Дацэнт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13: Радок 13:
* маюць за апошнія тры гады не менш за тры апублікаваных артыкулаў у навуковых выданнях, уключаных у пералік выданняў ВАК РБ, або ў замежных навуковых выданнях (акрамя тэзісаў і матэрыялаў канферэнцый, артыкулаў у энцыклапедыях, слоўніках і даведніках) і інш.
* маюць за апошнія тры гады не менш за тры апублікаваных артыкулаў у навуковых выданнях, уключаных у пералік выданняў ВАК РБ, або ў замежных навуковых выданнях (акрамя тэзісаў і матэрыялаў канферэнцый, артыкулаў у энцыклапедыях, слоўніках і даведніках) і інш.


У заходняй сістэме навуковых званняў пасадзе дацэнта прыкладна адпавядае пасада [[Асацыяваны прафесар|асацыяванага прафесара]].
У заходняй сістэме навуковых званняў беларускай пасадзе і вучонаму званню дацэнта прыкладна адпавядае пасада і званне [[Асацыяваны прафесар|асацыяванага прафесара]].


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 23:47, 2 мая 2021

Дацэнт (ад лац.: docens, docentis "навучальны"; англ.: Docent) - вучонае званне і пасада ў вышэйшых навучальных установах многіх краін свету. У беларускай сістэме акадэмічнай іерархіі дацэнт размешчаны ніжэй прафесара і вышэй старэйшага выкладчыка. Як правіла, умовай заняцця пасады дацэнта і атрымання аднайменнага звання з'яўляецца наяўнасць у асобы навуковай ступені.

Беларусь

Вучонае званне дацэнта ў Беларусі прысвойваецца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па падставе разгляду Эксертнымі саветамі ВАК і Прэзідыумам ВАК атэстацыйных спраў і хадайніцтваў вучоных саветаў устаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых устаноў.

Да саіскальніка вучонага звання выстаўляецца шэраг умоў: наяўнасць вучонай ступені як мінімум кандыдата навук, адпаведны стаж, навукова-метадычная і публікацыйная актыўнасць і інш.

Саіскальнік звання павінен працаваць бесперапынна не менш аднаго года ва ўстанове вышэйшай адукацыі, якая прадстаўляе яго да вучонага звання, а ў выпадку сумяшчальніцтва - двух семестраў запар або двух семестраў, раздзеленых не больш чым адным семестрам на пасадах рэктара, прарэктара, вучонага сакратара, дэкана і яго намесніка, загадчыка кафедры, начальніка вучэбнай часткі, прафесара, дацэнта і інш.

Вучонае званне дацэнта прысвойваецца асобам, якія, як правіла, маюць вучоныя ступені доктара або кандыдата навук, якія ажыццяўляюць (у тым ліку па сумяшчальніцтве) навукова-педагагічную дзейнасць і:

  • маюць стаж навукова-педагагічнай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі не менш двух гадоў для асоб з вучонай ступенню доктара навук і не менш чатырох гадоў - кандыдата навук;
  • праводзяць на высокім навукова-метадычным узроўні навучальныя заняткі;
  • маюць за апошнія тры гады не менш за тры апублікаваных артыкулаў у навуковых выданнях, уключаных у пералік выданняў ВАК РБ, або ў замежных навуковых выданнях (акрамя тэзісаў і матэрыялаў канферэнцый, артыкулаў у энцыклапедыях, слоўніках і даведніках) і інш.

У заходняй сістэме навуковых званняў беларускай пасадзе і вучонаму званню дацэнта прыкладна адпавядае пасада і званне асацыяванага прафесара.

Зноскі