць у такой меры, у якой мы іх заўважаем. А калі не заўважаем - дык і няма ніякай бяды. Што табе да таго, калі ўсе вакол цябе свішчуць, а ты сам сабе пляскаеш у далоні? Але ўсё гэта становіцца магчымым толькі пры дапамозе Дурноты". Пахвала дурноце леш за любыя натацыі выяўляе сапраўдную каштоўнасць і схільнасць чалавечай асобы, дазваляючы, як у люстэрку, убачыць у ёй уласныя слабасці і недасканаласць