Розніца паміж версіямі "Кастусь Рамановіч"

Jump to navigation Jump to search
27 байтаў дададзена ,  4 месяцы таму
др
афармленне
др (афармленне)
}}
 
'''Кастусь Рамановіч''' ({{ДН|1|1|1927}} — {{ДС|31|1|2005}})  — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага [[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюзу вызвалення Беларусі]] ў [[Навагрудак|Навагрудку]]. Мянушка «Сокал». Грамадскі актывіст, выдавец у незалежнай [[Беларусь|Беларусі]].<ref>http://www.slounik.org/154883.html Біяграфія Кастуся Рамановіча</ref>
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[1 студзеня]] [[1927]]  г. у в. [[Лозкі (Навагрудскі раён)|Лозкі]] [[Гміна Шчорсы|гміны Шчорсы]] [[Навагрудскае ваяводства (Польшча)|Навагрудскага ваяводства]], [[Польшча]]. У другой палове 1930-х  — пачатку 1940-х гадоў вучыўся ў школе ў роднай вёсцы, з верасня [[1942]]  г.  — у [[Навагрудская настаўніцкая семінарыя|Навагрудскай настаўніцкай семінарыі]].
 
Падчас нямецкай акупацыі Кастусь Рамановіч у [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] ў [[1943]]  г., маючы 16 гадоў, далучаецца да [[Саюз беларускай моладзі|Саюзу беларускай моладзі]], а вясной [[1944]]  г. залічаены ў беларускую афіцэрскую школу [[Беларуская Краёвая Абарона|БКА]] ў [[Мінск]]у. Пазней Кастусь Рамановіч казаў: «У афіцэрскай школе прыняў прысягу на вернасць Беларусі (гэта была першая і апошняя прысяга)».<ref>ANH, F-3</ref> 27 чэрвеня 1944 года ў [[Мінскі гарадскі тэатр|Мінскім гарадскім тэатры]] як курсант беларускай афіцэрскай школы прымаў удзел у [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім Кангрэсе]] ў якасці ганаровага ахоўніка.
 
Пасля канца нямецкай акупацыі і пачатку савецкай вярнуўся ў [[Навагрудак]], навучаўся ў педагагічным вучылішчы. Арыштаваны [[НКУС]] 13 снежня [[1944]]  г. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ у чэрвені [[1946]]  г. да 3 гадоў турмаў. Этапаваны ў [[Варкута|Варкуцінскі]] канцлагер [[НКУС]] [[Комі АССР]], адкуль вызвалены ў верасні [[1946]]  г., верагодна з улікам адбытага тэрміну і па амністыі.
 
Па вяртанні ў Беларусь Кастусь Рамановіч у тым жа годзе далучыўся да [[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюзу вызвалення Беларусі]]. У 1946-19471946—1947 з'яўляўсяз’яўляўся кіраўніком фінансавага аддзела арганізацыі, быў вядомы пад мянушкай «Сокал». Арыштаваны 30 мая [[1947]]  г., разам з іншымі сябрамі арганізацыі пасля здрады аднаго з удзельнікаў, які аказаўся правакатарам. У жніўні [[1947]]  г. быў асуджаны Ваенным трыбуналам войскаў МУС [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] на 10 гадоў лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Разам з сябрамі [[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюзу вызвалення Беларусі]] [[Пятро Дземянчук|Пятром Дземянчуком]] і [[Міхась Кожыч (СВБ)|Міхасём Кожычам]] этапаваны праз перасыльны пункт у Аршанскай турме ў Пячорскі канцлагер МДБ [[Комі АССР]].
 
Пасля вызвалення з лагера 19 лістапада [[1955]]  г. быў у высылцы ў г. [[Тэміртау]] Карагандзінскай вобласці Казахстана. Вярнуўся ў Наваградак, але не меў праў на добрую працу і вучобу ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. У Навагрудку сустрэўся з Валянцінай Сапега і ў лютым [[1957]] года яны пажаніліся. Пераехаў у родную вёску да маці, дзе працаваў у калгасе на розных палявых работах. Самастойна рыхтаваўся да здачы іспытаў на шафёра. Іспыт на шафёра здаў у Карэлічах і атрымаў правы, пасля чаго працаваў шафёрам. 24 чэрвеня 1958 года атрымаў атэстат сталасці. 16 ліпеня 1958 года ў вёсцы Лозкі нарадзіўся першы сын  — Кастусь. Каб пазбегнуць калгаснага прымусу і вярбоўкі ў супрацоўнікі КДБ пастанавіў з'ехацьз’ехаць з Беларусі і выбраў Данбас, бо там жыў аднавясковец Іван Макарэвіч. Пераехаў у г. [[Макееўка]] [[Данецкая вобласць|Данецкай вобласці]] [[УССР|Украінскай ССР]]. У пачатку 1960 года знялі штамп аб пазбаўленні праў з пашпарту і пасля гэтага Кастусь Рамановіч змог паступіць і закончыць вячэрняе аддзяленне будтэхнікуму, а потым вячэрняе аддзяленне [[Данецкі політэхнічны інстытут|Данецкага політэхнічнага інстытута]], дзякуючы чаму атрымаў адукацыю інжынера-будаўніка. У 1972 Кастусь Рамановіч пераехаў жыць у [[Пінск]]. Будаваў саўгасы і пасёлкі на асушаных балотах [[Палессе|Палесся]], узняцца на высокія пасады не дазваляла безпартыйнасць. 31 снежня [[1986]] года выйшаў на пенсію па ўзросце.
 
З [[1992]] года  — член [[Таварыства беларускай мовы]]. У наступным годзе ўступіў у [[Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада)]]. Зяўляўся сябрам грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій», браў удзел у стварэнні грамадскага аб’яднання «Ветэраны адраджэння» ў [[Пінск]]у. 29 ліпеня 2000 года  — дэлегат Усебеларускага з'ездуз’езду «За незалежнасць Беларусі». 5-6 ліпеня [[2001]] года быў дэлегатам III З'ездаЗ’езда беларусаў свету, на які запрасіла Міжнароднае грамадскае аб’яднанне [[Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»|«"Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»]]. Браў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Піншчыны. Напісаў успаміны пад назвай «За волю Беларусі. Успаміны пра сябе і сваіх сяброў», якія былі надрукаваны толькі пасля яго смерці.
 
Памёр 31 студзеня [[2005]]  г. у [[Пінск]]у. Не быў рэабілітаваны.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Рамановіч К. За волю Беларусі. Успаміны пра сябе і сваіх сяброў.  — Слонім-Менск: Беларускі Рэзыстанс, 2005.  — 116 б. (перадрукавана ў нумары №  1(16)/2015)
* Рамановіч К. Варшанская перамога // Беларускі Рэзыстанс, 2004, №  1, б. 80-84.
 
== Гл. таксама ==
== Спасылкі ==
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-i?id=20420 Біяграфія Кастуся Рамановіча на старонцы [[Леанід Маракоў|Леаніда Маракова]]]
* [http://kamunikat.org/rezystans.html?pubid=36880 Нумар Беларускага Рэзыстансу ад №  1(16)/2015 з успамінамі Кастуся Рамановіча]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза беларускай моладзі‎моладзі]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны]]
[[Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы]]

Навігацыя