Дацэнт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Дацэнт''' (ад {{lang-la|docens, docentis}} "навучальны"; {{lang-en|Docent}}) - вучонае званне і пасада ў [[Вышэйшая навучальная ўстанова|вышэйшых навучальных установах]] многіх краін свету. У [[Беларусь|беларускай]] сістэме акадэмічнай іерархіі знаходзяцца ніжэй [[прафесар]]а і вышэй старэйшага выкладчыка.
'''Дацэнт''' (ад {{lang-la|docens, docentis}} "навучальны"; {{lang-en|Docent}}) - вучонае званне і пасада ў [[Вышэйшая навучальная ўстанова|вышэйшых навучальных установах]] многіх краін свету. У [[Беларусь|беларускай]] сістэме акадэмічнай іерархіі дацэнт размешчаны ніжэй [[прафесар]]а і вышэй старэйшага выкладчыка.


Вучонае званне дацэнта ў [[Беларусь|Беларусі]] прысвойваецца [[Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь|Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь]].
Вучонае званне дацэнта ў [[Беларусь|Беларусі]] прысвойваецца [[Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь|Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь]].

Версія ад 23:36, 2 мая 2021

Дацэнт (ад лац.: docens, docentis "навучальны"; англ.: Docent) - вучонае званне і пасада ў вышэйшых навучальных установах многіх краін свету. У беларускай сістэме акадэмічнай іерархіі дацэнт размешчаны ніжэй прафесара і вышэй старэйшага выкладчыка.

Вучонае званне дацэнта ў Беларусі прысвойваецца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь.

Саіскальнік звання павінен працаваць бесперапынна не менш аднаго года ва ўстанове вышэйшай адукацыі, якая прадстаўляе яго да вучонага звання, а ў выпадку сумяшчальніцтва - двух семестраў запар або двух семестраў, раздзеленых не больш чым адным семестрам на пасадах рэктара, прарэктара, вучонага сакратара, дэкана і яго намесніка, загадчыка кафедры, начальніка вучэбнай часткі, прафесара, дацэнта і інш.

Вучонае званне дацэнта прысвойваецца асобам, якія, як правіла, маюць вучоныя ступені доктара або кандыдата навук, якія ажыццяўляюць (у тым ліку па сумяшчальніцтве) навукова-педагагічную дзейнасць і:

  • маюць стаж навукова-педагагічнай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі не менш двух гадоў для асоб з вучонай ступенню доктара навук і не менш чатырох гадоў - кандыдата навук;
  • праводзяць на высокім навукова-метадычным узроўні навучальныя заняткі;
  • маюць за апошнія тры гады не менш за тры апублікаваных артыкулаў у навуковых выданнях, уключаных у пералік выданняў ВАК РБ, або ў замежных навуковых выданнях (акрамя тэзісаў і матэрыялаў канферэнцый, артыкулаў у энцыклапедыях, слоўніках і даведніках) і інш.

У заходняй сістэме навуковых званняў пасадзе дацэнта прыкладна адпавядае пасада асацыяванага прафесара.

Зноскі