Лібералізм: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
DSisyphBot (размовы | уклад) др робат Мяняем: arz:ليبراليه |
др робат Дадаем: fiu-vro:Liberalism |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[fa:لیبرالیسم]] |
[[fa:لیبرالیسم]] |
||
[[fi:Liberalismi]] |
[[fi:Liberalismi]] |
||
[[fiu-vro:Liberalism]] |
|||
[[fo:Liberalisma]] |
[[fo:Liberalisma]] |
||
[[fr:Libéralisme]] |
[[fr:Libéralisme]] |
Версія ад 20:03, 10 студзеня 2010
Лібералізм (ад лац. liber: свабодны, liberalis: датычны свабоды) - філасоўская, эканамічная і палітычная ідэалогія, галоўнай вартасцю якой ёсць свабода чалавека распараджацца сваёй асобай і ўласнасцю.
Лібералізм стаў рухавіком вызвалення ад догмаў феадалізму і абсалютызму, якія апраўдвалі несвабоду і прыгнёт грамадства з боку палітычнай, эканамічнай і рэлігійнай эліты.
У цэнтры палітычнае філасофіі лібералізму знаходзяцца чалавек, якому павінна быць дадзеная максимальная магчымая свабоды, а таксама прынцып неагрэсіі. Індывідуальная свабода разумеецца ў лібералізьме як асноўная норма і база грамадскіх адносінаў, згодна з якой павінна быць вызначаная і роля дзяржавы. Паўнамоцтвы дзяржавы не павінны абмяжоўваць асабістую свабоду грамадзян, дзяржава павінна ўмешвацца ў адносіны паміж людзьмі толькі дзеля абароны іх свабоды і закону. Рэгуляцыя эканомікі, як і сацыяльныя ільготы павінны быць зведзеныя да мінімуму. Асоба павінна атрымаць як максимум свабоды, так і максімум адказнасці.
Лібералізм з'яўляецца супрацьлегласцю таталітарызму і лічыцца перадумовай пабудовы сучаснай плюралістычнай дэмакратыі. У адрозьненне ад анархізму, лібералізм лічыць дзяржаву неабходным інстытутам дзеля абароны свабоды і ўласнасці, а таксама рашуча выступае за рынкавыя прынцыпы ў эканоміцы.
Сучасныя дактрыны лібералізму
- неалібералізм
- ордалібералізм
- лібертарыянства
Вонкавыя спасылкі
- Трэці Шлях - беларуская ліберальная супольнасць