Абязлесенне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Deforestation central Europe - Rodungen Mitteleuropa.jpg|thumb|Высечка лясоў у Еўропе]]
[[File:Operação Hymenaea, Julho-2016 (29399454651).jpg|thumb|Абязлесенне ў бразільскім штаце [[Мараньян]], Амазонія]]
'''Абязлесенне''' — працэс звядзення лясоў і выкарыстанне былых лясных земляў для іншых відаў гаспадарчай дзейнасці: пад ворыва, пашу, гарадскую забудову і інш. У найбольшай ступені працэсам закранутыя [[Вільготныя трапічныя лясы|трапічныя лясы]] Зямлі, што змяшчаюць большую палову сусветнай відавай разнастайнасці. Сёння лясамі пакрыта каля 31 % сушы.<ref>https://www.worldwildlife.org/threats/deforestation</ref>
'''Абязлесенне''' — працэс звядзення лясоў і выкарыстанне былых лясных земляў для іншых відаў гаспадарчай дзейнасці: пад ворыва, пашу, гарадскую забудову і інш. У найбольшай ступені працэсам закранутыя [[Вільготныя трапічныя лясы|трапічныя лясы]] Зямлі, што змяшчаюць большую палову сусветнай відавай разнастайнасці. Сёння лясамі пакрыта каля 31 % сушы.<ref>https://www.worldwildlife.org/threats/deforestation</ref>



Версія ад 11:55, 12 чэрвеня 2021

Высечка лясоў у Еўропе

Абязлесенне — працэс звядзення лясоў і выкарыстанне былых лясных земляў для іншых відаў гаспадарчай дзейнасці: пад ворыва, пашу, гарадскую забудову і інш. У найбольшай ступені працэсам закранутыя трапічныя лясы Зямлі, што змяшчаюць большую палову сусветнай відавай разнастайнасці. Сёння лясамі пакрыта каля 31 % сушы.[1]

Паводле ацэнак Брытанскага абаронцы навакольнага асяроддзя Нормана Маерса, 5% абязлесення прыпадае на выпас жывёлы, 19% адбываецца з-за лесанарыхтовак, 22% — з прычыны пашырэння плантацый алейнай пальмы, а 54% — з-за падсечна-агнявога земляробства. У найбольш адсталых краінах драўніна (у тым ліку і перапрацаваная ў драўняны вугаль) выкарыстоўваецца ў якасці паліва, пераважна для прыгатавання ежы. Лясы знішчаюцца і падчас ваенных дзеянняў з мэтай пазбавіць супраціўніка рэсурсаў і прыкрыцця (апошні яскравы прыклад — В'етнамсая вайна).

Нелегальная нарыхтоўка палісандравага дрэва, Мадагаскар

У большай ступені праблема абязлесення закранае краіны, што развіваюцца, з нізкім ВУП на душу насельніцтва. Яшчэ з большай хуткасцю працэс працякае там, дзе адсутнічае або ігнаруецца экалагічнае заканадаўства. У краінах паўночнага ляснога пояса (Канада, Швецыя, Беларусь і інш) апошнія дзесяцігоддзі наадварот назіраецца ўстойлівы рост лесапакрытых плошчаў.

Высечка лясоў без наступнага іх узнаўлення руйнуе прыродную экасістэму, прыводзіць да страты біяразнасцайнасці; а таксама, да арыдызацыі клімату. Маса вугляроду, што заключана ў дрэвах, хмызах, лістоце, вызваляецца ў паветра у выглядзе вуглякіслага газу, што ўзмацняе парніковы эфект. Абязлесеная тэрыторыя, часта безабаронная перад воднай эрозіяй, можа імкліва ператварыцца ў бедленды.

Менш за 10 % ад прыроднага ляснога покрыва засталося ў такіх экарэгіёнах як: Індакітай, Сундаланд (Суматра і паўднёвы Калімантан), Філіпінскія астравы, Атлантычны лес (Бразілія), горы паўднёва-ўсходняга Кітаю, Каліфорнія, Усходняя Афрыка, Мадагаскар. Усе яны адносяцца да паўднёвага ляснога поясу.

Зноскі