Аляксандр Стагановіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: Напрыканцы → Пад канец з дапамогай AWB
удакладненне
Радок 11: Радок 11:
|дзеці = [[Тамара Стагановіч]]
|дзеці = [[Тамара Стагановіч]]
}}
}}
'''Аляксандр Стагановіч''' ({{ДН|25|1|1890}} — {{ДС|28|12|1988}}) — беларускі [[грамадскі дзеяч|грамадскі]] і [[палітычны дзеяч]].<ref>[https://hardzin.livejournal.com/64797.html Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 28 кастрычніка. Аляксандр Стагановіч]</ref>
'''Аляксандр Лявонавіч<ref>[https://news.arche.by/by/page/reviews/navuka-ahliady/9279 Успаміны пасла]</ref> Стагановіч''' ({{ДН|25|1|1890}} — {{ДС|28|12|1988}}) — беларускі [[грамадскі дзеяч|грамадскі]] і [[палітычны дзеяч]].<ref>[https://hardzin.livejournal.com/64797.html Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 28 кастрычніка. Аляксандр Стагановіч]</ref>


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 40: Радок 40:
* [https://nn.by/?c=ar&i=52195 Наша Ніва. Успаміны пасла: невядомыя мемуары беларускага палітыка]
* [https://nn.by/?c=ar&i=52195 Наша Ніва. Успаміны пасла: невядомыя мемуары беларускага палітыка]
* [https://novychas.by/poviaz/stahanovicy_uspaminy_z_zyccia Стагановічы: успаміны з жыцця і жыццё ўспамінаў ]
* [https://novychas.by/poviaz/stahanovicy_uspaminy_z_zyccia Стагановічы: успаміны з жыцця і жыццё ўспамінаў ]

{{Вонкавыя спасылкі}}


{{DEFAULTSORT:Стагановіч Аляксандр}}
{{DEFAULTSORT:Стагановіч Аляксандр}}
Радок 46: Радок 48:
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]]
[[Катэгорыя:Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай народнай самапомачы]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай народнай самапомачы]]
[[Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання]]
[[Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання]]

Версія ад 23:59, 13 мая 2021

Аляксандр Стагановіч
Файл:Аляксандр Стагановіч.jpg
Род дзейнасці грамадскі і палітычны дзеяч
Дата нараджэння 25 студзеня 1890(1890-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1988(1988-12-28) (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Тамара Стагановіч
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Лявонавіч[1] Стагановіч (25 студзеня 1890 — 28 снежня 1988) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч.[2]

Біяграфія

Нарадзіўся 25 студзеня 1890 года ў вёсцы Несутычы Навагрудскага павета Мінскай губерні ў Расійскай імперыі (сёння Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці).

У часе Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў складзе Расійскага экспедыцыйнага корпуса ў Францыі.

У 1920 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У 1925 г. уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. У 1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградскай акругі ў польскі сойм па спісе «Змагання за Інтарэсы Работнікаў і Сялян» (Zmahańnie za Intaresy Robotnikau i Sielian), але за два дні да выбараў арыштаваны і зняволены. Пасля асабістага заступніцтва маршалка сойму вызвалены. У сойме падчас сваёй кадэнцыі быў сябрам скарбнікам Беларускага сялянска-работніцкага клуба «Змаганне». У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандату ў знак пратэсту супраць супрацоўніцтва з КПЗБ.

4 чэрвеня 1928 года большасцю галасоў дэпутатаў сойму быў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці, а пазней быў арыштаваны з абвінавачваннем у антыдзяржаўнай дзейнасці і за прыналежнасць да БСРГ, асуджаны на шэсць гадоў турмы. У лютым 1929 г. польскі сойм адабраў ягоны мандат.

У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі быў кіраўніком Беларускай народнай самапомачы на Наваградскую акругу. З лета 1944 г. — у эміграцыі.

Адзін з ініцыятараў аднаўлення Рады БНР, браў удзел у з’едзе ў Остэргофене, дзе было заяўлена пра аднаўленне дзейнасці Рады. Пад канец 1940-х гг. выехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-амерыканскага задзіночання, Згуртавання беларускіх ветэранаў і япархіяльнай Рады БАПЦ. Ад 1957 г. — намеснік Прэзідэнта Рады БНР.

Памёр 28 снежня 1988 года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Успаміны

Пасля смерці Аляксандра Стагановіча з дазволу і пры фундацыі дачкі Тамары Стагановіч былі надрукаваныя ўспаміны Аляксандра Стагановіча. «Успаміны пасла» былі першай кнігай у серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус» ў 2011 годзе, потым яшчэ перавыдаваліся. У 2014 годзе пры падтрымцы Тамары Стагановіч была заснаваная прэмія за найлепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручалася ў 2015 і 2017 гадах.

Зноскі

Літаратура

  • Jacek Majchrowski, Kto był kim w Drugiej Rzeczypospolitej, Warszawa, 1994
  • Успаміны пасла / Аляксандр Стагановіч; прадм. А. В. Пашкевіча; камент. А. В. Пашкевіча, А. Э. Гардзіенкі. — Мінск: Лімарыус, 2011. — 270 с.: іл. — (Беларуская мемуарная бібіліятэка).

Спасылкі