Розніца паміж версіямі «Афганістан»

Jump to navigation Jump to search
2 байты выдалена ,  7 месяцаў таму
др
Нацыянальная эканоміка Афганістана практычна поўнасцю залежыць ад замежнай дапамогі, таму галоўным напрамкам знешнеэканамічнай дзейнасці Кабульскай адміністрацыі з’яўляецца прыцягненне ў эканоміку краіны міжнародных інвестыцый, фінансавай і эканамічнай дапамогі, якая здзяйсняецца па каналах ААН, прамымі фінансавымі ўнёскамі ў бюджэт, а таксама вялікім лікам замежных няўрадавых арганізацый. Найбуйнейшымі донарамі з’яўляюцца ЗША, Японія, Еўрасаюз, Германія, Сусветны Банк, Азіяцкі банк развіцця, іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі. Афганскім кіраўніцтвам гарантуецца бяспека прадпрымальніцтва, заахвочванне, абарона і гарантыя прыватных інвестыцый, а таксама недатыкальнасць уласнасці.
 
Адметная негатыўная рыса эканомікі апошніх гадоў — павелічэнне ценявога сектара (вытворчасць наркатычных сродкаў). Пасля ўварвання войскаў ЗША і НАТА вытворчасць наркотыкаў павялічылася ў некалькі разоў і працягвае расці. У Афганістане вырабляецца больш за 90 % опіума, які паступае на сусветны чорны рынак. Паводле падлікаў (2017) вырошчваннем [[Мак снатворны|опіумнага маку]] занята каля 400 тыс. афганскіх сялян.<ref>https://www.politifact.com/factchecks/2017/apr/04/ted-yoho/yoho-afghanistan-poppy-growth-way/</ref> Плошча опіумных плантацый складае большад за100 да 200 тыс. га. У штогадовым дакладзе ўпраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (UNODC), апубліканым у канцы 2000-х, сцвярджалася, што «яшчэ ні адна краіна ў свеце, акрамя Кітая сярэдзіны XIX стагоддзя, не рабіла столькі наркотыкаў, колькі сучасны Афганістан». Паводле той жа крыніцы, экспарт апіятаў з Афганістана ацэньваўся лічбай у дыяпазоне ад 1,2 да 2,1 млрд $, што больш за афіцыйны экспарт краіны.<ref>https://www.unodc.org/documents/crop-monitoring/Afghanistan/20210217_report_with_cover_for_web_small.pdf</ref> Пераважна на афганскай зямлі раскінуўся [[Залаты ветах]] — міжнародная тэрыторыя вырошвання опіумнага маку, што таксама уключае суседнія раёны Пакістана і Ірана і мае адпаведную форму.
{{main|Залаты ветах}}
 

Навігацыя