Карачаева-Чаркесія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 89: Радок 89:


== Адміністрацыйны падзел ==
== Адміністрацыйны падзел ==
Рэспубліка падзеленая на 10 раёнаў; налічваецца 144 населеных пункта, з іх — 4 буйных горада ([[Чаркеск]], [[Карачаеўск]], [[Усць-Джэгута]] і [[Цеберда]]). Раёны:
Рэспубліка падзеленая на 10 раёнаў; налічваецца 144 населеных пункта, з іх — 4 буйных горада ([[Чаркеск]], [[Карачаеўск]], [[Усць-Джэгута]] і [[Цебярда]]). Раёны:


* Усць-Джэгуцінскі
* Усць-Джэгуцінскі

Версія ад 09:13, 23 красавіка 2021

Карачаева-Чаркеская Рэспубліка
руск.: Карачаево-Черкесская Республика
карач.-балк. Къарачай-Черкес Республика
абаз.: Къарча-Черкес Республика
наг.: Карашай-Шеркеш Республикасы
кабард.-чарк. Къэрэшей-Шэрджэс Республикэ
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна Сцяг Расіі Расія
Гімн Гімн Карачаева-Чаркесіі
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Паўночна-Каўказскую федэральную акругу
Уключае 10 раёнаў,
2 гарадскія акругі
Адміністрацыйны цэнтр Чаркеск
Інш. буйныя гарады Чаркеск, Усць-Джэгута, Карачаеўск
Дата ўтварэння 12 студзеня 1922 (як Карачаева-Чаркеская АВ)
26 красавіка 1926 (падзел на Карачаеўскую АВ, Чаркескую НА,
Баталпашынскі і Зелянчуцкі раёны;
ад 30 красавіка 1928 Чаркеская НА набывае статус аўт. вобласці)

12 кастрычніка 1943 (ліквідацыя Карачаеўскай АВ)
12 студзеня 1957 (аднаўленне Карачаева-Чаркескай АВ)
30 студзеня 1990 (як Карачаева-Чаркеская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
9 снежня 1992 (як Карачаева-Чаркеская Рэспубліка)
Кіраўнік Рэспублікі Рашыд Цямрэзаў
Старшыня Урада Мурат Карданаў
Старшыня
Народнага Сходу (Парламенту)
Аляксандр Іваноў
Афіцыйная мова руская, карачаеўска-балкарская, кабардзіна-чаркеская, абазінская
Насельніцтва (2013)
471 847[1] (75-е месца)
Шчыльнасць 33,05 чал./км²
Нацыянальны склад карачаеўцы, рускія, чаркесы, абазіны, нагайцы
Плошча 14 277 км²
(77-е месца)
Карачаева-Чаркеская Рэспубліка на карце
Часавы пояс +2UTC +4
Код ISO 3166-2 RU-KC
Код аўтам. нумароў 09
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карача́ева-Чарке́сія — суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Паўночным Каўказе.

Размешчаны ў перадгор'ях паўночнай часткі Вялікага Каўказа. Рэспубліка мяжуе на захадзе з Краснадарскім краем, на поўначы са Стаўрапольскім краем, на ўсходзе — з Кабардына-Балкарскай рэспублікай, на поўдні ўздоўж Галоўнага Каўказскага хрыбта — з Абхазіяй і Грузіяй. Уключае Карачай, Чаркесію, Абазінію і тэрыторыі, населеныя казакамі і нагайцамі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чаркеск.

Геаграфія і прырода

Буйнейшая частка (каля 80%) Карачаева-Чаркескай Рэспублікі размешчана ў горнай мясцовасці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: перадгорная раўніна, перадгор'і і горы Каўказа. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Вадараздзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзбярэжжа Чорнага мора вядуць Марухскі і Клухорскі перавалы. На мяжы з Кабардзіна-Балкарыяй размешчаная гара Эльбрус, самая высокая вяршыня Каўказа.

У рэспубліцы ёсць шмат водных рэсурсаў: каля 130 высакагорных азёр, мноства горных вадаспадаў. Працякаюць 172 ракі, з якіх самыя буйныя — Кубань, Вялікі і Малы Зелянчук, Уруп, Лаба; маецца Кубанскае вадасховішча. Дзеючая ў рэспубліцы сістэма Вялікага Стаўрапольскага канала з'яўляецца крыніцай водазабеспячэння для Стаўрапольскага края.

Нетры багатыя прыроднымі выкапнямі: каменны вугаль, граніт, мармур, розныя руды і гліны. У вялікіх запасах — лячэбныя мінеральныя воды, прысутнічаюць мноства тэрмальных крыніц. Карачаева-Чаркесія размешчана ў зоне горных стэпаў і шыракалістых лясоў. У лясах і высакагор'і захавалася багатая флора і фаўна. На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Тэбердзінскі запаведнік і частка Каўказскага запаведніка.

Насельніцтва

Карачаева-Чаркесія з'яўляецца шматнацыянальнай рэспублікай: на яе тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш 80 нацыянальнасцей. Агульная колькасць насельніцтва складае 434,5 тыс. чал.(2005). Шчыльнасць насельніцтва — 30,8 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 44,1%.

Нацыянальны склад: карачаеўцы (38,5 %), рускія (33,6 %), чаркесы (11,3 %), абазіны (7,4 %), нагайцы (3,4 %).

Адміністрацыйны падзел

Рэспубліка падзеленая на 10 раёнаў; налічваецца 144 населеных пункта, з іх — 4 буйных горада (Чаркеск, Карачаеўск, Усць-Джэгута і Цебярда). Раёны:

  • Усць-Джэгуцінскі
  • Зелянчуцкі
  • Малакарачаеўскі
  • Прыкубанскі
  • Хабезскі
  • Адыге-Хабльскі
  • Карачаеўскі
  • Урупскі

Спасылкі

  1. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls