Свабода (газета, 1990): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 42: Радок 42:
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1997 годзе]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1997 годзе]]
[[Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі]]

Версія ад 12:26, 21 мая 2021

«Свабода»
Тып газета
Галоўны рэдактар Ігар Іванавіч Гермянчук
Заснавана 1990
Спыненне публікацый 1997
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Свабода» — грамадска-палітычная газета, якая выдавалася з 1990 па 1997 ў Мінску на беларускай мове. Выходзіла штотыднёва.

Пачаткам газэты стаў падрыхтаваны ў сакавіку 1990 С. Дубаўцом, П. Жуком і А. Гурковым выпуск «Дзень Волі-90». У красавіку 1990 выйшаў першы нумар «Свабоды». Рэдакцыя лічыла сваю газету пераемніцай выдання «Свабода», адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1902.

Заснавальнік П. Жук, галоўны рэдактар І. Гермянчук (з 1991). З 1993 па 1997 гады рэдакцыя знаходзілася на вул. Іванаўскай, 56 у Мінску.

Газета асвятляла пытанні грамадска-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдакцыя выдання стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазіцыях, крытычна адносілася да дзеючых на Беларусі органаў улады.

«Свабода» забароненая 24.11.1997. З 16.1.1998 газета пачала выходзіць пад назваю «Навіны», з 25 лютага 2000 — «Наша свабода».

Літаратура

  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1