Друцкае Евангелле: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Noblixx (размовы | уклад)
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Друцкое Евангелие.jpg|thumb|Друцкае Евангелле. XIV ст.]]
[[Выява:Друцкое Евангелие.jpg|thumb|Друцкае Евангелле. XIV ст.]]


'''Друцкае Евангелле''' — Евангеліе апракас поўны — рукапісны помнік старажытна-беларускай пісьменнасці. Напісаны на мяжы [[14 стагоддзе|XIV]]—[[15 стагоддзе|XV]] стст. Пісаны 8 пісцамі уставам у 2 слупкі на 188 аркушах пергаменту.
'''Друцкае Евангелле''' — Евангелле-апракас поўны — рукапісны помнік старажытна-беларускай пісьменнасці. Напісаны на мяжы [[14 стагоддзе|XIV]]—[[15 стагоддзе|XV]] стст. Пісаны 8 пісцамі ўставам у 2 слупкі на 188 аркушах пергаменту.


Укладзена друцкім кн. [[Васіль Міхайлавіч Друцкі|Васілём Міхайлавічам]] і яго жонкай Васілісай у [[Горад Друцк|друцкай]] царкве Багародзіцы. Напісана [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мовай]] на [[Пергамент|пергаменце]], на 376 старонках, аздоблена [[застаўка]]мі і [[ініцыял]]амі.
Укладзена друцкім кн. [[Васіль Міхайлавіч Друцкі|Васілём Міхайлавічам]] і яго жонкай Васілісай у [[Горад Друцк|друцкай]] царкве Багародзіцы. Напісана [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мовай]] на [[Пергамент|пергаменце]], на 376 старонках, аздоблена [[застаўка]]мі і [[ініцыял]]амі.

Версія ад 20:09, 24 мая 2021

Друцкае Евангелле. XIV ст.

Друцкае Евангелле — Евангелле-апракас поўны — рукапісны помнік старажытна-беларускай пісьменнасці. Напісаны на мяжы XIVXV стст. Пісаны 8 пісцамі ўставам у 2 слупкі на 188 аркушах пергаменту.

Укладзена друцкім кн. Васілём Міхайлавічам і яго жонкай Васілісай у друцкай царкве Багародзіцы. Напісана царкоўнаславянскай мовай на пергаменце, на 376 старонках, аздоблена застаўкамі і ініцыяламі.

Месцазнаходжанне

Прыпіска паведамляе, што ў 6949 (1441) віленскі мешчанін Конан уклаў Друцкае Евангелле ў Васкрасенскую царкву ў Вільні. Паводле вусных паведамленняў, да 1944 рукапіс належаў уніяцкаму мітрапаліту Іосіфу Сліпаму. Пасля кніга была ў зборы акадэміка М. М. Ціхамірава, які завяшчаў яго Сібірскаму аддзяленню Акадэміі навук[1]. Цяпер зберагаецца ў дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэцы Сібірскага аддзялення Расійскай АН у Новасібірску (паступіла ў 1965). У 2001 Друцкае Евангелле апублікавана факсімільным спосабам з фотакопіі, што захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Змест

Евангельскія чытанні з Вялікадня да Вялікай суботы, месяцаслоў, евангеллі ранішнія нядзельныя.

На 1-м аркушы ўверсе застаўка, ёсць 54 ініцыялы тэраталагічнага стылю, выкананыя кінавар'ю з дробнай дэталёўкай жоўтай фарбай. Прыпіскі на палях 1-га аркуша — сінодзік, пералік мужчынскіх і жаночых імён для памінання ў царкве (магчыма, гэта члены роду князёў Друцкіх). Пасля асноўнага тэксту почыркам пісца кнігі зроблена вялікая прыпіска, дзе паведамляецца. што ў 6909 пабудавана царква Багародзіцы ў Друцку, у якую уклаў Друцкае Евангелле князь Васіль Міхайлавіч з жонкай Васілісай; далей пералічаны княжацкія наданні царкве. Асаблівасці напісання года (перадача 900 праз літару Ф, а не «юс малы» або Ц) тлумачыцца змяшаннем лічбавага значэння літар «фіта» (9) і Ф (500), якія мелі аднолькавае гучанне. Ранейшае чытанне года як 6509 (1001) цяпер адкінута як супярэчнае гістарычным рэаліям. Год 6909 «ад стварэння свету» адпавядае часу 1 верасня 1400—31 жніўня 1401 або 1 сакавіка 1401—28 лютага 1402 (у залежнасці ад таго, вераснеёўскім або сакавіцкім стылем карыстаўся пісец).

Зноскі

  1. Мяснікоў А....

Літаратура

  • Мяснікоў А. Горад на вольнай Друці... // Звязда, 27.6.2001.
  • Штыхов Г. В. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). ― Мн., 1978;
  • Друцк старажытны. — Мн., 2000;
  • Друцк летапісны. Друцкае Евангелле : [Зборнік / Рэдкал.: У. П. Андрэйчанка і інш.. — Мн. : Бел. Энцыкл., 2001. — 286, [2] с. 550 экз. ISBN 985-11-0185-0 (у пер.) : Б.ц.;
  • Друцкi летапiс. Друцкае Евангелле. ― Мн., 2001.
  • Пазднякоў, В. Друцкае Евангелле / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: А — К / Рэдкал: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выданне. — Мн.: БелЭн, 2007. — 688 с.: іл. — С. 599. — ISBN 978-985-11-0393-1.

Спасылкі