Хася Прусліна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 37: Радок 37:
[[Катэгорыя:Гісторыя Мінска]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Мінска]]
[[Катэгорыя:Мінскае гета]]
[[Катэгорыя:Мінскае гета]]
[[Катэгорыя:Другая сусветная вайна]]
[[Катэгорыя:Жанчыны ў войнах]]
[[Катэгорыя:Жанчыны ў войнах]]

Версія ад 22:20, 18 мая 2021

Хася Прусліна
Хася Мендзелеўна Прусліна
Хася Мендзелеўна Прусліна
Род дзейнасці падпольшчыца, грамадская дзяячка
Дата нараджэння 23 студзеня 1901(1901-01-23)
Дата смерці 25 лістапада 1972(1972-11-25) (71 год)

Хася Мендзелеўна Прусліна (23 студзеня 1901, в. Гарбачова, цяпер Расонскі раён — 25 лістапада 1972, Мінск) — дзеячка мінскага падполля, узначальвала атрад супраціву нацыстам у яўрэйскім гета.

Дзейнасць падчас Другой сусветнай вайны

У пачатку вайны Хася Прусліна працавала настаўніцай. Муж знаходзіўся ў Чырвонай Арміі. Неўзабаве з двума дзецьмі апынулася ў Мінскім гета. Маленькага сына Мая фашысты забілі падчас першага пагрому. Дачку Дзіну ўдалося запісаць беларускай і выратаваць, адправіўшы ў дзіцячы прытулак у «рускім» раёне горада.

Па даручэнні аднаго з кіраўнікоў падполля Міхаіла Гебелева Хая Мендзелеўна ўзначаліла так званую «дзясятку» ўдзельнікаў супраціву ў горадзе. Атрымаўшы фальшывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, уладкавалася прыбіральшчыцай у нямецкую вайсковую частку і здолела звязаць нелегальныя яўрэйскія групы з Мінскім падполлем. Арганізоўвала збор зброі, медыкаментаў, адзення для партызан, перапраўку вязняў гета ў лес, распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы. Па заданні Гебелева Хася з дапамогай іншых жанчын уладкоўвала габрэйскіх дзяцей у дзіцячыя дамы. Аднак далейшае знаходжанне ў горадзе зрабілася вельмі небяспечным: на вуліцах з’явіліся сотні нямецкіх улётак з яе фотаздымкам, таму Прусліна сышла ў партызанскі атрад. Там яна адразу трапіла пад падазрэнне Асобага аддзела, які абвясціў Прусліну шпіёнкай. Ад растрэлу яе выратаваў адзін з байцоў, які аказаўся яе колішнім студэнтам.

Дзейнасць пасля вайны

Пасля вайны адмовілася ад прапановы пакінуць сабе падпольнае імя і змяніць нацыянальнасць.

Як былая былая падпольшчыца, шмат зрабіла для рэабілітацыі мінскага падполля і габрэйскага супраціву, якія доўгі час падазраваліся ў здразніцтве, бо не кантраляваліся ўладамі. Хася Прусліна складала спісы ўдзельнікаў супраціву і арганізавала кампанію зваротаў да Мікіты Хрушчова, у ЦК КПСС і цэнтральныя выданні. Былі напісаны дзясяткі лістоў з сотнямі подпісаў былых падпольшчыкаў.

Праз тры гады намаганні Пруслінай далі плён: часопіс «Коммунист» надрукаваў першы артыкул, дзе прызнаваўся ўнёсак і гераічная дзейнасць Мінскага падполля.

Таксама Хася Прусліна ўздымала пытанне вяртання дзецей, якія падчас вайны былі вывезеныя ў Германію.

Зноскі

Літаратура

  • Уладзімер Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — 668 с.: іл.
  • Барбара Эпштейн. Женщины на краю Европы / Под ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003, с. 188—207
  • Архив Хаси Пруслиной: Минское гетто, антифашистское подполье, репатриация детей из Германии / Сост. З. А. Никодимова; под ред. К. И. Козака. — Минск: И. П. Логвинов,2010. — 136 с.

Женщины на краю Европы / Под ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003, с. 188—207

Спасылкі